мексіканскі паліт., дзярж. і прафс. дзеяч, вучоны-грамадазнавец, дзеяч міжнар.прафс. руху і руху прыхільнікаў міру. Д-р права і філасофіі. Скончыў Мекс.нац.ун-т (1919), у 1919—33 праф. у ім. У 1923 губернатар штата Пуэбла. У 1926—28 і з 1964 дэп. кангрэса Мексікі. Арганізатар шэрагу мекс.нац. прафсаюзаў (1930-я г.) і Рабочага ун-та Мексікі (1936). У 1936—40 ген. сакратар Канфедэрацыі працоўных Мексікі. У 1938—63 старшыня Канфедэрацыі працоўных Лац. Амерыкі. У 1945—65 віцэ-старшыняСусветнай федэрацыі прафсаюзаў. Заснавальнік (1948) і ідэолаг Сацыяліст.нар. партыі Мексікі. З 1950 чл.Сусв. Савета Міру. Аўтар шэрагу прац па паліт. і сац. пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЧУ́К (Гурый Іванавіч) (н. 8.6.1925, с. Петра-Херсонец Грачоўскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі матэматык і фізік. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. з 1962). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). У 1975—80 віцэ-прэзідэнт і старшыня Сібірскага аддз., у 1986—91 прэзідэнт АНСССР. У 1980—86 нам. старшыні СМСССР і старшыняДзярж.к-та па навуцы і тэхніцы, адначасова з 1980 дырэктар Ін-та вылічальнай матэматыкі Рас.АН. Навук. працы па вылічальнай і прыкладной матэматыцы, па метадах разліку ядз. рэактараў і матэм. мадэліраванні ў задачах фізікі атмасферы і акіяна, навакольнага асяроддзя, у імуналогіі і медыцыне. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ-ІВАНО́Ў (Міхаіл Сільвестравіч) (сапр. Семянюк; 3.11.1894, в. Райск Падляскага ваяв., Польшча — 28.9.1931),
удзельнік рэв. руху, сав.гасп. дзеяч. З 1915 працаваў і вёў бальшавіцкую агітацыю на з-дах Петраграда. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля Лют. рэв. 1917 чл. Петраградскіх Савета і к-таРСДРП(б), Цэнтр. савета фабзаўкомаў. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 у складзе кіруючага ядра Васілявостраўскага р-на сталіцы. З 1918 адзін з кіраўнікоў СНГ Паўн. р-на Петраграда, чл. СНГ Украіны. З 1920 заг. Петрагубметалу, адзін з арганізатараў сав. трактарабудавання. З 1927 старшыня Ленінградскага маш.-буд. трэста. Са студз. 1931 старшыня Усесаюзнага аўтатрактарнага аб’яднання, чл. Прэзідыума ВСНГСССР. Чл.ВЦВК. Канд. у чл.ЦКВКЛ(б) з 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАРБА́ЕЎ (Нурсултан Абішавіч) (н. 6.7.1940, в. Чэмалган, Алмацінская вобл., Казахстан),
палітычны і дзярж. дзеяч Казахстана. Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС і Карагандзінскі політэхн.ін-т. Працаваў рабочым на з-дзе, потым на камсам. і парт. рабоце. У 1969 2-і сакратар Тэміртаўскага гаркома Кампартыі Казахстана (КПК), з 1973 сакратар парткома Карагандзінскага металург. камбіната, з 1977 сакратар, 2-і сакратар Карагандзінскага абкома КПК. У 1979—84 сакратар ЦК КЛК. У 1984—89 СтаршыняСМКаз. ССР. У 1989—91 1-ы сакратар ЦККПК, адначасова ў лют.—крас. 1990 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Каз. ССР. З крас. 1990 прэзідэнт Каз. ССР, са снеж. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, у студз. 1999 зноў выбраны на гэту пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУ́Н (Аляксей Сцяпанавіч) (н. 1.3.1946, в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1987). Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1995). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1969). З 1973 нам. старшыні, з 1975 старшыня калгаса. З 1979 нач.с.-г. ўпраўлення Іванаўскага р-на, з 1982 старшыняс.-г. калектыўнага прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага р-на. Навук. працы па праблемах аграпрамысл. эканомікі, агародніцтва, рэнтабельнасці с.-г. прадпрыемстваў, АПК ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Ориентир — новые высоты. Мн., 1986;
Деревенская политэкономия. М., 1990;
Дорога в завтра: Колхоз-комбинат «Память Ильича». Мн., 1992;
Реструктуризация убыточных хозяйств — веление времени // Бел. думка. 1999. №11 /12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ І КРЭДЫ́ТНЫХ КААПЕРАТЫ́ВАЎ, Белсельсаюз,
рэспубліканская кааператыўная арг-цыя ў 1921—29. Створаны ў Мінску як Саюз с.-г. кааперацыі Беларусі, з 1922 наз.Бел.цэнтр. саюз с.-г. і прамысл. т-ваў (Белсельпрамсаюз), з 1925 — Белсельсаюз. Напачатку меў на мэце арганізацыю вытв-сці і збыту с.-г. прадукцыі, калектывізацыю вёскі. Дзейнасці перашкаджалі рэарганізацыі, няўвага да фінансавага боку справы, захапленне арганізац.-мітынговымі метадамі кіравання, што ў 1924 прывяло яго амаль да краху. У сак. 1924 выбраны новы склад кіраўніцтва (старшыня праўлення С.Лысаў, старшыня савета Дз.Ф.Прышчэпаў, старшынярэвіз. камісіі І.І.Валодзька), у маі 1925 прыняты новы статут, які вызначыў задачы: абарона працоўных інтарэсаў членаў саюза, забеспячэнне іх насеннем, с.-г. прыладамі і сыравінай, арганізацыя прадпрыемстваў па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, распрацоўка агракульт. мерапрыемстваў. Са станаўленнем нэпа ў бел. вёсцы пашырылася нізавая сетка с.-г. кааперацыі, умацавалася яе сац. база, развіваліся спец. віды с.-г. кааперацыі (малочная, садова-агародная, меліярацыйная). Аднак каап. ўстановы не былі пазбаўлены дзярж. кантролю і цалкам залежалі ад дзярж. крэдытаў. У 1928 са складу Белсельсаюза вылучаны Белкалгассаюз (гл.Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў). Пасля ліквідацыі Белсельсаюза яго функцыі перададзены рэсп. галіновым саюзам с.-г. кааперацыі.
