баявыя дзеянні войск Рас. імперыі па заваяванні і каланізацыі тэр.Паўн. Каўказа, населенай адыгамі, кабардзінцамі, чэркесамі, чэчэнцамі і інш. горскімі народамі. Расія імкнулася таксама зрабіць бяспечнымі шляхі зносін з далучаным да яе ў 1-й трэці 19 ст. Закаўказзем, спыніць набегі паўн.-каўказскіх горцаў.
Рас. рэгулярнымі войскамі (прыбл. ад 50 тыс.чал. у 1819 да 200 тыс. у 1856) і прыдадзеным ім (да 1860) Чарнаморскім казацкім войскам (каля 40 тыс.чал.) камандавалі генералы А.П.Ярмолаў (1816—27), І.Ф.Паскевіч (1827—31), Р.У.Розен (1831—38), Я.А.Галавін (1838—42), А.І.Нейгарт (1842—44), М.С.Варанцоў (1844—54, гл.Варанцовы), М.М.Мураўёў (1854—56), А.І.Барацінскі (1856—60), М.І.Еўдакімаў (1862—64). Найб. актыўна вялася з канца 1820-х г., калі ў Чэчні і Дагестане склаўся імамат на чале з правіцелем — імамам. Імам Газі-Магамед (са снеж. 1828) абвясціў свяшчэнную вайну супраць іншаверцаў (г. зн. рускіх). Пасля яго гібелі ў кастр. 1832 у час штурму рас. часцямі аула Гімры супраціўленнем горцаў (да 20 тыс.узбр. воінаў-мюрыдаў у 1843) кіравалі імамы Гамзат-бек (1832—34) і Шаміль (1834—59). Лепш узброеныя і колькасна большыя рас. войскі Каўказскага корпуса (з 1854 арміі), абапіраючыся на створаную імі сістэму крэпасцей захапілі рэзідэнцыі Шаміля аулы Ахульга (1839) і Ведзено (1859). Горцы вялі партыз. вайну, блакіравалі рас. атрады, раптоўна нападалі на ўмацаванні і гарады. У час Крымскай вайны 1853—56рас. войскі адбілі спробы чэркесаў на чале з намеснікам Шаміля па Зах. Каўказе (з 1848) Мухамед-Эмінам захапіць Чарнаморскую і Лабінскую ўмацаваныя лініі (ліст. 1853) і спробу Шаміля прарвацца праз Грузію на злучэнне з тур. войскамі (жн. 1854). 6.9.1859 рас. вайскоўцы захапілі аул Гуніб у Дагестане і ўзялі у палон Шаміля, 2 снеж. капітулявалі асн. сілы чэркесаў на чале з Мухамед-Эмінам. У 1860—64 баявыя дзеянні адбываліся ў гарах Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. 2.6.1864 рас. войскі захапілі апошнюю базу чэркесаў ва ўрочышчы Кбаада (цяпер Красная Паляна каля г. Сочы).
