Try to keep the work on a high plane — Стара́йся трыма́ць сваю́ пра́цу на высо́кім узро́ўні
3) самалёт -а m.
4) Geom. пло́скасьць f.
2.
adj.
1) пло́скі, ро́ўны
2) пло́скасны (пра геамэтры́чную фігу́ру)
3.
v.
падаро́жнічаць самалётам
II[pleɪn]
n.
плята́н -а m. (дрэ́ва)
III[pleɪn]1.
n.
гэ́баль -ля m.; руба́нак -ка m.; струг -а m. (сталя́рская прыла́да)
2.
v.
струга́ць, габлява́ць, выгла́джваць руба́нкам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
клас
(лац. classis = разрад)
1) вялікая група людзей з пэўным становішчам у гістарычна складзенай сістэме грамадскай вытворчасці і з пэўнай, звычайна заканадаўча замацаванай роллю ў грамадскай арганізацыі працы, аб’яднаная аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў;
2) група вучняў аднаго і таго ж года навучання або група, якая навучаецца ў пэўнага выкладчыка, вывучае пэўны прадмет (у мастацкіх школах) (напр. к. жывапісу);
3) пакой для заняткаў у школе;
4) разрад, падраздзяленне па якой-н. класіфікацыі (напр. к. земнаводных, каюта першага класа);
5) ступень, узровень чаго-н. або ступень падрыхтаванасці, кваліфікацыі каго-н. (напр. шафёр першага класа).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гарызо́нт
(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)
1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй;
знікнуць з гарызонта — перастаць з’яўляцца дзе-н.;
2) уся бачная навокал зямная паверхня; далягляд;
3) вялікі круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да вертыкальнай лініі ў месцы назірання;
4) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыць новыя гарызонты ў навуцы);
5) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (чалавек з шырокім гарызонтам);
6) узровень вады ў рацэ, возеры, глебе;
7) пласт адкладанняў горных парод, які ўмоўна вылучаецца па якой-н. прымеце (колеры, складзе, наяўнасці руд і інш.);
8) сукупнасць горных вырабатак, размешчаных на адным узроўні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СТРАТЭ́ГІЯ ВАЕ́ННАЯ,
састаўная частка ваеннага майстэрства, яго вышэйшая і важнейшая галіна. Ахоплівае тэорыю і практыку падрыхтоўкі краіны і ўзбр. сіл да вайны, планавання і вядзення вайны і стратэгічных аперацый. Асн. задачы С.в. і кірункі яе развіцця вызначаюцца канстытуцыяй і ваеннай дактрынай дзяржавы. Тэорыя С.в. як сістэма навук. ведаў вывучае заканамернасці і стратэг. характар вайны, а таксама спосабы яе вядзення; распрацоўвае тэарэт. асновы падрыхтоўкі і вядзення вайны (стратэг. аперацый). У галіне практычнай дзейнасці займаецца вызначэннем стратэг. задач узбр. сіл, неабходных для іх выканання сіл і сродкаў, распрацоўкай і ажыццяўленнем мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбр. сіл і ўсёй ваен. арганізацыі дзяржавы да вайны, планаваннем стратэг. аперацый, арганізацыяй стратэг. разгортвання ўзбр. сіл., а таксама маніторынгам і аналізам ваен.-эканам. магчымасцей імавернага праціўніка і інш. С.в. цесна звязана з палітыкай і абслугоўвае яе, адначасова аказвае адваротнае ўздзеянне на палітыку. Характар і змест С.в. у значнай ступені залежаць ад эканомікі. Узровень развіцця эканомікі, навукі і тэхнікі абумоўлівае магчымасць распрацоўкі і стварэння адпаведных сродкаў узбр. барацьбы, прадвызначае колькасны і якасны склад узбр. сіл. У сваю чаргу С.в. і ў мірны, і ў ваенны час аказвае адваротнае ўздзеянне на эканоміку. С.в., якая не ўлічвае рэальныя ваен.-эканам. магчымасці дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), як правіла, церпіць паражэнне. Паводле адносін да інш. састаўных частак раен. майстэрства (аператыўнага майстэрства і тактыкі) С.в. займае пануючае становішча. Яна вызначае іх задачы, спосабы дзеянняў войск у аператыўным і тактычным маштабе. Характар узаемасувязі састаўных частак ваен. майстэрства мяняецца з развіццём сродкаў вядзення ўзбр. барацьбы і аснашчэння імі ўзбр. сіл дзяржавы.
