украінскі нар. пясняр і музыкант, які акампануе сабе на кобзе (бандуры). Першыя звесткі пра К. (бандурыстаў) як музыкантаў з Украіны пры дварах польск. каралёў ёсць у польскіх хроніках 15—16 ст. Асабліва былі папулярныя ў Запарожскай Сечы, куды ўцякалі і бел. сяляне, якія пасля прыносілі дадому рэпертуар К., асабліва гіст. песні (напр., «Ой, Марозе, Маразеньку»), У сваіх творах К. выказвалі сац. спадзяванні прац. народа, заклікалі да барацьбы з прыгнятальнікамі. Бралі ўдзел у казацкіх вайск. паходах, бітвах, славілі ў сваіх думах, гіст., быт., жартоўных і сатыр. песнях герояў нар. барацьбы з захопнікамі. Росквіту мастацтва К. дасягнула ў 16—17 ст. Вядомымі гайдамацкімі К. (бандурыстамі) у 18 ст. былі Г.Кабзар, Д.Бандурка, В.Варчанка, П.Скрага. Вядомыя К. 19 ст.: А.Шут, І.Краўчанка-Крукоўскі, А.Верасай, Ф.Халодны, М.Краўчанка і інш. Песні на сучасную тэматыку стваралі І.Кучугура-Кучарэнка, Ф.Кушнерык, П.Носач, Я.Моўчан, П.Цішчанка і інш. У 1918 у Кіеве была створана Укр.маст. капэла кабзароў, у 1935 аб’яднаная з Палтаўскай капэлай бандурыстаў (пазней Дзярж. капэла бандурыстаў Украіны). К. выконвалі часам бел.нар. песні. У бел. традыцыі да К. блізкі гусляр.
Літ.:
Лавров Ф. Кобзарі. Київ, 1980;
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 192—203;Лисенко М.В. Характеристика музичних особливостей українських дум і пісень у выконанні кобзаря Вересая. Київ, 1978; Кирдан Б.П., Омельченко А.Ф. Народні співці-музиканти на Україні. Київ, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парадзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які парадзеў, стаў радзейшым. Дарога знікала з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі, як старэнькія бабулькі, парадзелыя бярозы.Колас.Часта налятаў халодны, пранізлівы вецер, тады парадзелы лес шастаў шэрым голлем.Асіпенка.[Шыковіч] глянуў на рэдактара, які слухаў з сумным і збянтэжаным выразам на змораным твары, убачыў яго парадзелыя светлыя валасы, вялікія залысіны.Шамякін.// Які паменшаў па колькасці. Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй.Дуброўскі.// Які стаў менш густым, больш празрыстым. Парадзелы змрок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4. Схіл гары, узгорка, ніжэй якога мясцовасць ужо роўная (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
kalt
1.aхало́дны;
~es Blut bewáhren застава́цца спако́йным;
das lässt mich ~ гэ́та мяне́ не хвалю́е
2.adv:
es läuft mir ~ über den Rücken мяне́ маро́з па ску́ры дзярэ́;
~ bleiben* застава́цца абыя́кавым [хало́дным]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прані́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які рэзка гучыць, рэжа слых. Крык быў поўны такога адчаю і быў такі пранізлівы, што ўсе, хто сядзеў поплеч, мімаволі ўвабралі галовы ў плечы.Лынькоў.Раптам цішыню парушыў пранізлівы званок з пярэдняга пакоя.Рамановіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае (пра холад, вецер, боль і пад.). Дзьмуў халодны, пранізлівы вецер.Асіпенка.Цемра пагусцела, і халадок з ракі стаў пранізлівы.Хадкевіч.
3. Востры, пільны (зрок, погляд і пад.). Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ахало́на ’прахалода, ахаладжэнне’ (лід., Крывіч, 12, 111). Разам з ахалонуць ’астыць’ (КТС), укр.охолонути, рус.маск.охолонуть, польск.ochłonąć ’стаць халодным’ і ’прыйсці да сябе’ (апошняе з XVIII ст., раней ochłodnąć) ад *o‑xold‑nǫ‑ti, параўн. халодны; звычайна ахалода ’прахалода, ахаладжэнне’, ахаладзець ’стаць халодным’ (Яруш.), ахаладаць ’астыць’ (Янк. III), ахалодаць (Сцяшк., Сцяц.) ад халадзець, халадаць, гл. холад. Аб прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў старабеларускай мове гл. Суф. словообраз. сущ. в вост.-слав. яз. XV–XVII вв. М., 1974, 193; адносна дзеясловаў на ‑ну‑ гл. Трубачоў, Проспект, 16; Эндзелін, РФВ, 18 (1912), 370–372; Сіталаў, Вестник ЛГУ, 20 (1961), 89; Штурм, ZfSl, 8 (1963), 496 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Золь1 ’сырое, пранізлівае надвор’е’, дыял.зала́ (Касп.), заліна́ (Сл. паўн.-зах.). Укр.зола́ ’сыры халодны вецер’. Прасл. дыялектызмы zolь, zola, роднасныя ням.kühl ’прахалодны’, лац.gelū ’холад, мароз’. І.‑е. *gel(ǝ)‑ ’холад(на), замярзаць’. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179; Покарны, 1, 365–366. Аднак zolь можа тлумачыцца з *gʼ‑ а не з *g‑, таму трэба, відаць, рэканструяваць і.-е. корань, прыклады для якога даюцца ў Покарнага толькі з моў kentum, як *gʼel(ǝ)‑.
