1.што. Скаламуціць. Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі, Скалацілі в[а]ду ціхага Дунаю.Багдановіч.— Ой, гусі в[а]ду скалацілі ў рэчцы... — Дзявочы голас чуецца здалёк.Барадулін.Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалаціў і сам не паляцеў. (Снег).З нар.
2.каго-што. Моцна пабіць, збіць. [Ляснік мядзведзя] Скалаціў, змалаціў, Вытаўк, аддубасіў, Пад зарокам адпусціў, Каб да пчол не лазіў.Калачынскі.// Пабіць, знішчыць. То скалоціць град дазвання, То пажар, то недарод... Так і мучацца звычайна, Б’юцца рыбай з года ў год.Броўка.
3.перан.; каго-што. Стварыць, сабраць, арганізаваць. Мы тут брыгадку з маладняка скалоцім, — прыкладам пераканаем...Шынклер.[Ваўчок:] — Хіба не я скалаціў калектыў, вядомы на ўсю рэспубліку?Хадкевіч.Андрэй пабыў ужо ў Пярэжыры, недалёкай вёсцы, сустрэўся там са сваім аднадумцам Андрэем Крывашчокім, які таксама скалаціў невялікую групу, звязаную з мінскімі падпольшчыкамі.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агу́льны, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляецца ўсімі, у якім усе ўдзельнічаюць.
Агульная справа.
2. Які належыць усім (пэўнай групе, калектыву); калектыўны; прызначаны для сумеснага карыстання.
Агульная гаспадарка.
Агульная кухня.
3. Які аб’ядноўвае ўсіх у якую-н. групу, калектыў; сабраны ў адно цэлае.
А. сход.
4. Аднолькавы, уласцівы каму-н. адначасова з іншым (іншымі); той самы для аднаго і другога (другіх); у знач.наз.агу́льнае, -ага, н.
Агульная мэта.
Падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы інтарэсам агульным.
Агульныя знаёмыя.
У яе і яго я знаходзіў штосьці агульнае.
5. Які ахоплівае ўсіх і ўсё, пашыраецца на ўсіх і на ўсё навокал; які распаўсюджваецца на ўвесь арганізм.
Агульнае правіла.
Агульныя недахопы.
Агульная паўза сэрца.
6. Які не мае спецыяльнага прызначэння.
Агульная адукацыя.
7. Увесь, у поўным аб’ёме, сукупны.
А. аб’ём вытворчасці.
8. Які датычыцца асноў чаго-н.
А. курс матэматыкі.
9. Які ўспрымаецца ў цэлым, без уліку дэталей, дробязей; галоўны, вызначальны, асноўны.
Агульнае ўражанне.
А. ход падзей.
А. план экспедыцыі.
Агульная накіраванасць твора.
А. кірунак дзейнасці.
10. Схематычны, павярхоўны, неканкрэтны.
Агульныя апісанні.
Агульныя словы.
◊
Агульная мова (у каго, з кім) — поўнае ўзаемаразуменне, поўная дамоўленасць у чым-н.
|| наз.агу́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэда́кцыя, ‑і, ж.
1. Праўка, рэдагаванне тэксту. Рэдакцыя артыкула.
2. Пэўная фармулёўка або тэкст, якія чым‑н. адрозніваюцца ад падобных фармулёвак або тэкстаў. Пункт пратакола ў новай рэдакцыі. Другая рэдакцыя рамана. □ Многія раннія вершы Таўлая маюць па некалькі зусім розных рэдакцый.Арочка.Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру.Чамярыцкі.
3. Кіраўніцтва выданнем (кнігі, часопіса і пад.). Кніга пад рэдакцыяй прафесара.
4.Калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў той домік пад соснамі.Брыль.— Я прыехаў здалёк, ад рэдакцыі, і хачу паглядзець, як людзі жывуць.Галавач.// Група работнікаў, якія займаюцца апрацоўкай і падрыхтоўкай тэксту рукапісу да выдання.
5. Памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работнікі. Пазваніць у рэдакцыю. Зайсці ў рэдакцыю. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Створаны ў 1920 у Мінску як Бел.дзярж.т-р (БДТ). З 1926 наз. Першы бел.дзярж.т-р (БДТ-1). 21.12.1944 прысвоена імя Я.Купалы, у 1955 — званне акадэмічнага, са снеж. 1993 сучасная назва. Адкрыўся 14.9.1920 спектаклямі: «Рысь» паводле апавядання «У зімовы вечар» Э.Ажэшкі (бел. трупа), «Людзі» («Мэншн») Шолама-Алейхема (яўр.), «Вяселле» А.Чэхава (рус.). З 1922 т-р замацаваны за бел. трупай, што склалася пераважна з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, традыцыі якога прадаўжаў арганізатар т-ра Ф.Ждановіч. Важная роля ў станаўленні калектыву належыць Е.Міровічу, які спалучаў дзейнасць рэжысёра-пастаноўшчыка з вучэбна-выхаваўчай і пед. работай. Выхаванае ім першае пакаленне майстроў сцэны — В.Галіна, Г.Глебаў, Г.Грыгоніс, І.Ждановіч, У.Крыловіч, К.Міронава, В.Пола, Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, У.Уладамірскі — садзейнічала фарміраванню нац. акцёрскай школы. Да 1928 у складзе т-ра існавалі балетная і оперная трупы. У 1920-я г. аснову рэпертуару т-ра складала бел. драматургія. Былі пастаўлены п’есы «Паўлінка» (першы паказ 17.9.1920) і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Апошняе спатканне», «Залёты дзяка», «Ганка» і «Бязвінная кроў» У.Галубка, «Чорт і баба», «Манька» і «Адам і Ева» Ф.Аляхновіча. Ставіліся таксама творы В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, К.Буйло, Л.Родзевіча, Ц.Гартнага, В.Гарбацэвіча, М.Грамыкі, М.Ільінскага. Найб. значнымі ў творчасці т-ра 1-й пал. 1920-х г. былі створаныя на фалькл. матэрыяле спектаклі «На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Каваль-ваявода» і гіст. драма «Кастусь Каліноўскі» Міровіча, якія вызначаліся рамант. афарбоўкай, яркім паказам нар. побыту. Акрамя бел. былі папулярнымі творы ўкр. (М.Крапіўніцкі, М.Старыцкі, І.Катлярэўскі), рус. (М.Горкі, Чэхаў, У.Караленка), польск. (Ажэшка) і франц. (пераважна Мальер) аўтараў. У 2-й пал. 1920 — пач. 1930-х г. рэпертуарная палітыка т-ра апынулася пад ідэалаг. уціскам з боку афіц. улад. У 1926 забаронены спектакль «Тутэйшыя» Я.Купалы. Вял. шкоду т-ру нанеслі ганенні і рэпрэсіі, якім падвяргаліся рэжысёры Міровіч і Ф.Ждановіч, арт. А.Крыніца, драматургі Грамыка, Р.Кобец і інш.Калектыў вымушаны быў адмовіцца ад ранейшай разнастайнай тэматыкі і ставіць пераважна тагачасныя творы на рэв. тэму з завастрэннем іх класавай сутнасці: «Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава, «Браняпоезд 14—69» У.Іванава, «Перамога», «Запяюць верацёны» і «Лён» Міровіча, «Мост» Я.Рамановіча, «Міжбур’е» Дз.Курдзіна, «Гута» Кобеца. З прыходам у т-ррэж. Л.Літвінава спектаклі сталі больш тэатральнымі. Этапнай стала яго пастаноўка «Бацькаўшчына» К.Чорнага, дзе манум. эпічнасць спалучалася з ёмістасцю сцэн. характараў. У 1930-я г.калектыўт-ра дасягнуў творчай сталасці. Высокай пастановачнай культурай, выдатным акцёрскім ансамблем адметныя сцэн. творы «Апошнія» М.Горкага, «Скупы» Мальера Плённа супрацоўнічаў т-р з бел. драматургамі: З.Бядулем, М.Клімковічам, Э.Самуйлёнкам. Асобнае месца належала драме «Партызаны» і сатыр. камедыі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, дзе была зроблена спроба сродкамі сатыры паказаць дэфармацыю грамадства. У гады Вял.Айч. вайны т-р працаваў у Томску (Расія). Пастаноўкі «Фронт» А.Карнейчука, «Рускія людзі» К.Сіманава вызначаліся актуальнай праблематыкай, публіцыстычнасцю, грамадз. пафасам. Ставіліся таксама «Паўлінка» Я.Купалы, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Позняе каханне» А.Астроўскага і інш. Пасля вяртання ў Мінск (4.10.1944) гал. ўвагу т-р накіраваў на асэнсаванне падзей Вял.Айч. вайны. На сцэне ішлі творы К.Крапівы, К.Губарэвіча, А.Кучара. Найб. значны спектакль пра Вял.Айч. вайну — «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (Дзярж. прэмія СССР 1948). Асн. месца ў рэпертуары т-ра першых пасляваен. дзесяцігоддзяў займалі тагачасныя сав. п’есы. На творчасць т-ра паўплывала т.зв. тэорыя бесканфліктнасці з характэрнай для яе нівеліроўкай складанасцей і супярэчнасцей характараў і канфліктаў. Сярод найб. значных спектакляў гэтага перыяду «Мілы чалавек» і «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (Дзярж. прэмія СССР 1952), «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Крылле» Карнейчука, «У добры час» В.Розава, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Дабракі» Л.Зорына, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Нора» Г.Ібсена, «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду, «Забыты ўсімі» Назыма Хікмета.