У войнах далёкага мінулага стратэг. поспехі цалкам залежалі ад тактычных. Са з’яўленнем аператыўнага майстэрства, якое заняло прамежкавае месца паміж стратэгіяй і тактыкай, тактычныя поспехі сталі весці да аператыўных, якія ў сукупнасці вызначалі стратэг. поспех. Са стварэннем стратэгічных узбраенняў сувязь паміж стратэгіяй, аператыўным майстэрствам і тактыкай набыла новы змест. Стратэг. камандаванне атрымала ў сваё распараджэнне такія сродкі паражэння праціўніка. выкарыстанне якіх дазваляе яму непасрэдна вырашаць важныя стратэг. задачы. Разам з тым аператыўнае і тактычнае камандаванні, маючы сучасныя сродкі паражэння, аказваюць больш значны ўплыў на дасягненне стратэг. мэт. На кожным гіст. этапе развіцця дзяржавы (кааліцыі дзяржаў) распрацоўваецца С.в. адпаведна яе палітыцы, эканам. магчымасцям і асаблівасцям ваен.-геагр. становішча.
У Рэспубліцы Беларусь С.в. адлюстроўвае дзярж. палітыку ў галіне абароны краіны, зыходзіць з задач, вызначаных Канстытуцыяй, канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі і ваен. дактрыны дзяржавы. Прыярытэтнай задачай С.в. з’яўляецца выпрацоўка мер ваен. плана па абароне дзярж. суверэнітэту і паліт. незалежнасці, забеспячэнні тэр. цэласнасці і недатыкальнасці граніц Рэспублікі Беларусь.
Літ.:
Клаузевиц К. О войне: Пер. с нем. М., (1997);
Постижение военного искусства: Идейное наследие А.Свечина. М., 1999;
Кладо Н.Л. Этюды по стратегии. М., 1997;
Слипченко В.И. Бесконтактные войны. М., 2001;
Кингстон-Макклори Э.Дж. Аспекты стратегии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОРГАНЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ.
Падпарадкоўваюцца Мін-ву па надзвычайных сітуацыях (МНС), якое кіруе дзейнасцю па прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэнні пажарнай, прамысл. і радыяцыйнай бяспекі, а таксама грамадзянскай абароны. Мін-ва створана ў 1998 на аснове ваенізаванай пажарнай службы, выдзеленай са складу МУС. Яно ажыццяўляе дзярж. нагляд і кантроль у галіне абароны насельніцтва і тэр. ад надзвычайных сітуацый, дзярж. тэхнічны і пажарны нагляд. Асн. задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях: рэалізацыя дзярж. палітыкі ў галіне прадухілення і ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый, выкліканых аварыямі, катастрофамі, стыхійнымі бедствамі; забеспячэнне пажарнай бяспекі; дзярж. нагляд за пажарнай бяспекай, бяспечным вядзеннем работ у прамысл. і ядз. энергетыцы, аховай і выкарыстаннем радыеактыўна забруджаных тэрыторый, ажыццяўленне мерапрыемстваў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый; забеспячэнне функцыянавання дзярж. сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, дзярж. сістэмы пажарнай бяспекі і інш.
