Пасле́днік ’паслядоўнік’ (Нас.). Утворана ад выразу (ісці) па слядах. Польск. poślednik ’патомак’ мае іншую семантыку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́ціць ’многіх пазбаўляць жыцця’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. stracić ’пакараць смерцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўдзе́нне ’поўдзень’ (Нас., Касп.). Прасл. форма была б роlъ dьnьje. Да паў- і дзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагайдама́чыць ’перавесці ў чужыя рукі; перамарнатравіць, прамантачыць дабро (грошы)’ (Нас.). Да пера- і гайдама́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераправажа́цца ’перапраўляцца (цераз раку)’ (Нас.). Утворана пад уплывам польск. przeprowadzać się ’змяніць месца побыту, пражывання’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераске́п ’расколіна, трэшчына’ (Нас.). Да пера- і скеп‑ < скапаць ’расколваць’ (гл), а таксама екатаць, шчэпка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласце́нь ’пласт (мёду, сена)’ (Нас.). Да пласт (гл.). Утворана, відаць, пры дапамозе прасл. суфікса *‑ьnь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёў ’плявок’ (Нас.), рус. валаг. плёс ’тс’, ’тое, што нічога не варта’. Да кляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасе́чка ’перашкода’ (Нас.). Суфіксальны дэрыват ад прасячы (гл.). Да семантыкі параўн. рус. пресе́чь ’перарваць, спыніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухле́ць (пухліць) ’пухнуць’ (Нас.). Ад пухлы, г. зн. ’рабіцца пухлым’, параўн. сталысталець і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)