расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАПКО́ЎСКІ Уладзімір Еўдакімавіч (н. 22.5.1954. г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1976). У 1979—82 і ў 1988—2000 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела нац. і міжнар. адносін). У 1982—88 вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1993 праф. кафедры міжнар. адносін ф-та міжнар. адносін БДУ. Даследуе знешнюю палітыку Беларусі 20 ст., гісторыю бел. эміграцыі, пытанні гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, дзейнасці міжнар. арг-цый, паліталогіі і сацыялогіі (эліта і міжнар. камунікацыя).
Тв.:
Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.). Мн., 1985;
Два германских государства и европейская безопасность: история и современность. Мн., 1989 (разам з М.Г.Елісеевым);
Путь Беларуси в ООН, 1944—1945 гг.Мн., 1994;
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг.Мн., 1997;
Белорусская эмиграция // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́ЕЎ Віктар Іванавіч (4.4.1864, Масква — 12.7.1924),
бел. архітэктар. Скончыў Строганаўскае вучылішча і вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892) у Маскве. З 1893 у Мінску, епархіяльны архітэктар, у 1914 выкладчык малюнка ў жан. епархіяльным вучылішчы, інжынер буд. адзела губ. праўлення МУС, з 1915 губ. архітэктар. З 1920 архітэктар рэсп. пададдзела К-тадзярж. збудаванняў. У 1921 дэкан арх.аддзялення Мінскага арх.-буд. дарожнага тэхнікума, адначасова архітэктар Нар. камісарыята асветы, у 1923 акруговы архітэктар Зах. мытнай акругі, у 1924 Мінскі гар. архітэктар. Паводле яго праектаў узведзены: Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора, мураваныя цэрквы ў г. Лунінец (1907), г.п. Любча (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыголічы Чашніцкага (1906), Тарасава Мінскага (1908) р-наў. У 1909—12 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для гарадоў Тураў, Заслаўе, вёсак Ракаў Мінскага (узорныя), Даманавічы Салігорскага, Бабчын Хойніцкага р-наў. Распрацаваў 5 тыпавых праектаў царк.-прыходскіх школ (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНЕ́НКА Аляксандр Васілевіч (н. 5.10.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1961) і з 1963 працаваў у ім (з 1976 прарэктар, адначасова з 1975 заг. кафедры). З 1987 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1992 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (заг.аддзялення). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі працэсаў апрацоўкі металаў ціскам пры выкарыстанні ультрагуку, рэсурсазберагальных працэсах апрацоўкі матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і абсталяванне для бесперапыннага фармавання метал. парашкоў і гранул, спосабы апрацоўкі металаў ціскам з выкарыстаннем актыўных сіл трэння і вібрацыйнага нагружэння, атрымання вырабаў пераменнага сячэння, высокаскараснога валачэння профіляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Обработка металлов давлением с ультразвуком. Мн., 1973 (разам з В.П.Севярдзенкам, У.У.Клубовічам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж);
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з Л.А.Ісаевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Васіль Юр’евіч (н. 1.1.1948, в. Гута Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Львоўскае вышэйшае ваен.-паліт. вучылішча (1973). Працаваў у газетах. З 1989 сакратар Гомельскага абл.аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1965. Выдаў кнігі апавяданняў «Хітры Данік» (1975), «Дзень у горадзе» (1985), кнігу-дзённік «Пахвалі пражыты дзень» (1988). Аўтар нар. драмы пра пасляваен. бел. вёску «Сівы бусел», п’есы «Вокны» (абедзве паст. 1985), камедый «Прыгоды з Канапухіным», «Лесвіца» (абедзве паст. 1988), «Кветкі-ягадкі, альбо Курорт для зяця» (паст. 1990 Бел. т-рам імя Я.Коласа), «Шкірдзюкі займаюць абарону», трагікамедыі пра паслячарнобыльскую бяду «Усміхаўся месяц белай вішні» (абедзве паст. 1996), п’ес «Блакада ў Кругліцы» (1994), «Дурная баба» (1997), «Дрэва, альбо Жыццё ў адсутнасць дажджу» (1998), «Слуп» (2001) і інш., аднаактовак («Стары і дарога», «Кубік Рубіка», «Дублёр», «Арышт» і інш.). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Петрушэўскай «Маскоўскі хор», С.Злотнікава «Сцэны каля фантана».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАВО́РСКІ Алег Мікалаевіч (н. 27.1.1929, г. Саратаў, Расія),
расійскі вучоны ў галіне цеплатэхнікі. Акад.Рас.АН (1990, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1951). У 1951—73 і 1987—94 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. У 1973—87 ген. дырэктар, гал. канструктар маскоўскага НВА «Саюз». У 1995—2002 акад.-сакратар Аддзяленняфіз.-тэхн. праблем энергетыкі Рас.АН. З 2001 дырэктар НДІ энергетычнай палітыкі (Масква). Навук. працы па цеплатэхн. даследаваннях газатурбінных рухавікоў, ядз. і касм. энергаўстановак і рухавікоў, цеплаабмене ў космасе, экалагічных праблемах энергетыкі. Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 2000.
