ЯЛУЦЗЯ́Н, Ялу (кар. Амнакан),
рака на мяжы Кітая і КНДР. Даўж. 813 км, пл. бас. 63 тыс. км². Пачынаецца на схілах вулкана Пэктусан, цячэ ў вузкай глыбокай даліне паміж Паўн.-Карэйскімі і Усх.-Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Зах.-Карэйскі заліў Жоўтага м., утварае эстуарый. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 900 м³/с. ГЭС, вадасховішчы Унбон, Супхун. Суднаходства. Каля вусця — гарады Даньдун (Кітай), Сіныйджу (КНДР).
т. 18, кн. 1, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)