горад на Пд Іспаніі, на р. Гвадалквівір, у аўт.вобл. Андалусія. Адм. ц.прав. Кордава. 300 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Рачны порт. Аэрапорт. Буйны цэнтр медзеплавільнай прам-сці. Эл.-тэхн. і с.-г. машынабудаванне, харчасмакавая (вінаробства, цукр., мукамольная, алейная), тэкст.прам-сць. Ун-т. Музеі выяўл. мастацтва, археалагічны.
Вядома з часоў фінікійскай каланізацыі. Паводле стараж.-грэч. гісторыка Страбона, была цэнтрам племя турдзетанаў. У 2-ю Пунічную вайну (218—201 да н. э.) захоплена рымлянамі. У часы праўлення Аўгуста гал. горад прав. Бетыка. Пасля распаду Рым. імперыі пад уладай вандалаў, Візантыі, вестготаў (з 572), арабаў (з 711). З 756 сталіца Кардоўскага эмірата, з 929 Кардоўскага халіфата; росквіт у часы праўлення Абдарахмана III [912—961]. У 8—10 ст. адзін з еўрап. цэнтраў навукі, культуры і мусульм. мастацтва («Мекка Захаду», «Горад цудаў»); развіваліся рамёствы (ювелірнае, керамічнае, выраб скур). Пасля распаду Кардоўскага халіфата (1031) захавала самастойнасць да 1070, пазней уладанне эміра Севільі. У час Рэканкісты з 1236 пад уладай кастыльскіх каралёў.
Захаваліся нерэгулярная планіроўка цэнтра, невысокія атынкаваныя дамы маўрытанскай эпохі з глухімі фасадамі і азялененымі паціо. Арх. помнікі: стараж.-рым. мост, араб. вежа Калаора (перабудавана ў 1369), сабор (да 1236 — Вял. мячэць, пачата ў 785; уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), цэрквы Сан-Пабла (1241), Сан-Ніколас (13—16 ст.), манастыра Кармэн Кальсада (1580, стыль мудэхар), сінагога (1315), ратуша (1594—1631, стыль эрэрэска), рэнесансавыя палацы, парадныя ансамблі плошчаў 18 ст. У К. правінцыяльныя музеі прыгожых мастацтваў і археалагічны.
Літ.:
Никитюк О.Д. Кордова, Гранада, Севилья — древние центры Андалусии. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Вячаслаў Васілевіч) (1878, Віцебская губ. — 1941 ?),
бел. царкоўны і грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. З 1907 інспектар Віленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэктар. У 1917 дэлегат на Вял.царк.сабор у Маскве. У Віленскай бел. гімназіі выкладаў Закон Божы. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Беларускага праваслаўнага аб’яднання». У 1922 абраны ў сенат Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. У 1920—30-я г. член Бел.нац.к-та ў Вільні. Выступаў супраць аўтакефаліі бел. праваслаўнай царквы. Самадзейны кампазітар, аўтар бел. рамансаў. Зняволены польск. ўладамі ў Бяроза-Картузскі канцлагер. У вер. 1939 вызвалены Чырв. Арміяй, друкаваўся ў «Віленскай праўдзе». У кастр. 1939 арыштаваны органамі НКУСБССР. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕРДЗІ́Н, Эбердзін (Aberdeen),
горад у Вялікабрытаніі (Шатландыя). Адм. ц. раёна Грампіян. 216,9 тыс.ж. (1992). Порт на Паўночным м., вузел чыгунак і шашэйных дарог, у вусці р. Ды.
Засн. каля 700. Адзін з першых асяродкаў хрысціянства ў Шатландыі. У 12—14 ст. рэзідэнцыя шатл. каралёў. Пасля разбурэння англ. войскамі ў 1336 побач з старым пабудаваны новы Абердзін. У 1860 каралеўскі (1494) і маршальскі (1593) калегіумы аб’яднаны ва ун-т. Арх. помнікі 14—19 ст., у т. л. гатычны гранітны сабор (1336—1522).
Арганізацыйны цэнтр па абслугоўванні нафтаздабычы ў Паўночным моры. Рыбаперапр., цэлюлозна-папяровая, хім. (у т. л.вытв-сць угнаенняў) прам-сць, машынабудаванне. Каля Абердзіна — гранітныя кар’еры. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАТЭМА́ЛА (Guatemala),
горад, сталіца Гватэмалы. 1150,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (1994). Буйны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт Ла-Аўрора. Прам-сць: харч., тэкст., гумавая, мэблевая, гарбарна-абутковая, цэм., 5 ун-таў, у т. л. Сан-Карлас (1680). Нац. кансерваторыя. Акадэмія мовы. Акадэмія мед., фіз. і прыродазнаўчых навук. Музеі. Кафедральны сабор (1782—1815); цэрквы Санта-Дамінга і Сан-Францыска. На З рэшткі горада індзейцаў майя. Частыя землетрасенні (найб. разбуральныя ў 1917—18 і 1976).
