група найб. недасканалых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў. 3 парадкі: эўрацыяльныя, анігенавыя, мікрааскавыя. Каля 140 родаў, 250 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 10 родаў, 50 відаў. Большасцьсапратрофы, жывуць у глебе і на розных субстратах расл. паходжання, выклікаюць цвіль на харч. прадуктах, пашкоджваюць прамысл. вырабы і матэрыялы, некат. — паразіты вышэйшых раслін, жывёл і чалавека.
Пладовыя целы — клейстатэцыі, радзей перытэцыі. Сумкі хаатычна размешчаныя, шарападобныя з 2—8 спорамі. Вызваленне аскаспор заўсёды пасіўнае. П. выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў і ферментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙМАВЫЯ ГЛЕ́БЫ, алювіяльныя глебы,
тыпы глеб, якія ўтвараюцца ў поймах на рачных адкладах ва ўмовах перыяд. затаплення. Вызначаюцца высокай біягеннасцю (населенасцю жывымі істотамі), інтэнсіўнымі глебаўтваральнымі працэсамі, слаістым марфал. профілем. Паводле воднага і цеплавога рэжымаў, мех. складу, ступені агляення, колькасці гумусу П.г. падзяляюцца на поймавыя дзярновыя, поймавыя дзярновыя забалочаныя і поймавыя тарфяна-балотныя глебы. Найб. пашыраны на Палессі. Большасць П.г. вызначаецца высокай урадлівасцю, але патрабуе рэгулявання воднага рэжыму (арашэнне, асушэнне). Выкарыстоўваюць пад сенажаці і пашы, радзей пад вырошчванне агародніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЕ́СКА (Scilla),
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўд. Афрыцы. Растуць у лясах і на субальпійскіх лугах, большасцьэфемероіды. На Беларусі ў культуры П. двухлістая (S. bifolia) і сібірская (S. sibirica). Часта П. называюць пералеску.
Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны выш. 10—30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкар., ранневеснавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕНУКЛІ́ДЫ,
радыеактыўныя атамы (нукліды) хім. элементаў. Бываюць прыродныя і штучна атрыманыя (тэхнагенныя). Адрозніваюць паводле тыпу радыеактыўнага распаду (гл.Радыеактыўнасць). Большасць Р. з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскага ці гама-выпрамянення. У адпаведнасці з нормамі радыяцыйнай бяспекі паводле таксічнасці падзяляюцца на Р. асабліва небяспечныя для чалавека і Р. высокай, сярэдняй і малой радыетаксічнасці (гл.Радыеактыўнае рэчыва). Значная колькасць тэхнагенных Р. утвараецца пры рабоце ядз. рэактараў, пераважна атамных электрастанцый. Уздзеянне прыродных і тэхнагенных Р. навакольнага асяроддзя на жывыя арганізмы вывучае радыяцыйная экалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎГАРАДСКІ СТАДЫЯ́Л,
максімальная стадыя сожскага зледзянення. Аддзяляецца горацкім інтэрстадыялам ад постмаксімальнага магілёўскага стадыялу. За час С.с. сожскае ледавіковае покрыва дасягнула паўн. мяжы Палесся. У яго краявой зоне сфарміраваліся Белавежская града, краявыя марэнныя ўтварэнні ў раёнах гарадоў Бяроза, Ганцавічы, Салігорск, Бабруйск, Слаўгарад, г.п. Краснаполле. Адклады С.с. прадстаўлены марэннымі, флювіягляцыяльнымі, озавымі, камавымі і інш. ўтварэннямі. Марэна магутнасцю 50—60 м вызначаецца вял. колькасцю адорвеняў дэвонскіх, мелавых, неагенавых парод. Большасцьбел. вучоных сожскае зледзяненне адносяць да стадыі дняпроўскага зледзянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ РА́ДА 1663,
сход украінскіх казакоў 27—28.6.1663 на ўскраіне г. Нежын для выбрання гетмана Левабярэжнай Украіны (на Правабярэжнай Украіне гетманам быў выбраны польскі стаўленік П.Цяцера). Назва «Ч.р.» ад удзелу ў ёй, акрамя казакоў, «чорных» людзей — сялян і гар. нізоў. Групоўкі казацкай старшыны прапаноўвалі на гетманскую пасаду нежынскага палк. В.Залатарэнку і наказнога (часовага) гетмана Я.Самка, але большасць рады выбрала гетманам кашавога атамана Запарожскай Сечы І.Брухавецкага, які абяцаў народу знізіць паборы і абмежаваць феад. прыгнёт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯПРЭПАРА́ТЫ (ад бія... + лац. praeparatus прыгатаваны), біялагічныя прэпараты,
рэчывы і прэпараты мікробнага, расліннага і жывёльнага паходжання, якія характарызуюцца высокай біял. актыўнасцю. Вял. пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 1970-х г. у сувязі з развіццём геннай і клетачнай інжынерыі. Да біяпрэпаратаў адносяць большасць прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (бялкова-вітамінныя дамешкі, антыбіётыкі, гармоны, монакланальныя антыцелы, інтэрферон і інш.), а таксама біял. сродкі барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты з лек. раслін, плацэнты жывёл і інш. Выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекц. хвароб і як біястымулятары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ Канстанцін Аляксандравіч (23.5.1848, С.-Пецярбург — 15.8.1915),
рускі акцёр. Сын А.Я.Варламава. На сцэне з 1867, з 1875 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Камедыйны акцёр-імправізатар, спалучаў традыцыі буфанады з псіхал. распрацоўкай вобразаў. Меў багаты па дыяпазоне голас. Сыграў каля 1000 роляў, большасць у вадэвілях. З класічнага рэпертуару: Варавін, Мурамскі («Справа», «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Восіп, Яічніца («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Бальшакоў, Кураслепаў («Свае людзі — паладзім», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера). Варламава называлі «царом рус. смеху».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1650—1754 пры езуіцкай калегіі ў Гродне. Паказы адбываліся на лац. і польскай мовах. Захаваліся звесткі пра 26 пастановак т-ра. Аўтарамі іх былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі. Яны выкарыстоўвалі сюжэты са свяшчэннага пісання, агіяграфій, ант. міфалогіі і гісторыі. Большасць драм суправаджаліся інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Найб. актыўна т-р дзейнічаў у 1711—28, калі былі пастаўлены 17 лац. п’ес і польская драма «Альтэка мудрасці» (1720).
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 133—135, 142.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ КАРАЛЯ́ ПО́ЛЬСКАГА І ВЯЛІ́КАГА КНЯ́ЗЯ ЛІТО́ЎСКАГА АЛЯКСА́НДРА,
«Acta Aleksandra, króla polskiego, wielkiego księcia litewskiego i t.d. (1501—1506)», зборнік актаў Аляксандра. Выдадзены ў Кракаве ў 1927. Дакументы асвятляюць узаемаадносіны Польшчы з ВКЛ, Маскоўскай Руссю, Прусіяй, рымскай курыяй, Валахіяй, «Свяшчэннай Рымскай імперыяй», пытанні дзярж. і царкоўна-рэліг. уній. У зборы змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, дзярж. перапіска, дакументы соймаў. Большасць дакументаў на лац., частка на ням. і старабел. мовах; выяўлены ў архівах Варшавы, Кёнігсберга, Гданьска, Фраўэнбурга.