Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕРМІКУЛІТАБЕТО́Н,
лёгкі бетон, запаўняльнікам у якім з’яўляецца ўспучаны вермікуліт. Вермікулітабетон з сярэдняй шчыльн. 250—400 кг/м³ выкарыстоўваецца для цеплавой ізаляцыі прамысл. абсталявання, больш цяжкі сашчыльн. 600—1000 кг/м³ — для вырабу сценавых панэлей, блокаў і інш. агараджальных канструкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁРСТКА,
1) адзін з працэсаў вырабу друкарскай формы — састаўленне старонак (палос) кніг, часопісаў, газет з гранак тэксту, табліц, ілюстрацый, элементаў унутр. афармлення ў адпаведнасці з разметкай або спецыяльна вырабленым макетам. 2). Адбітак (карэктура) са звярстанага набору, прызначаны для выпраўлення памылак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ТА́ЙНА,
звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці саспец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЮСТРА́ДА (франц. balustrade),
невысокая агароджа ўсходаў, тэрас, балконаў, галерэй, парапетаў і інш., якая складаецца з шэрагу фігурных слупкоў — балясаў, злучаных зверху гарыз. бэлькай або поручнямі. Бывае скразная і «сляпая» (злучаная са сценкай). Найб. пашырана ў збудаваннях стыляў рэнесансу, барока, класіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМЕ́ЛЬ [ад алюм (іній) + (нік)ель],
сплаў на аснове нікелю з дамешкамі алюмінію (1,8—2,5%), марганцу (1,8—2,2%) і крэмнію (0,85—2,00%), часам цырконію і кобальту. Магнітны, пластычны, са спалучэннем тэрмаэл. уласцівасцяў і гарачатрываласці. Выкарыстоўваецца ў тэрмапарах (з храмелем) для вымярэння т-ры (20—1000 °C).