калідо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калідора. Калідорныя дзверы. □ [Коля] запыніўся ля калідорнага акна ў роздуме. Якімовіч.

2. у знач. наз. калідо́рны, ‑ага, м.; калідо́рная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абслугоўвае нумары гасцініцы або камеры астрога. Хлебапёкамі, кухарамі, калідорнымі, падмятайламі былі толькі крымінальнікі, пераважна кароткатэрміновыя. Колас.

•••

Калідорная сістэма гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затрымаць.

2. у знач. наз. затрыма́ны, ‑ага, м.; затрыма́ная, ‑ай, ж. Той (тая), каго ўзялі пад варту або арыштавалі. — Ніхто не адмаўляе вашага права страляць у затрыманага, калі ён спрабуе ўцякаць. Лынькоў. Усе пешыя паліцыянты абкружылі кардонам затрыманых і павялі ў дырэкцыю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шталма́йстар, ‑тра, м.

1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома. Караткевіч.

2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.

[Ням. Stallmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ты

1. в разн. знач. пло́ский;

~тыя чэ́рві — пло́ские че́рви;

п. лоб — пло́ский лоб;

2. пло́ский, сплю́снутый, приплю́снутый;

~тая скры́нка — пло́ский я́щичек;

п. нос — приплю́снутый нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Lied

n -(e)s, -er пе́сня, спеў

◊ es ist mmer dasslbe [das lte] ~ ! — гэ́та ўсё та́я ж пе́сня!

davn kann ich ein ~ sngen* — я магу́ мно́га расказа́ць пра гэ́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Баб-. Аснова, ад якой, магчыма, утвораны назвы розных круглых і тоўстых прадметаў (гл. баба і бабка). Паходжанне асновы дакладна невядомае. Шмат якія даследчыкі лічаць, што bab‑ тая ж аснова, што і ў baba ’жанчына’, і ўжываецца метафарычна (’жанчына’ → ’круглы прадмет’). Параўн. асабліва Шулан, SSlav., 5, 153–165. Іншыя думаюць, што для абазначэння круглых прадметаў служыла асобай прасл. аснова bab‑ (|bob‑|bǫb‑). Гэту ідэю выказвае Попавіч, ЈФ, 19, 159–171 (параўн. яшчэ Мяркулава, Очерки, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьца ‘працаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел. труждатися ‘працаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав. троужданиѥ: земноѥ троужданиѥ ‘праца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧ ‘працаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніцатая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пражо́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць многа есці; абжора. Вось коцік з’еў тварог з зялёнай міскі. Што за пражора гэты кіска. Шушкевіч. / у знач. зб. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздаба́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто любіць раздабарваць, мае звычай многа і попусту гаварыць.

2. толькі мн. (раздаба́ры, ‑аў). Пустыя размовы, балбатня. Разводзіць раздабары. □ [Мохаў] аглядаў нешта пад машынай, седзячы з свечкай у канаве, і, пэўне, пачуў Габрусёвы раздабары. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́фа, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пустая, легкадумная дзяўчына або маладая жанчына, якая думае толькі аб уборах, гульнях і пад. [Макарэнка:] — Калі дзяўчына наша, то ўгаворваць не давядзецца, сама схопіцца за даручэнні, а калі фіфа якая-небудзь, лепш не звязвацца... Новікаў. Возіць жонку-кралю Ён па магазінах: Тая ўся ў каралях — Фіфа, не жанчына. Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)