У 1960-я г. ў т-ры адбываўся складаны працэс змены пакаленняў, назіраўся пошук у галіне сцэн. выразнасці. Ставіліся пераважна п’есы маральна-этычнай праблематыкі (Макаёнка, А.Дзялендзіка, П.Васілеўскага, С.Алёшына). Прыкметнай з’явай у жыцці т-ра сталі спектаклі «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе, «У мяцеліцу» Л.Лявонава, «Дзівак» Назыма Хікмета і «Што той салдат, што гэты» — першая паспяховая спроба асвоіць эстэтыку драматургіі Б.Брэхта. Глыбокае вытлумачэнне атрымалі творы рус. класікі: «Жывы труп» Л.Талстога, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» і «Апошняя ахвяра» Астроўскага, «На дне» М.Горкага. Адметнай падзеяй стала інсцэнізацыя рамана І.Мележа «Людзі на балоце», якая вызначалася драматызмам, высокай паэтыкай нар. драмы. У 1970—80-я г.т-р на чале з рэж. В.Раеўскім працягваў пошукі новых выяўл. сродкаў выразнасці. Лепшым сцэн. творам уласціва сучасная эстэтыка з паглыбленнем у вобразна-асацыятыўную стыхію твора, акрэсленая канцэптуальнасць, яркая тэатральнасць. Гал. месца ў рэпертуары займалі творы бел. драматургаў. Разнастайныя праблемы сучаснасці і мінулага ўзнімаліся ў пастаноўках «Начное дзяжурства» Дзялендзіка, «Амністыя» і «Мудрамер» (Дзярж. прэмія Беларусі 1988) М.Матукоўскага, «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» і «Пагарэльцы» Макаёнка, «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Парог» і «Вечар» А.Дударава і інш.Т-р імкнуўся па-новаму паказаць падзеі Вял.Айч. вайны. У спектаклях «Апошні шанц» В.Быкава, «Эшалон» М.Рошчына, «Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава, «Трыбунал» Макаёнка, «Радавыя» Дударава (Дзярж. прэмія СССР 1985) раскрывалася жахлівая амаральнасць вайны, гучаў філас. роздум над праблемамі чалавечага быцця. Для пастановак гэтага перыяду характэрна метафарычнасць, сімволіка з паглыбленай псіхалагічнасцю акцёрскага выканання (спектаклі «У ноч зацьмення месяца» М.Карыма, «Характары» паводле В.Шукшына, «Гульня з кошкай» І.Эркеня, «Святая святых» І.Друцэ, «Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера). Сучаснае гучанне набылі пастаноўкі класічных твораў: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Рэвізор» М.Гогаля, «Бура» Шэкспіра. У 1990-я г. ўзрастае цікавасць т-ра да бел. класікі і нац. гісторыі. Класічныя спектаклі «Тутэйшыя» Я.Купалы (Дзярж. прэмія Беларусі 1992) і «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча на асацыятыўным узроўні насычаюцца набалелымі праблемамі сучаснасці. Пастаноўкі «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева, «Звон — не малітва» Чыгрынава, «Князь Вітаўт» Дударава па-мастацку асэнсоўваюць рэальныя гіст. падзеі ў шчыльнай узаемасувязі з духоўнай, побытавай, прыроднай, этнагр.нар. традыцыяй. У гэты перыяд калектыў паспяхова засвойвае эстэтыку т.зв.т-ра абсурду: «Эмігранты» і «Чароўная ноч» С.Мрожака, «Віват, імператар!» («Крэслы») Э.Іанеска, «Крывавая Мэры» Дз.Бойкі. Сярод інш. пастановак 1990-х г.найб. значныя «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата, «Смех лангусты» Дж.Марэла, «Лес» Астроўскага, «Смерць Кандзіда Тарэлкіна» А.Сухаво-Кабыліна, «Вечны Фама» Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага, «Касцюмер» Р.Харвуда, «Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча» Міровіча, «Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча, «Трыстан ды Ізольда» С.Кавалёва, «Восеньская саната» І.Бергмана. Лепшыя спектаклі т-ра адметныя нац. самабытнасцю, філас. асэнсаваннем бел.нар. характару, псіхал. праўдай, рэаліст. накіраванасцю, сцэн. культурай. Пры т-ры працавалі студыі: у 1945—48 (маст. кіраўнік Міровіч, з 1946 — Літвінаў), у 1956—58 і 1967—69 (маст. кіраўнік Л.Рахленка). З 1984 пры т-ры працуе Малая сцэна.
