1) неглыбокі заліў, аддзелены ад мора наноснай палосай сушы (бар4) або злучаны з ім вузкім залівам;
2) участак мора паміж берагам мацерыка ці вострава і каралавымі рыфамі, а таксама ўнутраны вадаём атола.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЯ́ЧА,
вадасховішча у Мінскім р-не, на р.Вяча (бас. Свіслачы), за 19 км на Пн ад Мінска. Створана ў 1970. Пл. 1,68 км², даўж. 5,3 км², найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 8 м, аб’ём вады 5,1 млн.м³. Катлавіна выцягнутая. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, складзены з пяскоў, супескаў і суглінкаў. Парослыя хваёвым лесам і хмызнякамі. Берагавая лінія (даўж. 15,2 км) слаба парэзаная, ёсць заліўдаўж. 300 м. Моцнапраточнае, упадае р. Чарняўка. Вярхоўі вадасховішча зарастаюць чаротам і асокамі. Зона адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне на Упаўн.ч. Атлантычнага ак.Шыр. 400—600 км. З’яўляецца ўсх. перыферыяй паўн. субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод. Накіравана з Пн на Пд уздоўж берагоў Пірэнейскага п-ва і паўн.-зах. ўзбярэжжа Афрыкі як адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння. Т-ра вады ў лют. ад 12 °C да 26 °C, у жн. ад 19 °C да 26 °C. Салёнасць 36,0—36,8 ‰. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход каля 16 млн.м³/с. На Пд пераходзіць у Паўн. Пасатнае цячэнне, часткова адхіляецца ў Гвінейскі заліў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМА́Н (ад грэч. limēn гавань, бухта),
1) выцягнуты малаводны заліў са звілістымі невысокімі берагамі (ліманны тып берага). Утвараецца пры падтапленні морам вусцевых частак раўнінных рэк або прыбярэжных паніжэнняў сушы. Бываюць адкрытыя ў бок мора і закрытыя, аддзеленыя ад мора касой, перасыпам. Звычайна ў закрытых Л. высокая канцэнтрацыя солей у вадзе, часам ёсць лячэбныя гразі. Характэрны для паўн. берагоў Чорнага м. 2) Натуральныя або штучныя намнажэнні вады вясной у паніжэннях у выглядзе мелкаводных азёр, якія летам перасыхаюць і ператвараюцца ў лугі. Выкарыстоўваюцца ў мэтах вільгацезарадкі глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Búsenm -s, -
1) гру́дзі; па́зуха;
im tíefsten ~ у глыбіні́ душы́;
etw. am ~ trágen* трыма́ць што-н. за па́зухай
2) залі́ў, зато́ка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адто́ка Рукаў ракі; заліў (Слаўг.). Тое ж адточына, аточына (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пазаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заліць, затапіць усё, многае. [Гораў:] — Што, шалее ў навальніцу Дняпро? [Іван:] — Рака з характарам.. Усе старыкі на пойме вадой пазалівае, унь той клін адрэжа.Караткевіч.
2. Абліць, запэцкаць якой‑н. вадкасцю ўсё, многае. Пазаліваць абрусы віном.
3. Затушыць вадой усё, многае. [Крывіцкі:] — Я трошкі заліў вадою збольшага, цяпер трэба пазаліваць гэтыя асмалкі.Лобан.
4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае. Пазаліваць дарогі гудронам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНА́ДЫР,
рака на крайнім ПнУ Сібіры, у Чукоцкай аўт. акрузе Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1150 км, пл.бас. 191 тыс.км. Пачынаецца на Анадырскім пласкагор’і, упадае ў Анадырскі заліў Берынгава м. У вярхоўях мае горны характар, вузкую даліну. На Анадырскай нізіне рэчышча расчляняецца на сетку рукавоў і пратокаў. Асн. прытокі: Майн (справа), Белая, Танюрэр (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1680 м³/с. Ледастаў з кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. У бас. Анадыра больш за 23,5 тыс. азёраў агульнай пл. 3231 км². У ніжнім цячэнні — рыбалоўства. Суднаходная ад с. Маркава (570 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МЖАРЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сергуч, за 26 км на ПдЗ ад г. Лепель, на тэр.Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 2,29 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,3 км. найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны нізкія, параслі лесам і хмызняком. На Увял.заліў. Берагі нізкія, забалочаныя, у паўд.ч. тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, каля берагоў выслана торфам. месцамі пяском, у цэнтр.ч. сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай празрыстасцю, змяшчае вял. колькасць арган. рэчыва. Зарастае. На Пн выцякае ручай у р. Сергуч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БАТ, Кабота (Cabot, Caboto),
італьянскія мараплаўцы, бацька і сын. Джон (Джавані) (паміж 1450—55, г Генуя — 1499?), з 1490 быў на англ. службе. У 1497 у пошуках зах. марскога шляху ў Кітай дасягнуў в-ва Ньюфаўндленд (адкрыў, магчыма паўторна, Вял. Ньюфаўндлендскую банку). У 1498 дасягнуў берагоў Паўн. Амерыкі і прасачыў значную ч.ўсх. узбярэжжа. Себасцьян (каля 1475, г. Венецыя — 1557), сын Джона. удзельнік экспедыцый бацькі ў 1497 і 1498. У 1526—30 на ісп. службе. На чале ісп. флатыліі даследаваў заліў Атлантычнага ак. Ла-Плата, ніжняе цячэнне р. Парана, адкрыў ніжняе цячэнне р. Парагвай.