Горац засн. іспанцамі ў 1524 пад назвай Сант’яга, пазней перайменаваны ў Гватэмалу. З 1776 адм. цэнтр ісп. генерал-капітанства Гватэмала, у 1823—39 сталіца федэрацыі Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. З 1839 сталіца Гватэмалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНТ, Ган (флам. Gent, франц. Gand),
горад на ПнЗ Бельгіі, у сутоках рэк Ліс і Шэльда. Адм. ц. правінцыі Усх. Фландрыя. Вядомы з 7 ст. 228,5 тыс.ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Марскі і рачны порт, каналамі звязаны з Паўночным м. Старадаўні (з 11 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці (пераважна баваўнянай і льняной) і вытв-сці карункаў. Прам-сць: машынабудаванне (тэкст., эл.-тэхн., суднабудаванне), хім., нафтахім., папяровая (у асн.вытв-сць газетнай паперы), мэблевая, харчовая. Кветкаводства (на экспарт), выстаўкі кветак. Цэнтр флам. культуры. Ун-т. Музеі: выяўл. мастацтваў, археал., фальклору і інш.Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. гатычны саборсв. Бавона (12—16 ст.), гар. вежа (12—14 ст.).
французскі пісьменнік. У 1874 дэбютаваў зб. вершаў у прозе «Ваза з вострымі прыправамі», вытрыманым у дэкадэнцкай стылістыцы. З цягам часу стаў адным з буйнейшых прадстаўнікоў натуралізму (раманы «Марта. Гісторыя дзяўчыны», 1876, «Сёстры Ватар», 1879, «Каля хатняга ачага», 1881, «Па плыні», 1882). У пач. 1880-х г. парваў з натуралізмам і стварыў свой найб. значны раман — «Наадварот» (1884) — маст. маніфест ідэй дэкадэнцтва. Аўтар раманаў «Там, унізе» (1891), «У дарозе» (1895), «Сабор» (1898), шматлікіх артыкулаў (зб. «Сучаснае мастацтва», 1883), напісаных ў рэчышчы дэкадэнцкай паэтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЙ ІВА́НАВІЧ (19.10.1582, Масква — 15.5.1591),
расійскі царэвіч. Малодшы сын Івана IV Васілевіча Грознага. Пасля смерці бацькі (1584) сасланы з маці (М.Ф.Нагой) у г. Угліч, дзе загінуў пры нявысветленых абставінах (магчыма, у час эпілептычнага прыпадку або забіты паводле загаду Барыса Гадунова). Імя Дз.І. выкарыстоўвалі ў 1604—12 Ілжэдзмітрый I, Ілжэдзмітрый II і інш. самазванцы. У 1606 кананізаваны царквой і перапахаваны ў Маск. Архангельскі сабор.
Літ.:
Скрынников Р.Г. Борис Годунов. М., 1983. С. 67—84;
Яго ж. Самозванцы в России в начале XVII в.: Григорий Отрепьев 2 изд. Новосибирск, 1990. С. 10—18;
Зимин А.А. В канун грозных потрясений: Предпосылки первой крестьянской войны в России. М., 1986. С. 153—182.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТО́МІР,
горад на Украіне, цэнтр Жытомірскай вобл., на р. Цецераў (бас. Дняпра). Засн. ў 884. 303 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (ВА «Электравымяральнік», з-ды станкоў-аўтаматаў, «Прамаўтаматыка», быт. прыбораў і інш.), хім. і фармахім. (з-ды хім. валакна, перапрацоўкі лекавай расліннай сыравіны), лёгкая (ільнокамбінат, ф-кі панчошная, футравая, нятканай тканіны, абутковая, швейных вырабаў), харч., дрэваапр., вытв-сць будматэрыялаў. 2 ВНУ (пед. і с.-г. ін-ты). Тэатры: муз.-драм. і лялек. Музеі: гісторыі касманаўтыкі, прыроды, дамы-музеі У.Г.Караленкі і С.П.Каралёва (нарадзіліся ў Ж.). Касцёл бернардзінцаў (17—18 ст.), кафедральны касцёл (1744), дом магістрата (1789), Дом культуры (1859), кафедральны сабор (1866—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖЭ́ЎСК,
горад, сталіца Удмурціі, у Расійскай Федэрацыі, на р. Іж, за 40 км ад сутокаў з р. Кама. 655 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, станкі, электрапілы, паляўнічыя стрэльбы); чорная металургія, лёгкая і харчовая; вытв-сць мастацкіх вырабаў (дываны, дарожкі, хусткі і інш.). 4 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: рас. і удмурцкі драм., муз., лялек. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы і выяўл. мастацтва. Арх. помнікі: Аляксандра-Неўскі сабор (1823), ампірныя пабудовы жалезаробнага з-да (1825), арсенал (1825). Засн. ў 1760 як жалезаробны з-д, вакол якога стварыўся пас. Іжэўскі Завод. З 1918 горад. У 1984—87 наз. Усцінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕЦК,
горад у Расіі, цэнтр Ліпецкай вобл., на р. Варонеж. 477 тыс.ж. (1997). Вядомы з 13 ст.; у 1284 разбураны татарамі; з 1779 губернскі горад (адбудаваны на месцы с. Ліпецкія Заводы). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія (найбуйнейшы ў Расіі Наваліпецкі металургічны камбінат, трубны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, станкі, пускавыя рухавікі і інш.), буд. матэрыялаў, хім. (з-ды азотна-тукавы, гумава-пластмасавых вырабаў), харчасмакавая, швейная, мэблевая. 2 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей і Дом-музей Г.В.Пляханава. Сабор Раства Хрыстова (18—19 ст.). Бальнеалагічны і гразевы курорт.
Літ.:
Колтаков В.М.Памятные места Липецка: Справ.-путеводитель. Воронеж, 1980;