У фарміраванні творчага аблічча т-ра адметную ролю адыгралі нар. артысты СССР Глебаў, У Дзядзюшка, Г.Макарава, П.Малчанаў, Платонаў, Рахленка, Ржэцкая, З.Стома, У.Уладамірскі, М.Яроменка, нар. артысты Беларусі С.Бірыла, М.Бялінская, Г.Грыгоніс, П.Дубашынскі, І.Ждановіч, П.Кармунін, Р.Кашэльнікава, Пола, В.Філатаў, І.Шаціла, засл. артысты Беларусі Т.Аляксеева, Крыловіч, Міронава. Значны ўклад у творчасць т-ра зрабілі засл. артысты Беларусі А.Бараноўскі, А.Дзянісаў, П.Іваноў, В.Краўцоў, Б.Кудраўцаў, П.Пекур, Б.Уладамірскі, М.Федароўскі, Р.Філіпаў (нар.арт. Расіі), С.Хацкевіч, Э.Шапко, Л.Шынко, Б.Янпольскі, арт. Ю.Авяр’янаў, Б.Дакальская, Т. і У.Кін-Камінскія, А.Уладамірскі і інш., рэжысёры В.Галаўчынер, Л.Мазалеўская, М.Пінігін. У т-ры ставілі спектаклі Р.Агамірзян, А.Андросік, М.Зораў, Б.Луцэнка, М.Міцкевіч, І.Папоў, І.Раеўскі і інш. У розныя гады т-р узначальвалі: маст. кіраўнік Ф.Ждановіч (1920—21), Міровіч (1921—25, 1926—31), М.Папоў (1925—26), Літвінаў (1932—37), Рахленка (1937—43), Глебаў (1943—48), Платонаў (1961—63), В.Раеўскі (з 1973); гал. рэжысёры К.Саннікаў (1948—52), І.Судакоў (1952—55), Рахленка (1955—57), Я.Простаў (1958—60), В.Броўкін (1960—62), Г.Шчарбакоў (1962—64), Б.Эрын (1964—68), Ц.Кандрашоў (1969—72); мастакі А.Марыкс (1922—29, 1934—39), І.Ушакоў (1939—52), гал. мастакі В.Галубовіч (1958—62), А.Грыгар’янц (1962—76), Б.Герлаван (з 1976).
У складзе трупы (2000): нар. артысты СССР Г.Аўсяннікаў, С.Станюта, В.Тарасаў, нар. артысты Беларусі Арлова, В.Белахвосцік, З.Браварская, Г.Гарбук, Л.Давідовіч, М.Захарэвіч, А.Мілаванаў, А.Памазан, Г.Талкачова, засл. артысты Беларусі Г.Бальчэўская, З.Белахвосцік (засл. арт.Аўт. Рэспублікі Крым), Ф.Варанецкі, Г.Давыдзька, М.Зінкевіч, З.Зубкова, Я.Кавалёва, Н.Качаткова, М.Кірычэнка, У.Кудрэвіч, Г.Маляўскі, В.Манаеў, Т.Нікалаева, А.Падабед, У.Рагаўцоў, А.Рынковіч, артысты А.Гарцуеў, М.Громава, І.Дзянісаў, А.Долгая, А.Ельяшэвіч (засл. арт.Аўт. Рэспублікі Крым), А.Іваннікава, С.Краўчанка, Я.Кульбачная, А.Лабуш, А.Луцэвіч, С.Некіпелава, В.Няфёдава, В.Паўлюць, Н.Піскарова, Т.Пузіноўская, В.Рэдзька (засл. арт.Аўт. рэспублікі Крым), А.Сідарава, І.Усовіч, Г.Фёдарава і інш.; маст. кіраўнік — нар.арт. Беларусі В.Раеўскі, гал. мастак — нар. мастак Беларусі Герлаван, рэж. У.Савіцкі.
Будынак т-ра ўзведзены ў 1890 (гл.Мінскі гарадскі тэатр).
Літ.:
Некрашэвіч А. Беларускі першы дзяржаўны тэатр, 1920—1930. Мн., 1930;
Рамановіч Я. Першы тэатр: Кароткі нарыс. Мн., 1946;
Бутаков А.И. Искусство жизненной правды: Театр имени Янки Купалы в 20—30-х гг.Мн., 1957;
Няфёд У. Беларускі акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. Мн., 1970;
Арлова Т. Купалаўцы: Эцюды пра акцёраў. Мн., 1985;
Бушко Т. Святло незабыўных імгненняў. Мн., 1985;
Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя: Крытыч. арт.Мн., 1985;
Театр и жизнь: Некоторые пробл. театр. процесса в Белоруссии 70—80-х гг.Мн., 1989;
Тэатральная Беларусь: Спецвып., прысвеч. 75-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 1995. №5.
Т.Я.Гаробчанка.
Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сцэна са спектакля «Трыбунал» А.Макаёнка.Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сцэны са спектакляў: 1 — «Вечны Фама» У.Бутрамеева; 2 — «Касцюмер» Р.Харвуда; 3 — «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата; 4 — «Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча; 5 — «Князь Вітаўт» А.Дударава; 6 — «Тутэйшыя» Я.Купалы.Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сцэна са спектакля «Паўлінка» Я.Купалы.Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сцэна са спектакля «Радавыя» А.Дударава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОР (ад грэч. choros),
1) у антычным тэатры — група выканаўцаў, што выступала ў трагедыях і камедыях як адзіная зборная дзейная асоба — каментатар падзей.
2) Калектыў спевакоў, які выконвае вак.-хар. твор з суправаджэннем ці а капэла. У залежнасці ад манеры выканання ці кірунку бываюць акад. (часта наз.капэламі), нар., ансамблі песні і танца, хар. калектывы ў трупах муз. т-раў. Паводле тыпу падзяляюцца на мяшаныя (поўнага складу — сапрана, альт, тэнар, бас; няпоўнага — без адной з партый) і аднародныя (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя). Склад Х. можа быць малым (больш за 12 чал.), сярэднім (больш за 50 чал.), вял. (да 120 чал.). Зводныя Х. дасягаюць 30 тыс. чал.
На Беларусі хар. выканальніцтва мае даўнія традыцыі. З канца 10 ст.прафес.хар. спевы культываваліся пераважна як царкоўныя; з’явіўся знаменны спеў, які быў гал. у прафес. музыцы да 17 ст. З канца 15 ст. пашырылася кантавая культура, з 2-й пал. 16 ст. — партэсныя спевы без муз. суправаджэння, гал. жанрам якіх быў духоўны канцэрт. Станаўленню партэсных спеваў садзейнічала падрыхтоўка спевакоў у манастырскіх і брацкіх школах. У 1630-я г. ў Магілёўскім брацтве існаваў мяшаны 4-галосы хор, у 18 ст. — 1-й пал. 19 ст. пры магнацкіх дварах у Нясвіжы, Слуцку, Слоніме, Гродне, Шклове, Магілёве і інш. вядомы аркестры і Х. (капэлы), якія суправаджалі спектаклі, балі, службы. У 1830—40-я г. свецкае музіцыраванне развівалася ў прыватных муз. школах. У бел. операх С.Манюшкі «Рэкруцкі набор» (паст. 1841), «Ідылія» («Сялянка»; паст. 1852; усе з К.Кжыжаноўскім) значнае месца адведзена Х. Пасля 1907 у многіх гарадах Беларусі адкрыліся пеўча-рэгенцкія курсы. У 1914 У.Тэраўскі стварыў гар. хор, які пазней выступаў на сцэне «Беларускай хаткі» ў Мінску (з 1917 Бел.нар. хор). У 1918 пачаў працаваць Дзярж. хор пад кіраўніцтвам М.Анцава ў Віцебску; у 1920-я г. — Х. Галоўпалітасветы пад кіраўніцтвам В.Яфімава. Па ініцыятыве Інбелкульта створаны Бел. студыйны хор пад кіраўніцтвам А.Ягорава (1926; у 1928—30 Беларуская дзяржаўная капэла).
Сярод сучасных Х. на Беларусі: Хор акадэмічны Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, Х. Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Х. Нац.акад. опернага т-ра Беларусі, камерны Х. Гомельскай абл. філармоніі і інш. Дзейнічаюць таксама самадз. Х. акад. і нар. плана (гл. ў арт.Народныя хары, ансамблі, аркестры).
3) Муз. твор для хар. выканання. У творчасці бел. кампазітараў развіваецца з 1920-х г. (М.Аладаў, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, Л.Захлеўны, І.Кузняцоў, І.Лучанок, А.Мдывані, Р.Пукст, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, А.Туранкоў, Э.Тырманд, М.Чуркін, Л.Шлег і інш.). Гл. таксама Харавая музыка.
4) Стараж. назва групы аднародных муз. інструментаў (Х. духавых медных, Х. віяланчэляў, Х. лютняў і інш.).
5) Група настроеных ва унісон струн аднаго муз. інструмента (лютні, мандаліны, цымбалаў і інш.) для ўзмацнення ці тэмбравага ўзбагачэння гуку.
6) У раннехрысціянскіх цэрквах месца перад алтаром, прызначанае для пеўчых (гл.Хоры).
Літ.:
Чесноков П.Г. Хор и управление им. 3 изд. М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мізэ́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі малы, нязначны. Вёска бедная. У большасці сялян надзелы вельмі мізэрныя.Сяргейчык.У батарэях рацыі засталіся апошнія мізэрныя рэшткі энергіі.Мележ.Сяргей .. востра адчуў, якія мізэрныя былі ўсе яго ранейшыя хваляванні ў параўнанні з тым, што рабілася цяпер у яго душы.Сіўцоў.
