Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр.куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус.куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск.kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл.*kujati, параўн. рус.ц.-слав.куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв.кујати ’хварэць’, славен.kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
характары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго‑, чаго‑н. — Ну, а скажыце, як настроена сялянства? [Настаўнік:] — Розныя ў іх [сялян] бываюць настроі. Даць такую агульную характарыстыку досыць трудна.Колас.[Гаспадыня] падрабязна расказвала аб кожнай сваёй кватарантцы, давала ім дакладныя характарыстыкі, пераводзячы крывы палец дрыготкай рукі з адной фотакарткі на другую.Ракітны.// Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы. Трапная партрэтная характарыстыка герояў, як у люстры, адбівае іх унутраны свет.Майхровіч.
2. Афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзыў, заключэнне аб чыёй‑н. працоўнай і грамадскай дзейнасці. Характарыстыка з месца работы. □ Следам за мной з панямонскага пастарунка прыйшла мая характарыстыка.Брыль.[Анатоль Пятровіч:] — Ведайце: усякае парушэнне дысцыпліны будзе запісана ў характарыстыкі, якую я завёў на кожнага з вас.Нядзведскі.
3. У матэматыцы — цэлая частка дзесятковага лагарыфма.
4.Спец. Графічны наказ уласцівасцей чаго‑н. праз крывую; асноўны графічны паказчык чаго‑н. Характарыстыка магутнасці рухавіка. Характарыстыка турбіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wéite
I
f -, -n
1) даль, да́леч; прасто́ра
in die ~n zíehen* — адпра́віцца [вы́брацца] у далёкую даро́гу
2) шырыня́, дыя́метр
3) праця́гласць, адле́гласць
4) геагр. шырата́
II
das ~ gewínnen* — ратава́цца уцёкамі
das ~ súchen — кі́нуцца наўцёкі, шука́ць рату́нку бе́гствам
sich ins ~ verlíeren* — падрабя́зна разважа́ць, адхіля́цца ад тэ́мы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Беке́ша (Нас.), таксама беке́ш (Сцяшк. МГ, Сакал.), біке́ш (Янк. Мат., Інстр. I), бікеша (Інстр. I). Запазычанне з польск.bekiesza (а гэта з bekieszka; ад прозвішча Bekesz венгерскага караля С. Баторыя, гл. Кіт, ЭИРЯ, IV, 48 і далей). Варыянт беке́ш, біке́ш адлюстроўвае венг. форму bekes (< польск.). Гл. Фасмер, 1, 146; Кіт, там жа; Шанскі, 1, Б, 83. Аб гісторыі слова падрабязна (з літ-рай) гл. таксама MESz, 1, 271. Параўн. ст.-бел.бекешка (XVI ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галёнка ’галёнка’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Рус.го́лень, укр.голі́нка, польск.goleń, чэш.holeň, балг.го́лен, серб.-харв.го̏лијен і г. д. Слова засведчана ўжо ў ст.-слав. мове (голѣнь). Думаюць, што гэта ўтварэнне ад прыметніка *golъ ’голы’ суфіксам *‑ěnь (першапачатковае значэнне ’голая косць’). Брукнер, 149; Міклашыч, 70 і наст. Іншая версія (роднаснасць з грэч.γυῖον ’рука, нага’, γύαλον ’дупло, упадзіна’) пераконвае менш. Гл. Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117. Вельмі падрабязнаСлаўскі, 1, 311–312.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуз1 ’гуля, нарост’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.), ’тупы канец снапа’ (Нас.). Прасл.*gǫzъ, *guzъ (падрабязна агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 91–92) з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем, роднасным грэч.γογγύλος ’круглы’, літ.gūžis ’качан’. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 343; Слаўскі, 1, 380–381; Траўтман, 101–102; Фасмер, 1, 471–472.
Гуз2 ’гузік’ (Шатал.). Ст.-бел.кгузъ, гузъ, кузъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Або запазычанне з польск.guz ’тс’ або бел. новаўтварэнне з гу́зік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́дзіць ’гідзіць’ (БРС, Нас., Бяльк.), сюды ж гі́дкі (БРС, Нас., Касп., Бяльк.), гідлі́вы (БРС, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.), гідо́та (БРС). Адносіцца да групы прасл. слоў *gyditi, *gydъ, *gydъkъ (аб якіх падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 220–221). Параўн. укр.ги́дити, гидкий, гид, рус.ги́дить, ги́дкий, гид, в.-луж.hidźić, чэш.hyd і г. д. Лічыцца роднасным з *gadъ (< *gu̯ōd(h)). Гл. Бернекер, 1, 374; Фасмер, 1, 405; Трубачоў, Эт. сл., 6, 220, але магчымы і іншыя тлумачэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурма́н ’дурман’ (БРС), ’расліна дурнап’ян’ (Бяльк.). Рус.дурма́н, укр.дурма́н ’тс’. Паводле Фасмера (1, 555), звязана з дур‑ (што ў словах рус.дурно́й, одуря́ть). Таксама Махэк₂ (135) мяркуе, што запазычанае з рус. мовы чэш.durman звязана з durný, таму што расліна вельмі ядавітая. Іншая версія (падрабязна аб гэтым Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 212–213, з аглядам літ-ры) выводзіць слова з цюрк. моў, а сувязь са слав.dur‑, durьnъ і г. д. лічыць народнай этымалогіяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр.кородигися ’скардзіцца на боль’, польск.kródzić ’укарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ.skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdus ’хваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курду́пель ’чалавек малога росту’ (Мат. Гом., З нар. сл., КЭС, лаг., Нар. лекс., ТС, Касп., Сцяшк. Сл.). Укр.курдупель ’тс’, польск.kurdupel ’тс’ хутчэй за ўсё запазычаны з беларускай або ўкраінскай мовы. Бел.курдупель ад курдупы (гл.). Складанае слова рэканструюецца як kъrno‑dupъ (параўн. kъrno‑nosъ ’курносы’). Падрабязна гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 72–73 з картай на с. 71. Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні неверагодная. Літ.kurdùpelis само запазычана з бел.курдупель (параўн. Лаўчутэ. Балтизмы, 116).