Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці. Гэтая хвілінная іх раз’яднанасць зноў застарэлай варожасцю захліснула Валокава нутро.Быкаў.Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць.Палітыка.Адзінства гартаваць людзей павінна, Каб раз’яднанасць не магла ў бацькоў Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына На хлеб і сонца спадчынных правоў.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тласць1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан светлага. Светласць валасоў. □ У краі пагоркаў пясчаных Сэрцам радня не счарсцвелы, Трымае яна ў пашане Светласць бярозы белай.Жычка.
све́тласць2, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх). [Палкоўнік:] — Бачыш, ніякая маскіроўка не памагла, Язэп Францавіч... Так, здаецца, велічаюць вашу светласць?Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіро́цтва, ‑а, н.
1.Стан сіраты; адсутнасць бацькоў. Вырасці ў сіроцтве. Ранняе сіроцтва. □ Я ўпэўнены: уласнае сіроцтва пацягнула.. [Мікалая Іванавіча] да нас — гэткіх жа сірот.Радкевіч.
2.перан. Адзіноцтва, беспрытульнасць; пачуццё адзіноты. Чым далей адыходзіў.. [Пракоп] ад свайго котлішча, тым з большаю сілаю ахаплялі і наступалі на яго гэтыя халодныя прасторы, сярод якіх вастрэй адчувалася адзінота і сіроцтва на свеце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сур’ёзнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан сур’ёзнага. У сур’ёзнасці тону [лесніка] .. пачулася нейкая грозьба.Колас.Тураўцу цяпер кінулася ў вочы недзіцячая сур’ёзнасць хлопца.Мележ.Кібрык паспрабаваў пазбегнуць сур’ёзнасці, якая раптам з’явілася ў застольнай гутарцы.Шыцік.
2. Сур’ёзныя, удумлівыя адносіны да чаго‑н. [Янукевіч:] — Мала яшчэ даём хлеба — гэта самае балючае пытанне, і мы цяпер з усёй сур’ёзнасцю займаемся ім.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Цесната, адсутнасць свабоднага месца. Мы дзяліліся задумамі і чыталі пачатыя творы напярэдадні пераезду Чорнага ў доўгачаканую і, як на страшэнны жыллёвы сціск першай пасляваеннай восені, добрую кватэру.Лужанін.// Штурханіна ў натоўпе, таўкатня. Людзі душыліся ў сціску, уцякаючы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таро́пкі, ‑ая, ‑ае.
Які спяшаецца (часцей пра чалавека). Разам з таропкім натоўпам пасажыраў праз шырокія вароты станцыі Леанід выйшаў у горад.Шахавец.// Уласцівы таму, хто спяшаецца, робіць што‑н. паспешна. [Алёшка] чуў .. частыя таропкія крокі [Рэні] на садовай сцежцы.Лынькоў.Рухі ў Тарасевіча былі таропкія, нібы яму было нялоўка, і гэты стан гаспадара пачаў перахавацца і Рыгору.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца, хвалявацца. Трывожыцца Аленка: «Ці здолееш ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна.Колас.Набліжалася зіма, і Аляксей Фаміч трывожыўся, каб паспець скончыць палявыя работы.Дуброўскі.Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку з падветранага боку і прыціскаў галінкі да сцяны.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца п’яным, п’янець. Цяпер, калі Салавейчык перакульваў шклянку трэці раз, — гарэлка яго болей не брала, а Ігнась пачаў хмялець.Лупсякоў.Гэты поп умеў піць і хмялеў не адразу.Чарнышэвіч.//перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго‑н. Хмялею ад водару спелага хлеба, Ад жоўтых рамонкаў, ад квецені вашай.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
er=
неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:
1) дасягненне чаго-н.: erkämpfen заваёўваць
2) завяршэнне чаго-н.: erbáuen збудава́ць
3) служыць для ўтварэння дзеяслова ад прыметніка (дзеяслоў выражае стан): erröten пачырване́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)