Літ.:
Из истории русско-кавказской войны: Док. и материалы. Нальчик, 1991;
Дегоев В.В. Кавказский вопрос в международных отношениях 30—60-гг. XIX в. Владикавказ, 1992;
Блиев М.М., Дегоев В.В. Кавказская война. М., 1994;
Алюнін С. Сацыяльная база Каўказскай вайны (XIX ст.) // Бел.гіст.часоп. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́НСКІ РУХу вайну 1812, баявыя дзеянні ўзброеных сялян, апалчэнцаў і атрадаў рас. арміі ў тыле напалеонаўскіх войск. Супраціўленне сялян чужынцам пачалося стыхійна як пратэст супраць гвалту, рабаванняў і марадзёрства. Ужо ў ліп. 1812 некат. сяляне Беларусі і Літвы з сем’ямі і маёмасцю ўцякалі ў лясы, дзе частка з іх аб’ядноўвалася ў партыз. атрады і выступала супраць франц. рабаўнікоў і марадзёраў. Больш шырока П.р. разгарнуўся ў канцы лета ў Смаленскай, Калужскай і Маскоўскай губ., дзе дзейнічалі атрады Е.Чацвертака, Г.Курына, Самуся (Ф.Патапава), старасціхі В.Кожынай і інш. Толькі за 5 тыдняў пасля Барадзінскай бітвы 1812 у сутычках з партызанамі захопнікі страцілі каля 30 тыс.чал.Вял. значэнне П.р. надаваў галоўнакаманд. рас. арміяй М.І.Кутузаў, па ініцыятыве якога ў тыле ворага створаны спец. армейскія партыз. атрады. У вер. 1812 у іх складзе дзейнічала 36 казацкіх, 7 кав. і 5 пях. палкоў, 5 эскадронаў і 3 батальёны. Атрадамі камандавалі генералы і афіцэры Дз.Давыдаў, І.Дорахаў, А.Сяславін, А.Фігнер і інш. Пры садзеянні партызан-сялян яны раптоўна нападалі на акупантаў, знішчалі жывую сілу, парушалі сувязь з тылам, збіралі і перадавалі камандаванню звесткі разведкі. На тэр. Беларусі найб. значны П.р. быў ва ўсх. раёнах. Прыкладам эфектыўнай дзейнасці партызан, якія дапамагалі рас. войску, можа быць атрад сялян в. Жарцы (Полацкі пав.) на чале з М.Маркавым. Гэта вёска апынулася паміж 2 корпусамі — франц. маршала Н.Ш.Удзіно і рас.ген. П.Х.Вітгенштэйна. Усё дарослае насельніцтва сяла разам з казакамі ўдзельнічала ў 2 бітвах з захопнікамі, разам з дружыннікамі пецярбургскага і наўгародскага апалчэння вызваляла Полацк. 22 чал. з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і «Пахвальнымі граматамі». Сяляне некаторых вёсак Барысаўскага, Ігуменскага і інш.пав. нападалі на хлебазапасныя магазіны, рабавалі памешчыкаў, палілі іх маёнткі. П.р. і народнае апалчэнне ў вайне 1812 садзейнічалі разгрому арміі Напалеона, выгнанню яго з Расіі.
Літ.:
Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г.Мн., 1962;
Жилин П.А. Гибель наполеоновской армии в России. М., 1968;
Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. М., 1988;
Кузьмичев А.П., Аверченков И.А. «Я зашел на дорогу Бонапартьеву». Смоленск, 2000.
Да арт.Партызанскі рух у вайну 1812. Напад сялян на французскіх фуражыраў. Мастак М.Дамашчанка.Да арт.Партызанскі рух у вайну 1812. Партызаны. Невядомы мастак пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лу́нуць, лу́наць ’раптоўна згінуць, прапасці’ (Мядзв., Яруш., Янк. 2, Мат. Гом., Нас., ТС, Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), ’паступова згасаць і памерці’ (Касп.; слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’памерці, здохнуць’ (івац., Нар. сл.), луну́ць ’знікнуць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. н.-валын.лу́нути ’памерці’, рус.смал.лунуть ’памерці, здохнуць’. Да лу́пнуць (гл.), як прасл.kapnǫti < kapati, ці гінуць < gibnǫti.
Луну́ць ’лінуць’ (мазыр., Нар. Гом.). З ⁺лыну́ць, параўн. драг.лыну́тэ ’тс’. Пераход ы > у (як мы́ла — усх.-палес.му́ло). Да ліць, ліну́ць (гл.). Гл. таксама Слаўскі, 4, 380–381 — lunąć ’лінуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкаркну́ць, прыкорну́ты, прыкархну́ць, прыкурхну́ць ’прыладзіцца да сну, заснуць на кароткі час, прыхіліўшыся да чаго-небудзь; задрамаць’ (Нас., Ласт., Сержп., Сцяшк., Клім., ТС, Сл. Брэс., Скарбы), прыкахну́ць ’задрамаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *каркну́ць з далейшай рэканструкцыяй семантыкі ’храпянуць’ → ’задрамаць’, якое ў сваю чаргу працягвае прасл.*kъrknǫti ад гукапераймальнага *kъrkati, што, як слушна заўважае Трубачоў (ЭССЯ, 13, 236), “цалкам падыходзіла як экспрэсіўнае абазначэнне дзеянняў ’ударыць’, а таксама ’раптоўна задрамаць, храпянуць”. Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7) у формах з ‑у‑ ў аснове бачыць балтыйскі ўплыў ва ўмовах моўных кантактаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; зак.
