1. У старажытных грэкаў — шырокая неглыбокая чаша з тонкімі сценкамі і злёгку загнутымі ўнутр берагамі. //Уст.паэт. Бакал, кубак. /уперан.ужыв.Фіял нянавісці.
2.звычайнамн. (фія́лы, ‑аў). У архітэктуры — невялікія вежы, увянчаныя высокімі востраканцовымі пірамідамі. Невялікія вежы на фасадзе напамінаюць фіялы бельгійскіх цэркваў.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвале́бны, ‑ая, ‑ае.
У якім ёсць пахвала. Хвалебны водзыў. □ У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы.Сабаленка.Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́каць, ‑ае; незак.
Ціха і мерна пастукваць (звычайна пра гадзіннік і гадзіннікавы механізм). Будзільнік спакойна цікаў на стале.Гроднеў.Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны.Шамякін.// Утвараць гукі, падобныя да цікання гадзінніка. Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстапро́бны, ‑ая, ‑ае.
Найвышэйшай пробы, найвышэйшай якасці, без дамешак (пра золата, серабро). Чыстапробнае золата.//перан.Іран. Які мае ўсе прыкметы, якасці (звычайна адмоўныя); сапраўдны. Чыстапробны нягоднік. □ [Субяседнік:] — Так і жывём і нікога не баімся, нават самога паліцэйскага, бо ў нас патэнты і мы не хто іншыя, як чыстапробныя бізнесмены.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарава́ры, ‑аў; адз.няма.
Доўгія шырокія штаны, сабраныя каля шчыкалатак, якія звычайна мужчыны засоўваюць у боты, а жанчыны носяць навыпуск. Мужчыны носяць шырокія, увабраныя ў боты шаравары, доўгія, ніжэй калена, вышываныя кашулі.Сачанка.// Шырокія спартыўныя штаны (доўгія ці кароткія). Хлопчыку цёпла ў шарсцяным світэры і лыжных шараварах.Шыловіч.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ,
захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. variatio змяненне),
1) у агульных выпадках — відазмяненне, разнавіднасць чаго-небудзь.
2) У музыцы — складаная частка варыяцыйнай формы, якая ўяўляе сабой відазмяненне тэмы.
3) У балеце — невял., але тэхнічна складаны і кампазіцыйна развіты класічны танец. Звычайна частка па-дэ-дэ, па-дэ-труа, гран-па і інш.; могуць мець і самаст. значэнне. Служаць элементамі характарыстыкі дзейнай асобы, выяўляюць эмац. стан героя, маюць значэнне прамога выказвання.
4) У матэматыцы — малое змяненне аргумента (незалежнай пераменнай) або функцыянала; асн. паняцце варыяцыйнага злічэння.
5) У астраноміі — перыядычная змена скорасці руху Месяца па арбіце, абумоўленая гравітацыйным дзеяннем Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЗІКУЛІ́Т (ад лац. vesicula пузырок + ...іт),
сперматацыстыт, запаленне семявага пузырка ў чалавека і жывёл. У мужчын назіраецца часцей разам з прастатытам, урэтрытам, эпідыдымітам. Праяўляецца адчуваннем цяжару і болем у вобласці прамежнасці і ў прамой кішцы, які аддае ў паясніцу і машонку. Адзначаецца пачашчанае мочаспусканне, што суправаджаецца пачуццём пякоты. Характэрны павышаная палавая ўзбуджальнасць, частыя эрэкцыі і палюцыі, болі пры эякуляцыі з ірадыяцыяй у галоўку палавога члена. Пры хранічным везікуліце развіваецца бясплоднасць. Лячэнне: фізіятэрапія, антыбіётыкі. З жывёл на везікуліт найчасцей хварэюць быкі, бараны, кныры. Працякае ў катаральнай або гнойнай форме. Хворых жывёл звычайна выбракоўваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НЗЕЛЬ (ад польск. węzeł вузел),
манаграма, пачатковыя літары тытула, імя і прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронаю і інш. Вензель манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., вензель вял. князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста — SA; Стафана Баторыя — SR; Яна II Казіміра Вазы — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка.
В.С.Пазднякоў.
Вензелі каралёў польскіх і вялікіх князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста (1), Стафана Баторыя (2), Яна II Казіміра Вазы (3), Станіслава Аўгуста Панятоўскага (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СЕЛЬНІК, грабелькі,
журавельнік (Erodium),
род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца бусельнік цыкутавы (E. cicutarium) як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.
Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма). Лек. (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкар. расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін C, карацін, арган. к-ты, смолы.