расійскі дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н., палкоўнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1975). З 1975 ва Упраўленні знешняй разведкі КДБСССР. У 1990 саветнік старшыні Ленінградскага гар. Савета. З 1991 у мэрыі С.-Пецярбурга: старшыняК-та па знешніх сувязях, адначасова (з 1992) нам. мэра. З 1994 1-ы нам. старшыні ўрада С.-Пецярбурга, старшыняК-та па знешніх сувязях. У 1996—98 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі: нам. кіраўніка справамі Прэзідэнта (1996—97), нам. кіраўніка Адміністрацыі і нач.Гал. кантрольнага ўпраўлення Прэзідэнта (1997—98), 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі (май—ліп. 1998). У ліп. 1998 — жн. 1999 дырэктар Федэральнай службы бяспекі, адначасова (з сак. 1999) сакратар Савета бяспекі Рас. Федэрацыі. 9—16.8.1999 1-ы нам. і часова выконваючы абавязкі старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. З 16.8.1999 старшыня ўрада, з 31.12.1999 адначасова выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі. З 7.5.2000 (выбраны 26.3.2000) Прэзідэнт Рас. Федэрацыі. Праводзіць актыўную ўнутр. і знешнюю палітыку. У крас. 2000 наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь. 30.11—1.12.2000 прыняў удзел у пасяджэннях Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Савета кіраўнікоў дзяржаў—удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а 1.6.2001 — у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія адбыліся ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́О ЦЗЭДУ́Н (26.12.1893, в. Шаашань, правінцыя Хунань, Кітай — 9.9.1976),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў пед. вучылішча ў г. Чанша (1918). У 1920 далучыўся да камуніст. руху, заснаваў у г. Чанша т-ва па вывучэнні марксізму. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК, 1921). З 1921 сакратар Хунаньскага к-таКПК. Чл.ЦККПК (1923—25, з 1928), Палітбюро ЦК (з 1933). У час Кітайскай рэвалюцыі 1924—27 узначальваў Камісію ЦККПК па сял. руху; выказаў тэзіс, што рухаючай сілай рэвалюцыі ў Кітаі з’яўляецца сялянства, а не пралетарыят. Пасля перавароту Чан Кайшы ўзначаліў у 1927 паўстанне «восеньскага ўраджаю» ў Хунані. У 1928 сумесна з Чжу Дэ стварыў у гарах Цзінганшань 4-ы корпус кіт. Рабоча-сял. чырвонай арміі, яго паліткамісар. СтаршыняЦВК і Савета нар. камісараў Кіт.Сав. Рэспублікі (1931). У 1934—35 кіраваў паходам Чырв. Арміі на Паўн. Захад Кітая. Сакратар ЦККПК (1935), старшыняЦККПК (з 1943). На 7-м з’ездзе КПК (1945) «ідэі Мао Цзэдуна» былі абвешчаны асновай ідэалогіі КПК. Пасля абвяшчэння 1.10.1949 Кіт.Нар. Рэспублікі (КНР) старшыняЦэнтр.нар. ўрадавага савета КНР і Нар.-рэв.ваен. савета КНР. З 1954 старшыня КНР і Дзярж.к-та абароны КНР. З 2-й пал. 1950-х г. абвінаваціў кіраўніцтва СССР у «рэвізіянізме», і пагоршыў адносіны з СССР. У 1958 абвясціў курс «трох чырвоных сцягоў» і палітыку «вял. скачка». Пасля правалу «вял. скачка» пакінуў пасаду старшыні КНР (1959). У 1966 пачаў «культурную рэвалюцыю», у ходзе якой пазбавіўся ад сваіх паліт. апанентаў у КПК і ўрадзе. На 9-м з’ездзе КПК абвешчаны яе пажыццёвым старшынёй (1969).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—4. М., 1952—53.
Літ.:
Бурлацкий Ф.М. Мао Цзе-дун: «Наш коронный номер — это война, диктатура...». М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН (Аляксей Аляксандравіч) (31.1.1865, Масква — 7.6.1929),
рускі тэатр. дзеяч. На аснове сабраных ім матэрыялаў па гісторыі рус.т-ра ў 1894 стварыў музей (гл.Тэатральны музей імя Бахрушына). З 1918 старшыня музейна-архіўнай секцыі пры Тэатр. аддзеле Наркамасветы РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУАЕ́Н (ад франц. doyen старшыня, старэйшына),
асоба, якая ўзначальвае дыпламат. корпус у якой-н. краіне. Звычайна Д. — вышэйшы рангам дыпламат. прадстаўнік. Калі некалькі дыпламат. прадстаўнікоў маюць аднолькавы ранг, то Д. — асоба, якая найдаўжэй знаходзіцца ў краіне прызначэння з моманту ўручэння даверчых грамат.