1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.
Века лёгка знялося з дзежкі.
2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.
З. з якара.
Воінская часць знялася.
3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.
З. на фоне мора.
З. ў кінафільме.
◊
Зняцца з уліку — перастаць быць на ўліку дзе-н.
|| незак.зніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адарва́цца
1. (аддзяліцца) sich lösen; sich lósreißen*;
2. (перастаць займацца) sich lósreißen*; sich von der Árbeit lósreißen, die Árbeit [Beschäftigung] ábbrechen*;
3. (страціць сувязь, аддзяліцца) die Verbíndung verlíeren*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
cut out
а) выкіда́ць (ча́стку)
б) вырэ́зваць, вы́разаць; выкро́йваць
to cut out a dress — скраі́ць суке́нку
в) быць ство́раным для чаго́
г) Sl. зрэ́заць (з ужы́тку)
to cut out candy — пераста́цье́сьці цуке́ркі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
устарэ́ць, ‑эе; зак.
Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла.Гаўрылкін.[Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла.Бялевіч.Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.
1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.
Бусел апусціўся на луг.
2.на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.
Вячэрні змрок апусціўся на горад.
3.без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.
Заслона апусцілася.
Шлагбаум апусціўся.
4.перан.Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.
Апусціўся чалавек.
|| незак.апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.апушчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуць ’перастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыст. с‑, гл. Карскі 2-3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір.Брыль.
2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць.Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.
1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.
2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся.Галавач.
3.Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.
4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе.Куляшоў.Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры.Колас.//перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна.Брыль.Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́весціся, ‑ведзецца; пр. вывеўся, ‑велася; зак.
1. Нарадзіцца з яйца, лічынкі і пад. Неўзабаве ў трубе вывеліся.. галчаняты, і ў маладых бацькоў з’явіліся новыя клопаты.Шуцько.
2.Перастаць існаваць, перавесціся. Вывелася рыба ў сажалцы.// Знікнуць. Вывеліся плямы.// Выйсці з ужытку, аджыць свой век. Гэтыя звычаі даўно ўжо вывеліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)