У МНС функцыянуе 17 спец. службаў, у т. л. пажаратушэння і аварыйна-выратавальных работ, хім. і радыяцыйнай бяспекі, інж. работ, вадалазная, мед., выбуховатэхнічная, авіяц., пошукава-выратавальная, парашутная, пантонная, кіналагічная. У краіне сфарміравана Дзярж. сістэма прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (ДСНС), якая ўключае 21 галіновую і 7 тэр. падсістэм з каардынуючымі органамі і органамі паўсядзённага кіравання сіламі і сродкамі. Існуе заканадаўчая база забеспячэння абароны ад надзвычайных сітуацый грамадзян і дзяржавы, якая рэгламентуе дзейнасць МНС (прынята 13 законаў, 22 указы Прэзідэнта, 102 пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь). Міністэрства рэалізуе навук. забеспячэнне абароны насельніцтва і тэр., укараняе сістэмы дыспетчарызацыі, кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый (ДКМНС), здольныя аператыўна і ў аўтаномным рэжыме перадаваць інфармацыю ад лакальных сістэм аўтаматычных сродкаў выяўлення і падаўлення пажару або аварыі экстранным службам. Распрацоўваецца сістэма касмічнага маніторынгу і дыстанцыйнага зандзіравання, якія дазваляюць выявіць лясныя і тарфяныя пажары, спрагназаваць узровень магчымых затапленняў і памеры эканам. страт.
У 2000 засн.НДІ пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь, які вядзе прыкладныя даследаванні і эксперым. распрацоўкі ў галіне пажарнай бяспекі і прадухілення надзвычайных сітуацый. З удзелам работнікаў навук. падраздзяленняў МНС створаны і выкарыстоўваюцца аўтамабіль хуткага рэагавання, базавы элемент тэхналогіі хуткага тушэння пажараў у лакальных аб’ёмах, мабільны пункт кіравання аўтамабіля МАЗ на шасі, устаноўкі, прылады і прыстасаванні, а таксама экіпіроўка выратавальнікаў.
Кадры для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рыхтуюць Камандна-інж.ін-т і Гомельскі інж.ін-т. Дзейнічае Ін-т перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС (у пас.
Светлы Гай Барысаўскага р-на). У склад гэтага ін-та ўваходзіць палігон аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі, які дазваляе мадэліраваць больш за 1500 надзвычайных сітуацый. На яго базе з 2003 дзейнічае Міжнар. цэнтр падрыхтоўкі выратавальнікаў, у т. л. для платнага навучання замежных выратавальнікаў-пажарных, а таксама цэнтр агнявых выпрабаванняў, буд. канструкцый і сродкаў пажаратушэння.
Зборная каманда з работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з’яўляецца пераможцам 1-га чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце (2002, Масква), адзначана сярэбраным медалём 1-га чэмпіянату Еўропы (2003, С.-Пецярбург).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
morze
morz|e
н.
1. мора;
~em — морам; па моры; марскім шляхам;
nad ~em — каля мора; на беразе мора; на моры; на марскім узбярэжжы;
pełne ~e — адкрытае мора;
poziom ~a — узровень мора;
jechać nad ~e — ехаць на мора;
2.перан. мора; безліч;
kropla w ~u — кропля ў моры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
узмацні́ць, ‑мацню, ‑моцніш, ‑моцніць; зак., што.
1. Павялічыць трываласць чаго‑н., умацаваць што‑н. [Алесь:] — Мы ўзмоцнім перамычку на канале, які злучае азярцо .. з возерам Доўгім.Броўка.
2. Зрабіць больш моцным па ступені праяўлення, павялічыць. Узмацніць гук, Узмацніць уражанне. □ Стары алень узмацніў націск. Яшчэ хвіліна, і малады алень адскочыў убок, потым павярнуўся і кінуўся раптам наўцёкі.В. Вольскі./ Пра думкі, пачуцці і пад. Тая акалічнасць, што Цётка, Янка Купала, Якуб Колас самі былі сведкамі і ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, узмацніла іх веру ў народ.Каваленка.// Надаць большую выразнасць, яркасць чаму‑н. (мастацкаму вобразу і пад.). Той жа мэце — паўней рэалізаваць задуму, узмацніць эмацыянальную дзейнасць твора — служыць і інтанацыйнае багацце верша.Гіст. бел. сав. літ.
