СЦЕПАНЕ́НКА Аляксандр Васілевіч (н. 5.10.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1961) і з 1963 працаваў у ім (з 1976 прарэктар, адначасова з 1975 заг. кафедры). З 1987 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1992 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (заг. аддзялення). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі працэсаў апрацоўкі металаў ціскам пры выкарыстанні ультрагуку, рэсурсазберагальных працэсах апрацоўкі матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і абсталяванне для бесперапыннага фармавання метал. парашкоў і гранул, спосабы апрацоўкі металаў ціскам з выкарыстаннем актыўных сіл трэння і вібрацыйнага нагружэння, атрымання вырабаў пераменнага сячэння, высокаскараснога валачэння профіляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Обработка металлов давлением с ультразвуком. Мн., 1973 (разам з В.П.Севярдзенкам, У.У.Клубовічам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж);
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з Л.А.Ісаевічам).