возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,36 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна пад хмызняком, на З і Пн часткова разараныя. На З выцякае р. Агнеш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЧЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 8,3 м, даўж. берагавой лініі каля 3,1 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, разараныя, на З і Упад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам зр. Піна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎБІК,
бел.нар. страва; свіны страўнік, начынены мясам. У вычышчаны размяты страўнік шчыльна ўкладвалі папярэдне пасоленыя і прыпраўленыя рэзанае мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, сала і зашывалі. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы. На З Беларусі К. да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Свіны страўнік начынялі таксама варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са скваркамі, дранай бульбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце зліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТ (ад грэч. labyrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці баскетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» падг. Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (1913, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 31.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1944 на 2-м і 1-м Бел. франтах. Кулямётчык сяржант Л. вызначыўся ў час ліквідацыі варожай групоўкі ва Усх. Прусіі: 31.1.1945 адбіваў атакі гітлераўцаў, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі; з гранатамі кінуўся пад танк і падарваў яго. Яго імем названа вуліца ў г. Вілейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА, Малотнева,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р.Пыранка (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Гродна. Пл. 0,78 км², даўж. каля 2,4 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 5,2 км. Схілы катлавіны выш. 4—5 м, пад лесам, участкамі на ПнЗ і ПдЗ разараныя. Берагі высокія, на З і У абразійныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́СІН (Сяргей Іванавіч) (14.4.1849, г.п. Рамонь Варонежскай вобл., Расія — 8.2.1902),
расійскі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр (1900). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1875). Працаваў на Тульскім зброевым з-дзе. У 1887 распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе; у 1890 стварыў 7,62-мм магазінную 5-зарадную вінтоўку, прынятую ў 1891 на ўзбраенне рас. арміі (вядома пад назвай «трохлінейка»), якая выкарыстоўвалася больш за 60 гадоў.