3. Зрабіць больш моцным, дзейсным, эфектыўным (пра ваенныя дзеянні). Артылерыя ўзмацніла агонь. □ У тыле ворага беларускія партызаны ўзмацнілі ўдары па ворагу.«Маладосць».
4. Павысіць баяздольнасць чаго‑н. Узмацніць гарнізон. □ Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі.Федасеенка.— Падняць усіх, узмацніць пасты, — загадаў начальнік заставы.Пальчэўскі.// Зрабіць больш магутным, больш уплывовым (у эканамічных, палітычных і іншых адносінах). Узмацніць сацыялістычную дзяржаву. □ [Серафім:] — Аднак гэта [арышты членаў КПЗБ] не пахіснула рады партыі, а, наадварот, узмацніла.Машара.
5. Актывізаваць (чыю‑, якую‑н. дзейнасць, работу і пад.); палепшыць. Узмацніць выхаваўчую работу. □ Каб узняць узровень лекцыйнай прапаганды, патрэбна ўзмацніць дапамогу лектарам, праводзіць з імі семінары, .. абагульняць вопыт лепшых.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́НДЫ, Андыйскія Кардыльеры (Andres, Cordillera de los Andes),
горная сістэма на Пн і ЗПаўн. АмерыкіПаўд. Амерыкі, выцягнутая ў мерыдыянальным напрамку ўздоўж берагоў Ціхага ак. на тэр. Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Чылі і Аргенціны. Самая доўгая (9000 км) і адна з самых высокіх (6980 м, г. Аканкагуа) горных сістэм зямнога шара. З’яўляецца кліматападзелам паміж паветранымі масамі Атлантычнага і Ціхага акіянаў, важны гідраграфічны вузел мацерыка. Складаюцца пераважна з субмерыдыянальных паралельных хрыбтоў — Усходнія Кардыльеры Андаў, Цэнтральныя Кардыльеры Андаў, Заходняя Кардыльера Андаў, Берагавыя Кардыльеры Андаў, паміж якімі ўнутр. пласкагор’і і плато (Пуна, Альтыплана) ці ўпадзіны. Па сукупнасці прыродных асаблівасцяў і араграфіі вылучаюць Анды Паўн., Цэнтр. і Паўднёвыя. Паўночныя Анды падзяляюцца на Карыбскія Анды, Паўн.-Зах. Анды, якія прадстаўлены 3 асн. Кардыльерамі (Усходняя, Заходняя і Цэнтральная), і Экватарыяльныя Анды (складаюцца з 2 Кардыльераў — Заходняй і Усходняй). Цэнтральныя Анды (да 28°паўд. ш.) уключаюць Перуанскія Анды і ўласна Цэнтр. Анды, ці Цэнтральнаандыйскае нагор’е. У Паўднёвых Андах вылучаюць Чылійска-Аргенцінскія (Субтрапічныя Анды) і Патагонскія Анды. Паводле будовы Анды — адроджаныя герцынскія структуры, узнесеныя навейшымі падняццямі альпійскай складкавасці на месцы Андыйскага (Кардыльерскага) геасінклінальнага складкавага пояса; зона землетрасенняў і актыўнага сучаснага вулканізму: 70 вулканаў, у т. л. 30 дзеючых (Катапахі, Льюльяйльяка, Сангай, Сан-Педра і інш.). Карысныя выкапні: руды волава («алавяны пояс» Балівіі), медзі («медны пояс» Чылі і Перу), вальфраму, сурмы, вісмуту, селену, серабра, свінцу, цынку, жалеза, золата, плаціны; у перадгор’ях, міжгорных прагінах і ўпадзінах (Маракайба, Магдалены) радовішчы нафты. У Андах