хало́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хало́дны хало́дная хало́днае хало́дныя
Р. хало́днага хало́днай
хало́днае
хало́днага хало́дных
Д. хало́днаму хало́днай хало́днаму хало́дным
В. хало́дны (неадуш.)
хало́днага (адуш.)
хало́дную хало́днае хало́дныя (неадуш.)
хало́дных (адуш.)
Т. хало́дным хало́днай
хало́днаю
хало́дным хало́днымі
М. хало́дным хало́днай хало́дным хало́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хало́дны в разн. знач. холо́дный;

х. ве́цер — холо́дный ве́тер;

х. пот — холо́дный пот;

х. клі́мат — холо́дный кли́мат;

х. суп — холо́дный суп;

~ная кватэ́ра — холо́дная кварти́ра;

~нае паліто́ — холо́дное пальто́;

~нае со́нца — холо́дное со́лнце;

~ныя фа́рбы — холо́дные кра́ски;

х. адка́з — холо́дный отве́т;

~ная клёпка (прака́тка)тех. холо́дная клёпка (прока́тка);

~ная вайна́ — холо́дная война́;

~нае сэ́рца — (у каго) холо́дное се́рдце (у кого);

х. шаве́ц — холо́дный сапо́жник;

х. душ — холо́дный душ;

пакры́цца (аблі́цца) ~ным по́там — покры́ться (обли́ться) холо́дным по́том;

~най вадо́й аблі́ць — холо́дной водо́й окати́ть (обли́ть)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай. Халодная вада. Халодны вецер. □ Дзякуй цёплым дажджом і халоднай расе за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе. А. Вольскі. Каб, апаліўшыся, боль заглушыць, — Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць. Багдановіч. // З моцнымі, частымі халадамі. Халодная зіма. / у вобразным ужыв. Заплакалі шыбы на вокнах Халоднай асенняй слязой. Астрэйка. // З суровым кліматам. А вочы возьмуцца гарэць Агнямі дрэў, Травы і кветак... Цяплом іх можна абагрэць Халодныя краіны свету. Глебка. // Які не дае цяпла, слаба грэе. А сонца шчодра асвятляе і лес, і дарогу.. Яно халоднае, марознае сонца. Лынькоў. // Які выклікае адчуванне холаду; звязаны з адчуваннем холаду. Салдат у роспачы зноў заўважыў над сабою безнадзейныя зоры і халоднае неба. Чорны. // Пра святло, бляск і пад. Застылі дарогі ў тумане, Халодныя зоры гараць. Бачыла. — Зірні, у святле маладзіка — Халодны бляск, то бляск штыка. Куляшоў.

2. Які страціў цеплыню, астыў. Халодны суп. □ Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. Брыль. // Які падаецца і ўжываецца ў ахалоджаным, не гарачым стане. Падавальшчыца хутка прынесла халодную закуску — селядзец з цыбуляй і варонай бульбай. Пестрак. Мы чапіліся з белых-белых фарфоравых кубкаў халоднага бурштынавага квасу. Пальчэўскі.

3. Які дрэнна ахоўвае ад холаду, не трымае цяпла. На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас. Сцвярджаў я маці: — Шапка малавата, Я прахаджу і ў летняй, не бяда! Халодная вушанка, мала ваты... Барадулін.

4. Які не ацяпляецца, не абаграваецца. Халодны хлеў. □ Яранга была падзелена на дзве палавіны. У першай, халоднай палавіне жылі сабакі і ляжалі розныя рэчы. Бяганская.

5. у знач. наз. хало́дная, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для арыштаваных. [Земскі:] — Я пакажу табе ўладу! Забраць у халодную! Якімовіч.

6. Разм. Які пакутуе ад холаду. Ладымер Стальмаховіч зазнаў за свой век галоднай і халоднай бяды. Чорны. // Які праходзіць, адбываецца ў холадзе. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.

7. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання. Халодная апрацоўка металу. Халоднае вэнджанне. □ У час халоднай абкаткі выпрабавальнікі правяралі, як працуе масляная сістэма. «Маладосць».

8. у знач. наз. хало́днае, ‑ага, н. Тое, што і халадзец.

9. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду, страху, хвалявання. Падумаў Міколка і аж уліп у зямлю, халодным потам абліўся. Лынькоў.

10. перан. У якім няма запалу, пачуцця. Пачулася халодная, як жалеза, каманда. Гурскі. Халодны спакой ахапіў усю істоту Тарыела. Замерла сэрца, ён амаль не дыхаў, але галава была яснай і рукі не дрыжэлі. Самуйлёнак. // Пазбаўлены жывасці. Менавіта так атрымалася з асобнымі вершамі раздзела «Над кручамі каўказскімі», якія з’яўляюцца, па сутнасці, халоднымі ілюстрацыямі да ўвогуле правільных, слушных думак і адчуванняў паэта. Рагойша.

11. перан. Стрыманы ў праяўленні пачуццяў; раўнадушны, бясстрасны. [Марына Паўлаўна:] — Які ён [Пятроў] халодны... Няўжо ўсё жыццё я буду жыць з гэтай глыбай лёду... Васілевіч. Будзь са мною і добрай, і строгаю, ды ніколі халоднай, малю! Тармола. // Без эмоцый, перажыванняў; які падказвае розум. І баюся спудзіць Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай Вось гэта свята неслухмяных ліній [дзіцячых малюнкаў], Яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы Вучоных кніжак. Сіпакоў. Твар.. [Густава] запаланіла рыса ўпэўненасці, спакою і разам з тым цікаўнасці і халоднай разважлівасці. Чорны. // Пазбаўлены душэўнага цяпла; строгі, нядобразычлівы. Халодны позірк. Халодны прыём. □ Развітанне было сухім, халодным. Шахавец.

•••

Халодная вайна гл. вайна.

Халодная зброя гл. зброя.

Халодныя закускі гл. закуска (у 2 знач.).

Абліцца халодным потам гл. абліцца.

Як халоднай вадой абліць гл. абліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́дны, -ая, -ае.

1. 3 нізкай або адносна нізкай тэмпературай (паветра, цела і пад.).

Халоднае лета.

Халодныя рукі.

2. Які астыў, страціў цеплыню.

Х. суп.

Халодная каша.

3. Які не ацяпляецца.

Халодная веранда.

4. Які дае мала цяпла, дрэнна грэе, не трымае цяпла.

Халодныя боты.

Халодныя рукавіцы.

5. Які пакутуе ад холаду (разм.).

Дзеці былі часта галодныя і халодныя.

6. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання.

Халодная коўка металу.

7. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду.

Х. чалавек.

8. перан. Строгі і нядобразычлівы.

Х. погляд.

Х. прыём.

9. перан. Пра фарбы і пад.: якія адносяцца да сіне-блакітнага тону спектра.

Халодныя адценні.

10. у знач. наз. хало́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных (разм., уст.).

Пасадзіць у халодную.

11. у знач. наз. хало́днае, -ага, н. Тое, што і халадзец.

Халодная вайна — геапалітычная, эканамічная, ідэалагічная канфрантацыя паміж ЗША і СССР у сярэдзіне 20 ст.

Халодная зброя — зброя, якой рэжуць, колюць і пад. (шабля, піка, штык і інш.).