2. Схуднелы, худы. Мізэрныя, абарваныя стаялі сіроткі.Бядуля.Мікалай з замілаваннем глядзеў на .. [Верын] мізэрны маленькі твар.Дамашэвіч.// Чэзлы, чахлы (пра расліны). Абышоўшы пасевы ярыны, пастаяўшы каля мізэрнага жыта, .. [Шаманскі] падаўся на двор трэцяй брыгады.Дуброўскі.
3.перан. Які не мае належнага выгляду, убогі; бедны. У фае тэатра цыганскім табарам размясціўся калектыў са сваімі сем’ямі і мізэрнымі пажыткамі.Сяргейчык.Сляпянка некалі вылучалася сваімі мізэрнымі, падслепаватымі хатамі.Новікаў.// Несамавіты; дробны, малы. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка.Колас.
4.перан. З якім не лічацца, не паважаюць, які выклікае адмоўныя пачуцці; нікчэмны. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
[Ад лац. miser — бедны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфармірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Набыць якую‑н. форму, выгляд у працэсе развіцця; утварыцца. Сцябло сфарміравалася ў ствол. □ Найлепшым прыкладам можа быць так званая Руская платформа .. Пасля таго як яна сфарміравалася, ніводзін з перыядаў гораўтварэння амаль не пакінуў на ёй ніякіх слядоў.Чаркасаў.// Набыць формы, склад цела або духоўнае аблічча дарослага чалавека.
2. Набыць устойлівыя, закончаныя рысы, якасці; скласціся. Беларуская мова сфарміравалася ў перыяд XIV–XV стагоддзяў у межах Літоўскага княства з абласных дыялектаў на тэрыторыі, якую раней займалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.Юргелевіч.// Скласціся як тып каго‑н. ва ўсёй сукупнасці характэрных для яго якасцей, уласцівасцей. У корані змянілася само сацыяльнае аблічча, сфарміраваўся якасна новы тып рабочага чалавека.Машэраў.
3. Арганізавацца, скласціся, стварыцца (пра калектыў, установу і пад.). У студзені 1928 г. сфарміравалася новае літаратурна-творчае аб’яднанне «Полымя».Пшыркоў.// Утварыцца шляхам камплектавання людзьмі і матэрыяльнай часткай (пра воінскія падраздзяленні). [Камарова] часць толькі што сфарміравалася і спешна рыхтавалася на фронт.Марціновіч.
4. Саставіцца ў выніку счаплення вагонаў. Эшалон сфарміраваўся хутка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІМФАНІЧНЫ АРКЕ́СТР,
калектыў інструменталістаў, прызначаны для сумеснага выканання твораў сімфанічнай музыкі, вышэйшы тып аркестра.
Развіццё С.а. абумоўлена эвалюцыяй арк. інструментаў, новымі прыёмамі ігры, размяшчэннем музыкантаў на эстрадзе ці ў арк. яме, кіраваннем калектывам, зменай арк. мыслення кампазітараў. Класічны (т. зв. малы) С.а. склаўся ў канцы 18 ст. Звычайна ў яго ўваходзілі квінтэт стр. смыкавых (І-я і 2-я скрыпкі, альты, віяланчэлі, кантрабасы), парны склад духавых (2 флейты, 2 габоі, 2 кларнеты, 2 фаготы, 2 валторны, пазней 2 трубы) і літаўры. У 19 ст. сфарміраваўся вялікі С.а., які ўключаў стр., парны склад драўляных з малой флейтай і контрафаготам, 4 валторны, 2 трубы, 3 трамбоны, тубу, літаўры, вугольнік, талеркі, вял. барабан. Творчасць рамантыкаў (К.М.Вебер, Ф.Шуберт, Ф.Мендэльсон, Г.Берліёз) стымулявала развіццё каларыстычных і драм. бакоў гучання, увод у С.а. інструментаў з асаблівым тэмбрам (малая, альтовая і басовая флейты, англ. ражок, габой д’амур, гекельфон, малы кларнет, басетгорн, бас-кларнет, саксафон, контрафагот, арфа, чэлеста, розныя ўдарныя інструменты). Творчасць Р.Вагнера абумовіла ўзнікненне трайнога, а да канца 19 ст. і чацвярнога (медная група ўзмоцнена квартэтам валторнавых, ці «вагнераўскіх», туб) складу С.а. Творчасць кампазітараў пач. 20 ст. (Р.Штраус, Г.Малер, А.Скрабін, І.Стравінскі) абумовіла з’яўленне звышаркестраў з пяцярной групай духавых, павялічанай колькасцю стр., ударных і інш. інструментаў; колькасць выканаўцаў дасягала 100 і больш чалавек. У 20 ст. наглядалася тэндэнцыя да памяншэння арк. складаў. Сучасная практыка ўлічвае розныя арк. склады. Найб. пашыраны трайны, камерны (малы), С.а. з павялічанай групай ударных (Стравінскі. А.Шонберг, Б.Бартак, А.Месіян) без акрэсленай вышыні гучання. Адраджаюцца інстр. склады перыяду барока, вядзецца работа па стварэнні стэрэафанічнага гучання ў выніку індывідуалізаваных тыпаў рассаджвання музыкантаў або іх пераходу ў час выканання. З 1950-х г. пашырана «амерыканская рассадка»: злева ад дырыжора 1-я і 2-я скрыпкі, справа — альты і віяланчэлі, у глыбіні — драўляныя і медныя духавыя, кантрабасы, злева — ударныя інструменты. Сярод найб. вядомых С.а.: Гевандхаўз (1743), Венскі філарманічны аркестр, Нью-Йорскі філарманічны аркестр (абодва з 1842), Бостанскі сімфанічны аркестр (1881), Берлінскі філарманічны аркестр (1882), Лонданскі філарманічны аркестр (1932), Дзяржаўны акадэмічны вялікі сімфанічны аркестр імя П.І.Чайкоўскага (1930), Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр (1943).