пачынаюцца вытокі і прытокі Амазонкі, Арынока, Парагвая, Параны і рэкі Патагоніі, знаходзяцца вял. азёры: Маракайба, Тытыкака, Паапо і інш. Значныя вышыня і працягласць Андаў з Пн на Пд, кантрасты ва ўвільгатненні (на зах., наветраных, схілах да 5000—8000 мм ападкаў за год — на З Калумбіі і Пд Чылі, на ўсх., падветраных, каля 3000 мм — экватарыяльная паласа, вельмі сухія ўзбярэжжы — да 100 мм за год у Перу і Чылі), наяўнасць зледзяненняў (найб. значнае ў Патагонскіх Андах, больш за 20 тыс.км²), узровень снегавой лініі ад 4200—4900 м каля экватара да 6300 м у Перу абумовілі рэзка выяўленую пояснасць і вял. разнастайнасць ландшафтаў. Наветраныя вільготныя схілы ад Паўн.-Зах. Андаў да ПдЦэнтр. Андаў укрыты горнымі вільготнымі экватарыяльнымі і трапічнымі лясамі (горныя гілеі), у якіх вылучаюць З вышынныя паясы: т’ера-кальентэ (гарачая зямля), т’ера-тэмплада (умераная зямля) і т’ера-фрыз (халодная зямля). У Субтрапічных Андах вечназялёныя сухія лясы і хмызнякі, на Пд ад 38°паўд. ш. вільготныя вечназялёныя і мяшаныя лясы. Расліннасць высакагорных плато мае шэраг асаблівасцяў: на Пн горныя экватарыяльныя лугі парамас, у Перуанскіх Андах і на ПнУ Пуны сухі высакагорны стэп халка, на ПдЗ Пуны і ўсім Ціхаакіянскім узбярэжжы паміж 5—28°паўд. ш. пустынныя тыпы расліннасці. Жывёльны свет: шыраканосыя малпы, непаўназубыя (мурашкаед, браняносец, лянівец), ягуар, пума, лама, гуанака, алені уэмул і пуду, грызуны тука-тука і шыншыла; з птушак — кондар, тукан, калібры і інш. Анды — радзіма хіннага дрэва, кокі, батату, лімскай фасолі і інш. каштоўных раслін. Даследаваў Анды бел. геолаг І.І.Дамейка, у гонар якога названы хрыбет.
М.В.Лаўрыновіч.
Паўночныя Анды. Высакагорны рэльеф.Анды на граніцы Чылі і Аргенціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДу музыцы,
абстрактна-лагічная сістэма, якая арганізуе гукавышынны бок музыкі на аснове колькасных (гукарадных) і якасных (функцыянальных) паказчыкаў і рэалізуе сябе ў працэсе інтанавання. Гукарад Л. — мелодыкаінтэрвальная схема, што прадстаўляе яго гукі ў паступенным парадку; функцыянальнасць заключаецца ў падзеле элементаў Л. на ўстойлівыя (цэнтр сістэмы) і няўстойлівыя (падпарадкаваныя ім). На падставе гэтых гал. характарыстык вылучаюць канкрэтныя віды Л. — т. зв. лады. Вызначальнымі з’яўляюцца тып гукарада (ангемітоніка, дыятоніка, храматыка, прамежкавыя формы), будова ўстойлівага (танічнага) цэнтра (меладычны тон, кансананс-трохгучча, сугучча-дысананс) і размяшчэнне гэтага цэнтра на пэўнай ступені гукарада (на аснове аднаго гукарада магчымы розныя лады). Ступень абагульнення рэальнага працэсу інтанавання неаднолькавая на розных узроўнях праяўлення Л. Ладаінтанацыйны ўзровень, што ўпарадкоўвае вышынныя суадносіны