То́шчо1 ’і да таго падобнае’: овады да тошчо нападае (ТС). З укр.то́що ’тс’ — сцягненая форма выразу са значэннем ’тое, што і…’, гл. той, шчо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
da
1.adv
1) там; тут, вось тут, вось;
wer ~? хто там?;
von ~ адту́ль;
hier und ~ тут і там, там і сям;
~ und ~ там-та і там-та (атрымаць і г.д.);
der Mann ~ вось гэ́ты чалаве́к;
~ hast du's!, ~ háben wir's! вось табе́ і на!
2) тут (пра час);
von ~ ab [an] з той пары́
2.cj
1) так як
2) калі́;
zu der Zeit, ~ er mit mir sprach у той час, калі́ ён са мной размаўляў
3) калі́, у той час як;
du spielst, ~ du árbeiten sólltest ты гуля́еш, у той час калі́ табе́ трэ́ба было́ б працава́ць
4):
~ sein быць у наяўнасці, прысу́тнічаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гляда́ч, гледача, м.
1.Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак.Колас.
2.Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы.Гартны./узнач.зб.Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
або́е, абаіх, ліч.зб.
Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць.Крапіва.
•••
Абое рабое — пра людзей, падобных у чым‑н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх‑н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
межава́ць, мяжую, мяжуеш, мяжуе; незак.
1.Разм. Тое, што і межавацца (у 1, 2 знач.). Той куток Беларусі, дзе я нарадзіўся, межаваў некалі па Дзвіне з Заходняй Беларуссю, якая ў той час была акупіравана Панскай Польшчай.Хадкевіч.Для чалавека любой эпохі падарожжа ў космас будзе рамантыкай, якая мяжуе з летуценнем.Шыцік.Мяжуе гора з добрай радасцю...Панчанка.
2.што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраахво́тнік, ‑а, м.
Той, хто па ўласнаму жаданню, добраахвотна ўступае ў армію ў час вайны. Тысячы добраахвотнікаў з многіх краін свету рушылі на дапамогу рэспубліканцам.Паслядовіч.Мінулай зімой, калі пачаліся фінскія падзеі, Павел разам з некаторымі таварышамі наважыўся паехаць добраахвотнікам на фронт.Шахавец.//Той, хто добраахвотна бярэ на сябе якую‑н. работу, абавязкі. У першым пакоі, куды ўвайшла цётка Эмілія, працавала шэсць маладых энтузіястаў-добраахвотнікаў.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.
Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў.Брыль.Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы.Шчарбатаў.//перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы.Шыцік.
[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нечнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сонечнага (у 2, 3 знач.); сонечнае асвятленне, асветленасць. На Поўначы не адчуваеш паветра так, як у нашай, лічы, паўднёвай паласе: у ім няма той насычанасці фарбаў, той густой, залацістай сонечнасці, тых чаргаванняў святла і ценю, якія ў нас розныя ў розную пару дня.М. Стральцоў.Шыбіны ў вокнах нагрэтыя, і праз іх у вагоны не сочыцца, а льецца вясняная сонечнасць.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўкцыён
(лац. auctio, -onis = павелічэнне)
публічны продаж маёмасці, пры якім пакупніком становіцца той, хто дае за рэч найбольшую суму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бракань’е́р
(фр. braconnier)
той, хто займаецца паляваннем або рыбнай лоўляй у недазволеным месцы, у забароненыя тэрміны ці забароненымі спосабамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)