На Беларусі ў 18—1-й пал. 19 ст. дзейнічалі прыватна-ўладальніцкія муз. выканальніцкія калектывы пры дварах і т-рах магнатаў (Шклоў, Гродна, Слуцк, Нясвіж, Слонім; гл.Прыгонныя аркестры і капэлы). У 1803—1917 (з перапынкамі) працаваў Мінскі гарадскі аркестр; у канцы 19 ст. невял. прафес. С.а. існаваў у Віцебску, у пачатку 20 ст. дзейнічалі аматарскія С.а. ў Гродне (пры мужчынскай гімназіі), у Магілёве, С.а. у Брэсце (пры муз.-літ.-драм. гуртку). У 1910-я г. на базе нар. кансерваторый, муз. школ, драм. т-раў створаны С.а. ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве. На Беларусі (2001) працуюць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, Вял.сімф. аркестр творчага аб’яднання «Нац.акад.Вял.т-р оперы і балета Рэспублікі Беларусь», С.а. Дзярж.муз.т-ра Беларусі, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, С.а. Гомельскай абл. філармоніі, С.а. ў Брэсце, Маладзечне і інш., вучэбныя С.а. сярэдніх спец. і вышэйшых навуч. устаноў, у т. л. «Маладая Беларусь» Бел. акадэміі музыкі і «Маладзёжны сімфанічны аркестр» Бел. ун-та культуры.
Літ.:
Рогаль-Левицкий Д.Р. Беседы об оркестре. М., 1961;
Благодатов Г.И. История симфонического оркестра. Л., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛА́ЎСКАГА СІСТЭ́МА,
умоўная назва тэатр. тэорыі і метадалогіі сцэн. творчасці, распрацаваная К.С.Станіслаўскім. Практычнае кіраўніцтва ў штодзённай працы акцёраў і рэжысёраў, эстэт. аснова сцэн. творчасці, фундамент рэаліст. мастацтва. Заснавана на свядомым авалоданні падсвядомымі творчымі працэсамі. С.с. — вынік абагульнення творчага і тэатр.-пед. вопыту самога Станіслаўскага, яго папярэднікаў і сучаснікаў. У аснову пакладзены працы А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Астроўскага аб тэатр. мастацтве, сцэн дасягненні М.Шчэпкіна, інш. буйнейшых акцёраў Маскоўскага Малога т-ра і асабліва драматургія, эстэтыка А.Чэхава, М.Горкага. Прынцыпы і метады С.с. фарміраваліся і правяраліся на жыццядзейнасць у Маскоўскім маст. т-ры і ў студыях пры ім. Узнікшы на аснове эксперыментаў, яна аформілася ў стройную навук. тэорыю пра сцэн. творчасць.
