ГУЛА́К-АРЦЯМО́ЎСКІ (Пётр Пятровіч) (27.1.1790, г. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 13.10.1865),
украінскі паэт, байкапісец, родапачынальнік жанру балады ва ўкр. л-ры. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1813). Скончыў Харкаўскі ун-т (1821). З 1825 прафесар, у 1841—49 рэктар гэтага ун-та. Арыгінальныя творы Гулака-Арцямоўскага прасякнуты гумарам і песеннасцю, нар. матывамі (байкі «Пан і сабака», 1818; «Бацька і сын», 1827; балада «Твардоўскі», 1827, і інш.). Перакладаў на рус. мову творы Гарацыя, Ж.Ж.Русо, Дж.Мільтана, А.Міцкевіча. На бел. мову асобныя творы Гулака-Арцямоўскага пераклалі Э.Валасевіч, П.Місько.
літоўскі паэт. Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг вершаў, казак, п’ес-казак: зб-кі «Парад літар» (1951), «З вярбовай дудачкай», «Казачны домік» (абодва 1957), «Было, было, спрэчак няма» (1958), «Каралева-Жаба» (1962), «Гліняны Матэюкас» і «Ветрагон» (абодва 1963) і інш. Яго творы адметныя глыбокім веданнем псіхалогіі дзіцяці, трапным выкарыстаннем фальклору, пачуццём гумару. У зб-ках паэзіі «Раўніны спяваюць» (выд. 1964), «Смутак па вяршынях» (выд. 1970) пераважаюць элегічныя настроі. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Вітка, Х.Жычка, У.Шахавец. Дзярж. прэмія Літвы 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́дзыў, ‑зыву, м.
1. Думка, меркаванне з ацэнкай каго‑, чаго‑н. Несцяровіч быў энергічным. Гэта відаць з водзываў аб ім розных дзеючых асоб у творы.Барсток.//нашто. Рэцэнзія. [Гарлахвацкі:] (Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых:) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу...» З Масквы... Мусіць, водзыў на яго працу...Крапіва.
2. Сакрэтнае ўмоўнае слова, якое з’яўляецца адказам па пароль. Сістэма паролей і водзываў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літарату́ра, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць твораў пісьменнасці таго ці іншага народа.
2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова, мовы; творы гэтага віду мастацтва. Руская літаратура. Беларуская літаратура.
3. Сукупнасць друкаваных твораў якой‑н. галіны ведаў, па якому‑н. спецыяльнаму пытанню. Палітычная літаратура. Тэхнічная літаратура.
•••
Мастацкая літаратура — тое, што і літаратура (у 2 знач.).
[Лац. litteratura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́рнік, ‑а, м.
1. Кніга, у якой сабраны якія‑н. літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы і пад. Зборнік вершаў. Зборнік апавяданняў. Зборнік матэрыялаў з’езда. Зборнік архіўных дакументаў.// Вучэбны дапаможнік, у якім сабраны задачы і практыкаванні па якім‑н. прадмеце. Зборнік задач па алгебры. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове.
2.Спец. Рэзервуар для збору якой‑н. вадкасці або газу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)