ВЕНЕЦЫЯ́НСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo di Venezia),

заліў Адрыятычнага м., каля берагоў Італіі, Славеніі і Харватыі. Глыб. да 34 м. На ПнУ Венецыянскага заліва вылучаецца Трыесцкі заліў. Прылівы паўсутачныя (1,2 м). Парты: Венецыя, Трыест (Італія).

т. 4, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́НДСКІ ПРАЛІ́Ў,

праліў паміж а-вамі Суматра і Ява. Злучае Яванскае м. з Індыйскім ак. Даўж. 130 км, найменшая шыр. 26 км, найменшая глыб. на фарватэры 28 м. У З.п. размешчаны вулкан Кракатаў.

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́НРАДА ПАВЕ́РХНЯ,

умоўная мяжа паміж «гранітным» і «базальтавым» слаямі зямной кары, якая выяўляецца па скачкападобным павелічэнні хуткасці праходжання сейсмічных хваль (месцамі адсутнічае). Глыб. залягання 5—35 км. Названа імем аўстр. геафізіка В.​Конрада.

т. 8, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ДРА, Сірт Вялікі,

заліў Міжземнага м. каля берагоў Лівіі. Даўж. 115 км, шыр. каля ўвахода 465 км, глыб. да 1374 м. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Парты — Бенгазі, Марса-эль-Бурэйка, Эс-Сідэр.

т. 14, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўрубе́нь ’рубель для прыціскання снапоў або сена на возе’ (ДАБМ, 882). З пирубень, парубень ’тс’ (глыб., віл., докш., мядз., лаг., смаляв., маладз., ДАБМ, к. 289) пад уздзеяннем народнай этымалогіі. Да рубінь, рубіль (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупны́ ’адросткі пер’яў’ (смарг., Сл. ПЗБ; глыб., ЛА, 1). У аснове слова *пупень, параўн. рус. пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’, паводле Фасмера (3, 408), ад пуп, відаць, пад уплывам асны́, аксны́ ’тс’ (гл.); збліжэнне з пень у пянькі ’тс’. Гл. пупінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ты ’чорт’ (Інстр. 2). Табуіраваная назва міфалагічнай істоты паводле знешняй прыметы — наяўнасці рогаў. Да ро́г 1 (гл.), параўн. рага́тка ’рагатая карова’ (Мат. Гом.; брасл., глыб., талач., леп., ЖНС); з няясным значэннем (’неўпарадкаваная’?): хата рагата, дзела ў ёй шмат (Сержп. Прык.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырге́нь ‘шморг’ (чавус., Нар. сл.), ‘торк’, ‘таўхель’: тырге́нь за палу (Мат. Маг. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, да торгаць 1, таргануць (гл.) з дыялектным пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе. Сюды ж тыргі́каць ‘кульгаць, ісці пакульгваючы’ (глыб., Рэг. сл. Віц.), гл. таргікаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКЧАКА́Я, Акджакая,

бяссцёкавая ўпадзіна на ПнЗ пустыні Каракумы, самая глыбокая ў Туркменіі. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 6 км, адносная глыб. 200 м. Дно ўпадзіны ляжыць на 81 м ніжэй за ўзровень мора.

т. 1, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГУ́ЛЬЯС (Agulhas),

Ігольнага мыса катлавіна, падводная катлавіна на граніцы Індыйскага і Атлантычнага акіянаў, паміж мацерыковымі схіламі Паўд. Афрыкі і Афрыканска-Антарктычным хрыбтом. Даўж. каля 1100 км, шыр. каля 1000 км, глыб. да 6150 м.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)