С.с. тэарэтычна абгрунтоўвае рэаліст. кірунак у тэатр мастацтве, які Станіслаўскі назваў «мастацтвам перажывання» і які вымагае не імітацыю пачуццяў герояў на сцэне, а сапраўднага «жыцця чалавечага духу». Аснова С.с. — вучэнне пра звышзадачу ў спектаклі і скразное дзеянне ў ролі. Звышзадача, паводле Станіслаўскага, — гал. ідэйная задача, мэта, дзеля якой ствараецца п’еса, акцёрскі вобраз, спектакль, г.зн. аснова асноў сцэн. твора. Дзейснае імкненне да дасягнення звышзадачы ажыццяўляецца скразным дзеяннем акцёра на сцэне, яго арганічным жыццём у прапанаваных аўтарам абставінах п’есы. Да элементаў акцёрскай творчасці Станіслаўскі адносіў уяўленне, увагу, здольнасць да ўзаемадзеяння. пачуццё праўды. эмацыянальную памяць, пачуццё рытму, тэхніку мовы, пластыку, у працэсе чаго ўдзельнічаюць розум, воля, пачуццё, знешнія і ўнутр. артыстычныя даныя. С.с. цесна звязана з акцёрскай тэхнікай. У 1930-я г. на аснове вучэння І.Сечанава, І.Паўлава пра вышэйшую нерв. дзейнасць чалавека Станіслаўскі адкрыў метад фіз. дзеянняў, які вядзе акцёра да авалодання ўнутр. сэнсам ролі. Пры засваенні тэксту п’есы асаблівае значэнне надаецца дзеянню на сцэне словам. З 1907 і да канца жыцця Станіслаўскі працаваў над сістэмай, якая складаецца з 3 раздзелаў: «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе перажывання», «Работа акцёра над сабой у творчым працэсе пераўвасаблення» (не закончаны), «Работа акцёра над роляю» (аб працэсе арган. зліцця акцёра з роляй, пераўвасабленні ў вобраз). Праблемы С.с. распрацаваны і ў інш. яго творах. С.с. накіравана супраць дылетантызму ў сцэн. творчасці, на сцвярджэнне жыццёвай, псіхал. праўды ў тэатр. мастацтве, метаду сцэн. рэалізму. Зрабіла вялікі ўплыў на развіццё сусв.сцэн. мастацтва.
Бел. тэатр. калектывы ў сваёй практыцы кіруюцца пераважна С.с. Акцёры Нац.акад.т-ра імя Я.Купалы засвойвалі яе метадалогію і творчыя прынцыпы ад рэжысёраў Е.Міровіча, І.Раеўскага, І.Судакова. С.с. вывучалі ў Бел.драм. студыі ў Маскве (1921—26), з выпускнікоў якой створаны Бел.т-р імя Я.Коласа. Калектыў БДТ-3 авалодваў ёю на курсах у Маскве (1933). Прынцыпамі жыццёвай верагоднасці, сцэн. рэалізму кіраваўся ў спектаклях Ф.Ждановіч. У Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва С.с. выкладалі Л.Леанідаў, М Тарханаў. Па ёй вядзецца навучанне акцёраў, рэжысёраў у Бел.АМ і ў інш.навуч. установах, драм. студыях.
Літ.:
Станиславский К.С. Собр. соч.Т. 2—4. М., 1954—57;
Режиссерские экземпляры К.С.Станиславского. Т. 1—6. М., 1980—94;
Горчаков Н.М. Режиссерские уроки К.С.Станиславского. 3 изд. М., 1952;
Яго ж. К.С.Станиславский о работе режиссера с актером. М., 1958;
Топорков В.О. К.С.Станиславский на репетиции: Воспоминания. М., 1950;
Крыжицкий Г. О системе Станиславского. М., 1954;
Калашников Ю. Театральная этика Станиславского. 2 изд. М., 1972;
Кристи Г. Воспитание актера школы Станиславского. 2 изд. М., 1978;
Прокофьев В.Н. В спорах о Станиславском. 2 изд. М., 1976;
Кнебель М. О действенном анализе пьесы и роли. 3 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кама́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Кароткі вусны-загад камандзіра па ўстаноўленай форме. Аддаць каманду. □ Падпільнаваўшы калону варожых машын, [лейтэнант] падаў каманду: — Агонь!«Маладосць».Палку даюць каманду «смірна!»Панчанка.// Распараджэнне, загад, сказаныя коратка і ўладна. — Стукайце шафёру ў кабіну! — падала каманду Зіна.Кулакоўскі.
2. Камандаванне якой‑н. воінскай часцю. Першы, найлепшы ўзвод атрада, пад камандай.. Кеды пераправіўся на варожы бок Нёмана.Брыль.// Пра кіраўніцтва з боку каго‑н., над кім‑н., аб чыёй‑н. уладзе над кім‑н. — Не павінна тое гора над чалавекам каманду займець. Няхай яно і цяжкае, але трэба адолець яго...Лынькоў.Узваліўшы на сані невад, чалавек дванаццаць мужыкоў пад камандай Леўшуна паехалі на рыбу.Колас.
3. Невялікае вайсковае падраздзяленне, атрад, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння. Каравульная каманда. Каманда падрыўнікоў. □ Кірылу падстрыглі і накіравалі ў вучэбную каманду, адкуль ён трапіў на фронт пад Баранавічы.Паслядовіч.// Асабовы састаў, экіпаж судна. Людзей тут [на буксіры] мала, каманда, уключаючы ўсіх — ад капітана да качагара, складаецца чалавек з дваццаці.Краўчанка.// Спартыўны калектыў. Валейбольная каманда. Зборная каманда.
•••
Далажыць па камандзегл. далажыць 1.
Як па камандзе — дружна, разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)