|| наз. хало́днасць, -і, ж. (да 7 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халодны, схаладнелы, марозны, марозлівы, стылы, настылы, зябкі, азяблы, свежы; адубелы, адубянелы, сіверны, сіверкі, сіберны (разм.); сцюдзёны, сцюжны, закляклы, знобкі (абл.); ледзяны, лядзяны, лядовы, ільдзяны, аледзянелы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адчу́жана-хало́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адчу́жана-хало́дны адчу́жана-хало́дная адчу́жана-хало́днае адчу́жана-хало́дныя
Р. адчу́жана-хало́днага адчу́жана-хало́днай
адчу́жана-хало́днае
адчу́жана-хало́днага адчу́жана-хало́дных
Д. адчу́жана-хало́днаму адчу́жана-хало́днай адчу́жана-хало́днаму адчу́жана-хало́дным
В. адчу́жана-хало́дны (неадуш.)
адчу́жана-хало́днага (адуш.)
адчу́жана-хало́дную адчу́жана-хало́днае адчу́жана-хало́дныя (неадуш.)
адчу́жана-хало́дных (адуш.)
Т. адчу́жана-хало́дным адчу́жана-хало́днай
адчу́жана-хало́днаю
адчу́жана-хало́дным адчу́жана-хало́днымі
М. адчу́жана-хало́дным адчу́жана-хало́днай адчу́жана-хало́дным адчу́жана-хало́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́тліва-хало́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́тліва-хало́дны ве́тліва-хало́дная ве́тліва-хало́днае ве́тліва-хало́дныя
Р. ве́тліва-хало́днага ве́тліва-хало́днай
ве́тліва-хало́днае
ве́тліва-хало́днага ве́тліва-хало́дных
Д. ве́тліва-хало́днаму ве́тліва-хало́днай ве́тліва-хало́днаму ве́тліва-хало́дным
В. ве́тліва-хало́дны (неадуш.)
ве́тліва-хало́днага (адуш.)
ве́тліва-хало́дную ве́тліва-хало́днае ве́тліва-хало́дныя (неадуш.)
ве́тліва-хало́дных (адуш.)
Т. ве́тліва-хало́дным ве́тліва-хало́днай
ве́тліва-хало́днаю
ве́тліва-хало́дным ве́тліва-хало́днымі
М. ве́тліва-хало́дным ве́тліва-хало́днай ве́тліва-хало́дным ве́тліва-хало́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вільго́тна-хало́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вільго́тна-хало́дны вільго́тна-хало́дная вільго́тна-хало́днае вільго́тна-хало́дныя
Р. вільго́тна-хало́днага вільго́тна-хало́днай
вільго́тна-хало́днае
вільго́тна-хало́днага вільго́тна-хало́дных
Д. вільго́тна-хало́днаму вільго́тна-хало́днай вільго́тна-хало́днаму вільго́тна-хало́дным
В. вільго́тна-хало́дны (неадуш.)
вільго́тна-хало́днага (адуш.)
вільго́тна-хало́дную вільго́тна-хало́днае вільго́тна-хало́дныя (неадуш.)
вільго́тна-хало́дных (адуш.)
Т. вільго́тна-хало́дным вільго́тна-хало́днай
вільго́тна-хало́днаю
вільго́тна-хало́дным вільго́тна-хало́днымі
М. вільго́тна-хало́дным вільго́тна-хало́днай вільго́тна-хало́дным вільго́тна-хало́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жу́дасна-хало́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жу́дасна-хало́дны жу́дасна-хало́дная жу́дасна-хало́днае жу́дасна-хало́дныя
Р. жу́дасна-хало́днага жу́дасна-хало́днай
жу́дасна-хало́днае
жу́дасна-хало́днага жу́дасна-хало́дных
Д. жу́дасна-хало́днаму жу́дасна-хало́днай жу́дасна-хало́днаму жу́дасна-хало́дным
В. жу́дасна-хало́дны (неадуш.)
жу́дасна-хало́днага (адуш.)
жу́дасна-хало́дную жу́дасна-хало́днае жу́дасна-хало́дныя (неадуш.)
жу́дасна-хало́дных (адуш.)
Т. жу́дасна-хало́дным жу́дасна-хало́днай
жу́дасна-хало́днаю
жу́дасна-хало́дным жу́дасна-хало́днымі
М. жу́дасна-хало́дным жу́дасна-хало́днай жу́дасна-хало́дным жу́дасна-хало́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сцюдзёны, -ая, -ае.

Вельмі халодны.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)