глыб, -і, ж.

Тое, што і глыбіня (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глы́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. глы́б
Р. глы́бі
Д. глы́бі
В. глы́б
Т. глы́б’ю
М. глы́бі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глыб (род. глы́бі) ж. глубь; глубина́;

у ~бі акія́на — в глубине́ океа́на;

у ~бі двара́ — в глубине́ двора́;

у ~бі Пале́сся — в глуби́ Поле́сья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыб, ‑і, ж.

Тое, што і глыбіня. У глыбі лясоў цецерукі Ужо зачыналі свае токі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уру́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Шчыліна, якая прабіваецца ў горнай пародзе перад адбіваннем глыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глы́ба, -ы, мн. -ы, глыб, ж.

Вялікі кавалак, абломак цвёрдага рэчыва.

Г. лёду.

|| прым. глы́бавы, -ая, -ае.

Г. россып.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глы́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. глы́ба глы́бы
Р. глы́бы глы́б
Д. глы́бе глы́бам
В. глы́бу глы́бы
Т. глы́бай
глы́баю
глы́бамі
М. глы́бе глы́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глубь глыб, род. глыбі́ ж., глыбіня́, -ні́ ж.;

глубь веко́в глыбіня́ стаго́ддзяў;

в глубь страны́ у глыб краі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глы́біць

‘паглыбляць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. глы́блю глы́бім
2-я ас. глы́біш глы́біце
3-я ас. глы́біць глы́бяць
Прошлы час
м. глы́біў глы́білі
ж. глы́біла
н. глы́біла
Загадны лад
2-я ас. глы́б глы́бце
Дзеепрыслоўе
цяп. час глы́бячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уто́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.

Уткнуць, усадзіць што-н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго-н.

У. кассё ў зямлю.

|| незак. уто́ркваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)