Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kétten
1.vt прыко́ўваць, прывя́зваць; закава́ць у ланцугі́ [кайданы́];
j-n an sich (D) ~ прыкава́ць каго́-н. да сябе́, звяза́ць чый-н. лёс са сваі́м
2.~, sich
1) злуча́цца
2) (an A) прывя́звацца (да каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блу́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі.Сіняўскі.Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха.Асіпенка.// Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.
2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.
3.перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца!Лобан.
4.Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты.Баранавых.
•••
Блудная авечкагл. авечка.
Блудны сынгл. сын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перабіваць чый‑н. сон, спакой, прымушаць прачнуцца. Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара.Колас.Ужо дзед яго [Сашку] будзіць. Бабка ж Вікця нездаволена бурчыць на дзеда: куды гэта ён у такую рань малога ўскатурхвае.Даніленка.Умела .. [Рагіна] слаць пасцель, умела яна і будзіць — голас у яе ветлы і чысты.Адамчык.// Абуджаць што‑н. у каго‑н. Жалейка! Тоненькі галасочак яе з рознымі адценнямі гучыць у прасторы, будзіць .. нейкія патаемныя струны душы.С. Александровіч.Зямля.. — шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак.Чорны.
2.перан. Выклікаць да жыцця, дзейнасці. Ці ёсць сіла, каб зацьміла Сонца яснага прамені, Што краіну будзяць мілую Да жыцця, да адраджэння.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаці́ць, плачу, плаціш, плаціць; незак.
1.што, зашто і без дап. Аддаваць грошы або што‑н. каштоўнае як належнае за што‑н. Плаціць за пакупку. Плаціць за абед. □ Не плаціць багаты, а вінаваты.Прыказка.// Аддаваць грошы або іншыя каштоўнасці ў лік якіх‑н. абавязацельстваў. Плаціць падаткі. Плаціць даўгі. □ Кожныя дванаццаць гадоў.. [такароўцы] аднаўлялі кантракт, штогод плацілі акуратна арэнду і жылі прыпяваючы.Бядуля.
2.перан.; чым. Так або інакш адказваць на чый‑н. учынак. Як слуга, як нявольнік, табе я Так стараўся служыць, дагадзіць! Так любіў цябе шчыра, з надзеяй, Што ўзаемнасцю будзеш плаціць.Купала.І народ плаціў сваім воінам бацькоўскай любоўю.«Звязда».
•••
Плаціць той жа манетай — тое, што і адплаціць той жа манетай (гл. адплаціць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.каго. Вельмі моцна ўсхваляваць; устрывожыць. Максіму шмат разоў пісалі пра гераічную смерць бацькі, але напамінак маці неяк асабліва ўзрушыў яго.Шамякін.Над .. балотам аж стогнуць канюхі. .. Узрушыў іх нехта, носяцца, выпрастаўшы крылы.Пташнікаў.Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта?Колас.Песня з-за сцяны ўзрушыла мяне, давяла да нейкай унікальнай хваробы, якую ніякі доктар не адгадае і не вылечыць.Дуброўскі.
2.што. Разм. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго‑н. Узрушыць зямлю па градах. Вецер узрушыў гладзь возера.//перан. Пазбавіць устойлівасці, трываласці; пахіснуць. Хіба не магло так здарыцца, што сярод .. [бальшавікоў] убачылі б мы і Пуліхава, калі б толькі да дзён, што ўзрушылі свет, яму выпала дажыць!..Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраўда́ць
1. (падсуднага) fréisprechen*аддз.vt;
2. (учынакі г. д.) réchtfertigen неаддз.; entschúldigen vt (прабачыць);
не апраўда́цьчыіх-н.надзе́яў надзе́йj-s Hóffnung enttäuschen;
1.каго-што. Тое, што і занесці (у 1 знач.); несучы, даставіць куды-н. або каму-н.; аддаць, вярнуць.
А. кнігі ў бібліятэку.
Бацька ўзяў дзіця на рукі і аднёс у хату.
2.каго-што. Перамясціць, перасунуць; аддаліць што-н. ад чаго-н.
Лодку аднесла (безас.) далёка ў мора.
А. плот ад вуліцы.
3.што. Адкласці, перанесці на далей.
А. сустрэчу на верасень.
4.перан., каго-што. Уключыць, залічыць у склад якіх-н. прадметаў або з’яў, на чый-н. рахунак, звязаць з пэўным перыядам, класіфікаваць.
А. рукапіс да 16 стагоддзя.
|| незак.адно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
|| наз.аднясе́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.), адно́с, -у, м. (да 1—3 знач.) іадно́ска, -і, ДМ -но́сцы, ж. (да 1 і 2 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.
Геаграфічная к.
К.
Месяца.
Астранамічная к.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.
Калода карт.
3.мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.
Гульня ў карты.
4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.
Санаторная к.
◊
Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.
І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.
Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.
Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.
Ставіць на картушто — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.
|| прым.карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) іка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)