Золь2 ’калоідная сістэма з дробных часціц у нейкім іншым асяроддзі’ (БРС, БелСЭ). Інтэрнацыяналізм на базе скарочанага лац.solutio ’раствор’. Пачатковае з‑ указвае на верагоднасць ням. пасрэдніцтва для рус. (як і польск.), адкуль у бел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ся́дравы, сядро́вы ’халодны, сцюдзёны, золкі’ (баран., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, Сцяшк.), ся́драны ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ся́драва ’халаднавата’ (Нас., Чач.), ся́драва, ся́драво, сядро́ва ’холадна, сцюдзёна’ (лях., асіп., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), сідра́ва ’халаднавата, з сырым ветрам’ (Бяльк.), ся́драна ’сцюдзёна, холадна’ (чэрв., ЛА, 2), сядры́цца ’лютаваць (пра мароз)’ (чач., Жыв. НС). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (там жа), з літ.siaudrùs ’гулкі, звонкі ад холаду’, siadìmas ’гул, гудзенне, шапаценне’, што не пераконвае. Іншы шлях этымалагізацыі адкрываюць гэтыя словы ў значэнні ’цвердаваты, хрумсткі, ядраны’ (лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), параўн. сядзёр (гл.), што дазваляе звязаць іх з наступнымі словамі, гл. Да семантыкі параўн. ядране́ць = рус.холодать (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СІКІ́М,
штат Індыі, ва ўсх. Гімалаях. Мяжуе з Непалам, Кітаем, Бутанам. Пл. 7,3 тыс.км². Нас. каля 500 тыс.чал. (2001) — народы тыбецкага паходжання, выхадцы з Непала і Бенгаліі. Адм. ц. — г. Гангтак. С. — горная краіна. Горы выш. 6—8 тыс.м на Пн (г. Канчэнджанга, выш. 8585 м), каля 2 тыс.м на Пд. Клімат мусонны, у далінах умераны, у гарах халодны. У далінах сярэднія т-ры паветра ў студз. каля -4 °C, у ліп. каля 16—18 °C. Ападкаў каля 3000 мм за год. Лістападныя і хвойныя лясы займаюць каля 50% тэрыторыі. Развіта пераважна сельская гаспадарка. У далінах рэк вырошчваюць рыс, кукурузу, батат, сою. С. — гал. пастаўшчык кардамону на сусв. рынак. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і авечак. Лесанарыхтоўкі. Здабыча і перапрацоўка поліметал. руды. Невял. прадпрыемствы харч. і тэкст. прам-сці. Саматужныя промыслы (рэчы хатняга ўжытку, разьба па дрэве, вырабы з серабра, дываны). Транспарт аўтамабільны і ўючны. Турызм.
Стараж. насельніцтва С. — племя лепча. З 13 ст. тут з’явіліся выхадцы з Тыбета — бхотыя. З 16 ст. на тэр. С. пашырыўся будызм у форме ламаізму. У пач. 17 ст. склалася самаст. княства С. на чале з правіцелямі (чаг’яламі) тыбецкага паходжання, якое было ў васальнай залежнасці ад Тыбета. У пач. 19 ст. падпарадкаваны Вялікабрытаніяй. З 1861 С. — брыт. пратэктарат (афіцыйна пацверджана англа-кіт. канвенцыяй 1890), а пасля заваявання Індыяй незалежнасці (1949) — інд. пратэктарат. Шматлікія паўстанні супраць дэспатычнай улады чаг’ялаў прымусілі Індыю ў 1974 увесці ў С. свае войскі. Была абрана Нац. асамблея С. У крас. 1975 на рэферэндуме большасць яго насельніцтва ўхваліла далучэнне С. да Індыі. З мая 1975 С. — 22-гі штат Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́менькі, ‑ая, ‑ае; займ.азначальны.
Разм. У спалучэнні з назоўнікамі з прасторамі або часавым значэннем выражае гранічную акрэсленасць месца, часу дзеяння. У саменькі поўдзень. □ Тут каза — як скокне ўбок, А Вавёрка — на дубок, Аж на саменькі вяршок.Муравейка.На саменькім ранку дэпутатка сельсавета, не адчыняючы веснічак, крыкнула ў двор: — Волька, ты дома?Скрыган.// Паказвае на непасрэдную блізкасць да каго‑, чаго‑н. За акном, каля саменькае сцяны, дзе стаіць круглаверхі клён, цяпер халодны і аголены, густа-густа збіраецца мрок, нібы гэтая цёмная ноч паставіла тут свайго вартаўніка.Колас.Наша хата стаяла пры саменькай дарозе.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)