ЯРМО́ЛЕНКА Ігар Мікалаевіч (2.1.1932, Мінск — 22.9.1991),
бел. вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Акад. (1986, чл.-кар. 1972) Нац. АН Беларусі. Д-р хім. н. (1965), праф. (1967). Сын М.Ф.Ярмоленкі. Скончыў БДУ (1952). З 1960 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы. Распрацаваў гарачатрывалыя валокны, новыя віды паперы, мед. прэпаратаў, фотаматэрыялаў, валакністыя і плёначныя цэлюлозныя і вугальныя іонаабменныя сарбенты, каталізатары, субстраты, спосабы стабілізацыі донарскай крыві.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.);
Новые волокнистые сорбенты медицинского назначения. Мн., 1978 (у сааўт.);
Элементосодержащие угольные волокнистые материалы. Мн., 1982 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)