1. З ходу, з разгону наткнуцца на каго‑, што‑н. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны.Мележ.— Не паспеў ты адысці ад нас, як жняярка наскочыла на камень.Кавалёў.//перан. Нечакана сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Наскочыць на засаду. □ У любой вёсцы па гэты бок шашы можна было наскочыць на фашыстаў.Новікаў.У полі, за балотам, танкі наскочылі на варожую абарону.Шамякін.
2.Раптоўна накінуцца, напасці на каго‑н. [Палікар] адным махам наскочыў на фашыста і грукнуў яго вобземлю.Чорны.Жартачкі будуць дрэнныя, калі раз’юшаны звер наскочыць на чалавека.С. Александровіч.
3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.). Калі праз гадзіны дзве наскочылі сюды партызаны — Еўнічы дагаралі.Хадкевіч.Раздумваць доўга не было часу — маглі наскочыць з гарнізона.Шахавец.//перан.Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г. д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.). Наскочыў мароз. □ З поўначы сівер наскочыў сухі.Купала.
4.Разм. Хутка надысці, настаць (пра час, пару года). За якіх тыдні паўтара пасля Пятра магло наскочыць жніво.Гартны.
•••
Наскочыла каса на каменьгл. каса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blue1[blu:]n.
1. сі́ні ко́лер; блакі́т;
She was dressed in blue. Яна была апранута ва ўсё блакі́тнае.
2. сі́нька, сі́няя фа́рба;
Berlin/Paris blue берлі́нскі/пары́жскі лазу́рак
3.BrE член універсітэ́цкай спарты́ўнай кама́нды (Оксфарда, Кембрыджа, Ітана);
get/win one’s blue быць уклю́чаным у кама́нду ўніверсітэ́та
4. the bluelit. не́ба; мо́ра; акія́н
♦
out of the blueрапто́ўна, нечака́на, зняна́цку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гры́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да грымець.
2.Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. Нечакана грымнула вайна, і сын нават не развітаўся са сваёй добрай, чулай старэнькай маці.Новікаў.
3.чым і без дап. Моцна, з сілай ударыць, стукнуць. Ладынін з размаху грымнуў кулаком па стале.Шамякін.Максім так грымнуў.. [афіцэрыку] у карак, што той носам заараў мокры пясок.Грахоўскі.
4.Разм. З грукатам упасці, паваліцца. І абняла Петрычыха ногі, ды так абняла, што .. [Журавінка] не адзержаўся на іх, на зямлю грымнуў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загрэ́бці1ізаграбці́1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
1.Зак.да заграбаць.
2.каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска.Чорны.
загрэ́бці2ізаграбці́2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
Пачаць грэбці, грабці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Збірацца ажыццявіць якое‑н. дзеянне; намервацца. Як толькі я мерыўся ісці, Усцім заступаў мне дарогу, затрымліваў, пытаючыся пра розныя рэчы.Сабаленка.Ліс поўз на жываце, выцягнуўшы галаву, нібы мерыўся раптоўна скочыць на свайго праціўніка.Ваданосаў.//Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, пасаду; меціць. — Вось твой Васіль дык маладзец, — І ў далоні пляснула, — Ён, кажуць, мерыцца ў зяці Да старшыні, да Яснага?Ставер.Падмятальнік стаяў у натоўпе ля хлопца, што мерыўся быць за старшыню сходу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)