ў непасрэдным разгортванні музыкі ў рамках дробных пабудоў (папевак, асобных меладычных зваротаў), найб. блізкі да пачуццёвай канкрэтнасці інтанацыі. На ладафункцыянальным узроўні ладавая інтанацыйнасць рэтраспектыўна абагульняецца, гукарадны ж узровеньнайб. абстрактны. Эвалюцыя Л. адлюстроўвае развіццё муз. мыслення і звязана з колькасным павелічэннем аб’ёму і гукавога матэрыялу і якасным ускладненнем прынцыпаў яго арганізацыі. Пачатковыя этапы эвалюцыі прасочваюцца ў муз. фальклоры многіх народаў: вылучэнне апорных тонаў у першабытным экмелічным (без замацаванай вышыні гукаў) глісандаванні; манадыйны Л. у межах вузкааб’ёмных гукарадоў (алігатонікі); манадыйны Л. на аснове развітой гукараднай сістэмы ангемітонікі і дыятонікі. Гіст. формы Л.: апяванне цэнтр. тона (устою) блізкімі па вышыні гукамі, мадальныя (манадыйныя) Л., звязаныя з прынцыпамі мелодыі-мадэлі (модуса, папеўкі). Прафес.еўрап. музыка напачатку апіралася на традыцыі фалькл. ладаўтварэння (з характэрнай для яго ладавай пераменнасцю), аднак у сувязі з ускладненнем характару шматгалосся актыўна развіваюцца і новыя прынцыпы Л Шматгалосае раскрыццё меладычных (манадыйных) Л. змяняецца танальна-гарманічнай сістэмай (гл.Мажора-мінорная сістэма, Танальнасць) — асновай еўрап. музыкі новага часу, што апіраецца на 2 Л. — мажор і мінор. Прафес.муз. мастацтва 20 ст. вызначаецца разнастайнасцю канкрэтных форм і прынцыпаў Л., спалучэннем вядомых раней і істотна новых з’яў, у т. л. і тых (у серыйнай тэхніцы, канкрэтнай музыцы, электроннай музыцы, санорыцы), якія цяжка ці немагчыма аднесці да сферы Л.
Першае навук. абгрунтаванне Л. ў еўрап. музыцы далі прадстаўнікі піфагарэйскай школы ў Стараж. Грэцыі ў 6—4 ст. да н.э. Сваю тэорыю Л. вылучыла еўрап. сярэдневякоўе. Ладавыя заканамернасці танальна-гарманічнай сістэмы ўпершыню асэнсаваў і вытлумачыў Ж.Ф.Рамо, у рамках сістэмы якога паняцце «Л.» цесна сутыкаецца з паняццямі «гармонія» і «танальнасць». Пытанні Л. ў практыцы ўсх.-слав. партэсных спеваў абагульнены ў працах І.Шайдуры (1-я пал. 17 ст.) і М.Дулецкага («Граматыка мусікійская»). У 19—20 ст.вял. ўвагу ладаваму боку музыкі аддавалі рус. тэарэтыкі У.Адоеўскі, А.Сяроў, П.Сакальскі, Дз.Разумоўскі, А.Кастальскі, Б.Яворскі, Б.Асаф’еў, В.Бяляеў, К.Квітка, Ю.Цюлін, Х.Кушнароў, М.Бражнікаў, М.Успенскі, А.Далжанскі, Л.Мазель, Ю.Кон, Ю.Халопаў. На Беларусі да праблем Л. звярталіся музыказнаўцы А.Друкт, Б.Златавярхоўнікаў, Т.Мдывані, Р.Сергіенка, Н.Юдзеніч, В.Ялатаў і інш.
Літ.:
Елатов В.И. Ладовые основы белорусской народной музыки. Мн., 1964;
Бершадская Т. Принципы ладовой классификации // Сов. музыка. 1971. № 8;
Яе ж. Лекции по гармонии. Л., 1978;
Кон Ю.Г. Вопросы анализа современной музыки. Л., 1982.