Тв.:
Основы теории космических электрореактивных двигательных установок. 2 изд. М., 1978 (разам з В.В.Фішгойтам, Я.І.Янтоўскім);
Контактный теплообмен в газотурбинных двигателях и энергоустановках. М., 1978 (разам з В.А.Мальковым, У.М.Ляоццьевым);
Влияние авиации на атмосферу: Пробл и перспективы исслед. М., 1998 (разам з В.Б.Паповічавай, А.М.Старыком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́штка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Тое, што і рэшта. З вялікаю і незразумелаю асалодаю [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу.Быкаў.Камандаваць рэшткай узвода, што засталася на месцы, Арсень пакінуў камандзіра першага аддзялення.Хадкевіч.Раздаўшы ўсё ўдзельнікам аркестра, .. [хлапчук] рэштку вольнага часу аддаваў толькі бацьку.Лынькоў.
2.звычайнамн. (рэ́шткі, ‑аў). Тое, што яшчэ захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.); астаткі. На месцы, дзе некалі стаяла хата, грудамі ляжала ў дзікай траве размытая дажджамі гліна, рэшткі печы.Галавач.Рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖАНДАРМЕ́РЫЯ (франц. gendarmerie ад gens d’armes узброеныя людзі),
палітычная паліцыя. Як інстытут паліт. паліцыі ўпершыню ўведзена ў Францыі (1791). У Расіі ў 1792—1817 (з перапынкамі) існавала ў якасці ваен. паліцыі пры рас. арміі. З лютага 1817 набыла самаст. характар. У Пецярбургу і Маскве былі створаны жандарскія дывізіёны, а ва ўсіх губернскіх гарадах конныя жандарскія каманды. Пасля паўстання дзекабрыстаў Ж. стала сродкам барацьбы з рэв. рухам. У 1826 у Расіі існавала 59 розных па прызначэнні жандарскіх часцей і падраздзяленняў. У 1827 Ж. аб’яднана ў корпус жандараў (у 1837—67 і 1875—1917 — асобны корпус) і падпарадкавана кіраўніку Трэцяга аддзялення ў складзе імператарскай канцылярыі, які з 1839 стаў таксама начальнікам штаба корпуса Ж. У 1867 праведзена рэформа і прынята Палажэнне аб корпусе Ж., якое з нязначнымі зменамі дзейнічала да лют. 1917. Корпус Ж. ахопліваў усю імперыю і выконваў абавязкі паліт., коннай гарадской і ваен. паліцыі. Жандарскія падраздзяленні неслі абавязкі па выяўленні і расследаванні дзярж. злачынстваў, нагляду за турмамі і паліт. вязнямі, падтрыманні парадку на чыгунцы. Ж. мела права весці вышук, тайнае назіранне, рабіць вобыскі і інш. У 1880 пасля скасавання Трэцяга аддзялення Ж. ўвайшла ў падпарадкаванне Мін-ваўнутр. спраў. У 1882 створана пасада камандзіра Асобнага корпуса Ж. Ім стаў нам. міністра ўнутр. спраў, які курыраваў дэпартамент паліцыі. Бел. губернскія жандарскія ўпраўленні (Віленскае, Гродзенскае, Мінскае, Магілёўскае і Віцебскае) уваходзілі ў склад 4-й (Віленскай) жандарскай акругі. У губернскіх гарадах існавалі ўпраўленні жандарскіх штаб-афіцэраў. У буйных нас. пунктах губерняў размяшчаліся жандарскія каманды. У 1885 у 5 бел. губернях былі 24 павятовыя ўпраўленні (па 4 у Віленскай і Мінскай губ., па 5 у Гродзенскай і Магілёўскай, 6 у Віцебскай губ.), у якія ўваходзілі 24 обер- і 263 унтэр-афіцэры. У кожным губ. горадзе было гар. ўпраўленне з адпаведным штатам чыноў, пры Віленскім гар. упраўленні існавала конная каманда. На чыгунках, якія праходзілі праз тэр. Беларусі і Літвы, для падтрымкі грамадскага парадку дзейнічалі Віленскае і Мінскае чыг. жандарскія ўпраўленні. Жандарскія падраздзяленні на тэр. Беларусі прымалі ўдзел у падаўленні паўстання 1863—64, у выкрыцці рэв. гурткоў, дзеячаў рэв. руху. Ж. ліквідавана пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Літ.:
Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. 3 изд. М., 1983;
Курлов П.Г. Гибель императорской России. М., 1992;
Новицкий В.Д. Из воспоминаний жандарма. М., 1991;
Оржеховский И.В. Самодержавие против революционной России (1826—1880 гг.). М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бюро́
(фр. bureau)
1) кіруючая або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. Бюро Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);
2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. канструктарскае б., б. даведак);
3) пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флюс2
(ням. Flüsse)
1) рэчыва, якое дабаўляецца да руды пры плаўцы для аддзялення шлаку ад металу;
2) рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры зварцы для ачысткі паверхні металу ад вокіслаў;
3) рэчыва, якім запаўняюцца поры гліняных і фарфоравых вырабаў пры абпальванні для надання ім трываласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)