воінскае падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад роты, батарэі (за выключэннем асобных У., якія непасрэдна ўваходзяць у склад батальёна, дывізіёна, палка і інш.). У залежнасці ад прызначэння У. уключае 2—4 аддзяленні (разлікі, экіпажы). У. узначальвае камандзір, як правіла, зліку малодшых афіцэраў або прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь У. існуюць ва ўсіх родах войск і спец. часцях, а таксама ў інш. войсках і воінскіх фарміраваннях, ваен.навуч. установах.
Упершыню У. ўтвораны ў канцы 17 ст. ў пяхоце і кавалерыі, потым у артылерыі. Са з’яўленнем новых відаў узбр. сіл (ППА, ВПС) і родаў войск (ракетныя войскі і артылерыя, зенітныя ракетныя, радыётэхн. войскі і інш.) У. ўвайшлі ў іх арганізац. структуры (напр., радыёлакацыйны У. — у склад зенітна-ракетнага дывізіёна, радыётэхн. батальёна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стры́хар ‘той, хто фармуе цэглу’ (Скарбы), стрыха́р ‘цырульнік’ (Сцяшк.). Зпольск.strycharz ‘фармоўшчык цэглы’, што зням.Streicher ад streichen ‘раўняць, гладзіць, прыгладжваць (у тым ліку валасы і інш.)’, фанетычна змененае пад уплывам польск.strych < ням.Strich ‘лінія’, параўн. страха́р, гл. (Карскі, Белорусы, 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́рма ў розных значэннях (ТСБМ), у тым ліку ’участак калгаснага поля, які выдзяляецца для апрацоўкі аднаму чалавеку’ (слуц., Нар. словатв.), ’зямельны надзел — 5 дзесяцін’ (ветк., Яшк.). Запазычана праз рус.норма ці польск.normaзням.Norm ці франц.norme (< лац.norma).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухаме́ля ’слабасільны чалавек’ (Бяльк.). Да пух (гл.), у тым ліку і ’мяккае ахвосце з аўсу і пшаніцы’ (параўн. у Насовіча: Ухъ! Їда баба пухь) і малоць, па тыпу пустамеля (звяртае на сябе ўвагу субстытуцыя *puchb/*pustь, параўн. славен.puhel ’пусты, парожні’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛІ́НТАН (Clinton) Уільям (Біл) Джэферсан (н. 19.8.1946, г. Хоп, штат Арканзас, ЗША),
палітычны і дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў Джорджтаўнскі (1968) і Іельскі (1973) ун-ты, вучыўся ў Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія, 1968—70). У 1974—76 праф. права ва ун-це штата Арканзас. У 1977—79 ген. пракурор, у 1979—81 і 1983—93 губернатар штата Арканзас. З 1993 прэзідэнт ЗША ад Дэмакр. партыі. 15.1.1994 знаходзіўся зафіц. візітам у Беларусі (наведаў Курапаты, выступіў перад бел. грамадскасцю ў АН Беларусі). Праводзіць курс на ўзмацненне міжнар. ўплыву ЗША, выступае за прыняцце ў НАТО новых членаў зліку краін Усх. Еўропы, развіццё супрацоўніцтва з Расіяй, вырашэнне Блізкаўсходняга крызісу, канфлікту на Балканах і інш. Пры ім ВПС ЗША прымалі ўдзел у ваен. аперацыях у розных рэгіёнах свету, у т. л. супраць Ірака (1993, 1996, 1998), Югаславіі (1999, у складзе сіл НАТО).
Ва ўнутр. палітыцы выступае за рэфармаванне сістэмы сац. забеспячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
размеркаванне імавернасці выпадковай велічыні з цэлалікавымі неадмоўнымі значэннямі. Функцыя П.р. такіх велічынь задаецца формулай
, дзе λ > 0 — параметр, які супадае зматэматычным чаканнем і дысперсіяй выпадковай велічыні, k = 0, 1, 2, ... — нумар выпрабавання. Атрымана С.Д.Пуасонам (1837) пры вывядзенні набліжанай формулы бінаміяльнага размеркавання пры вялікім ліку выпрабаванняў.
У тэарэтыка-імавернасных мадэлях П.р. выкарыстоўваецца як набліжанае і як дакладнае размеркаванне. Напр., калі пры n незалежных выпрабаваннях падзеі A1, ..., An назіраюцца з аднолькавай малой імавернасцю p, то імавернасць адначасовага ажыццяўлення якіх-н. k падзей набліжана выражаецца функцыяй pk(np) (гл.Пуасона тэарэма). У прыватнасці, такая мадэль добра апісвае працэс радыеактыўнага распаду і інш.фіз. з’явы. Як дакладнае П.р. выкарыстоўваецца ў тэорыі выпадковых працэсаў, напр., пры разліку нагрузкі ліній сувязі, дзе мяркуюць, што колькасці выклікаў на працягу неперасякальных інтэрвалаў часу ёсць незалежныя выпадковыя велічыні, якія падпарадкоўваюцца П.р.
