надары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак.

1. чаго. Падарыць многа чаго‑н. Надарыць кніг. Надарыць лялек.

2. каго-што. Даць як падарунак. Белаю сарочкаю Надары ты сына. Броўка.

3. перан.; што і чаго. Пакінуць след. Не схаваў я сардэчныя раны, Што ў жыцці надарылі гады. Хведаровіч.

4. перан.; каго. Надзяліць якімі‑н. якасцямі. Прырода шчодра надарыла гэтага чалавека не толькі фізічнай сілай і хараством, але і душэўнай цеплынёй, чулым сэрцам, вялікай мужнасцю, вытрымкай і адвагай. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

recepcja

recepcj|a

ж.

1. адміністрацыя (у гатэлі);

zostawić klucze na ~i — пакінуць ключы ў адміністратара;

2. кніжн. прыём; банкет;

3. рэцэпцыя; успрыняцце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaniechać

зак. czego адмовіцца ад чаго; перастаць што рабіць; спыніць што; пакінуць што;

zaniechać pracy — перастаць працаваць;

zaniechać palenia — перастаць курыць; кінуць паліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

произво́л м. (своеволие) самаво́льства, -ва ср., самаду́рства, -ва ср.; (деспотизм) дэспаты́зм, -му м.;

произво́л власте́й самаво́льства (дэспаты́зм) ула́д;

по произво́лу па сваёй во́лі;

оста́вить на произво́л судьбы́ пакі́нуць на во́лю лёсу; кі́нуць на вы́рак лёсу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́нне ср., в разн. знач. зва́ние;

з. заслу́жанага дзе́яча наву́кі — зва́ние заслу́женного де́ятеля нау́ки;

вае́ннае з. — вое́нное зва́ние;

духо́ўнае з. — духо́вное зва́ние;

ні ~ння — ниско́лько, ни ка́пельки, ни кро́шки;

і ~ння не пакі́нуць — и ка́пли не оста́вить; и следа́ не оста́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак.

Просячы, дамагчыся дазволу пайсці, паехаць куды‑н.; адмовіцца ад чаго‑н., не ўдзельнічаць у чым‑н. У нядзелю, калі цывільныя рабочыя не працавалі.. [Эдварду Лявэру] ўдалося адпрасіцца раней на некалькі гадзін пакінуць работу. Чорны. Ячны хацеў падкаціць мяне да самага парога, але я адпрасіўся, пайшоў пехатой. Брыль. // Просячы, выбавіцца з цяжкага становішча. Ледзь адпрасіўся [ад чарцей] бедны Янук. І ўжо да самай смерці не браў у рот гарэлкі. Сачанка. Ад смерці не адкупішся і не адпросішся. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.

2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.

3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.

•••

І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.

Чорта лысага гл. чорт.

Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капці́ць, капчу, копціш, копціць; незак.

1. Выдзяляць копаць, сажу пры гарэнні; куродымець. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі. Васілевіч.

2. што. Пакрываць копаццю, сажай. Хутка газавыя лямпы пакінуць капціць столі калгасных дамоў. Шахавец.

3. што. Разм. Абкурваць дымам, вэндзіць (мяса, рыбу і інш.). [Шышак] хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка.

•••

Капціць неба — жыць без мэты, без справы, не прыносячы карысці грамадству.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і рынуцца. Мікіта рынуў да дзвярэй, расчыніў іх .. і, хапіўшы аберуч Бліцкага за плечы, таўхануў за парог. Навуменка. Зверху, з трубы, на Андрэя рынуў цэлы паток халоднай вады. Васілёнак.

2. каго-што і без дап. Пакінуць каго‑, што‑н. без догляду, без падтрымкі. [Галута:] — Я лепей здохну пад адрынай, Але кутка свайго не рыну, З свае не вылезу нары. Колас. А людзі кінулі ўсё, рынулі і паўцякалі, каб хаця самім выратавацца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзя́чнасць, ‑і, ж.

Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро (увагу, паслугу, дапамогу і пад.); падзяка. Я шчырае слова Удзячнасці братняй Пакінуць у кнізе хачу. Гілевіч. Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу. Скрыган. — Давай твой чамадан. Я вынесу, — прамовіў Федзя, — а вы, хлопцы, чакайце тат... — Ну добра, — сказала Наташа і з удзячнасцю зірнула яму ў вочы. Каваль. Паходня прапанаваў мне пасяліцца ў яго, і я з удзячнасцю згадзіўся. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)