А.А.Гусак.
Пуасона размеркаванне. Pk(λ) з рознымі значэннямі параметра λ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАШКЕ́ВІЧ (Kuraszkiewicz) Уладзіслаў (н. 22.2.1905, г. Уладава, Польшча),
польскі мовазнавец. Акад. Польскай АН у Кракаве (1948), Польскай АН (1967). Скончыў Львоўскі ун-т (1929). З 1936 праф. Люблінскага, з 1950 — Пазнанскага ун-таў. Навук. працы ў галіне славістыкі, польск. і ўсх.-слав. дыялекталогіі і гісторыі мовы. Даследаваў асаблівасці пераходных укр.-бел. і ўкр.-рус. гаворак: «З даследаванняў паўночна-ўкраінскіх гаворак» (1931), «Да пытання канчатка 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу -ті ў беларускіх і паўночна-рускіх гаворках» (1935), «Найважнейшыя моўныя з’явы ў гаворках паміж Бугам і Нарвай» (1939), «Усходнеславянскія мовы» (1954), «Нарыс усходнеславянскай дыялекталогіі» (2-е выд. 1963), «Беларускія і ўкраінскія тэндэнцыі ў гаворках наваколля Белавежскай пушчы» (1964), «Украінскія і беларускія дыфтонгі і іх рэдукцыя ў гаворках ад Сана да Нарвы» (1978), «Ненаціскныя галосныя о—е ў адносінах да дыфтонгаў і іх рэдукцыі ў беларускіх і ўкраінскіх дыялектах ад Нарвы да Сана» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННІКу трохмернай прасторы,
геаметрычная фігура, састаўленая з канечнага ліку плоскіх многавугольнікаў так, што: кожная старана любога многавугольніка з’яўляецца стараной і некаторага іншага, сумежнага з ім; кожная пара любых старон гэтых многавугольнікаў — звёны ламанай лініі, якая ўтвараецца са старон інш. многавугольнікаў. Такія многавугольнікі наз. гранямі, іх стораны і вяршыні — рэбрамі і вяршынямі М.
М. наз. выпуклым, калі ён цалкам ляжыць з аднаго боку плоскасці любой яго грані. Такі М. разразае прастору на ўнутраную і знешнюю часткі. Унутраная частка ўтварае выпуклае цела. Выпуклы М. наз. правільным, калі ўсе яго грані — роўныя правільныя многавугольнікі і ўсе мнагагранныя вуглы пры вяршынях роўныя і правільныя; такіх М. (цел Платона) 5: актаэдр, дадэкаэдр, ікасаэдр, куб, тэтраэдр. Калі ўсе грані — правільныя разнайменныя многавугольнікі, а мнагагранныя вуглы роўныя, М. наз. паўправільным (целам Архімеда; гл.Паўправільныя мнагаграннікі). Правільнымі нявыпуклымі наз. М., у якіх грані перасякаюць адна адну або самі грані з’яўляюцца самаперасякальнымі многавугольнікамі (т.зв. целы Пуансо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ-АПО́СТАЛ Сяргей Іванавіч (3.11.1795, С.-Пецярбург — 25.7.1826),
дзекабрыст. Брат М.І.Мураўёва-Апостала. Скончыў Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1811). З 1811 на ваен. службе. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816) і «Саюза працвітання» (1818). Пасля паўстання (1820) і расфарміравання (16.5.1822) Сямёнаўскага палка, дзе ён служыў, у Чарнігаўскім пяхотным палку, які пэўны час кватараваў у Бабруйску; падпалкоўнік. З 1822 чл.Паўд.т-ва дзекабрыстаў. Удзельнічаў у распрацоўцы першага рэальнага плана паўстання (гл.Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823), які не быў здзейснены. У час паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826) цяжка паранены, арыштаваны і дастаўлены ў Гал. штаб 1-й арміі ў Магілёў, дзе 14 і 15.1.1826 адбыліся яго першыя допыты. Асуджаны Вярх. судом і павешаны ў ліку пяці кіраўнікоў паўстання дзекабрыстаў.
Літ.:
Медведская Л.А. С.И.Муравьев-Апостол. М., 1970;
Букчин С.В. К мечам рванулись наши руки. 2 изд. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБСвага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус.весы.