У Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Любашава. Створана ў 1974. Наліўное. Пл. 0,7 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 3,6 м, аб’ём вады 2,04 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 3,9 км. Напаўняецца вадой з р. Цна па падвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,3 м.
Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАВЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Брагінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэрнеў, на тэр. торфаўчастка Мураўна. Створана ў 1982. Пл. 1,68 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 5,4 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Сярэдняя Брагінка па падвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, гасп.-быт. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
вадасховішча ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 22 км на З ад г. Столін, каля в. Калоднае. Створана ў 1988. Пл. 1,4 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 1,15 км, найб.глыб. 5,2 м, аб’ём вады 4,3 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Стубла. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,9 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Raumm -(e)s, Räume
1) прасто́ра, абша́р
2) ме́сца, памяшка́нне
3) аб’ём, ёмістасць
4) кабі́на, пако́й
5) раён, мясцо́васць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Úmfangm -(e)s, -fänge
1) аб’ём
2) паме́р, разме́р
3) акру́жнасць, абхва́т;
im vóllen ~ у по́ўным паме́ры, по́ўнасцю, зусі́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛІН-ВО́САЎЦЫ,
вадасховішча ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., за 14 км на Пд ад г. Драгічын, каля в.Белін. Створана ў 1984 для рыбагадоўлі, арашэння. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з Белінскага і навакольных каналаў. Пл. 0,62 км², даўж. 3,39 км, найб.шыр. 0,4 км, найб.глыб. 4,6 м. Аб’ём вады 2,32 млн.м³. Берагі спадзістыя, вакол вадасховішча лесапасадкі. Мае мясц. рэкрэацыйнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗА-1,
вадасховішча ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 13 км на ПнУ ад г. Бяроза. На р. Жыгулянка (левы прыток Ясельды, у бас. Прыпяці), за 14 км уверх па цячэнні ад упадзення ў воз. Чорнае. Створана ў 1986. Пл. 17,74 км², даўж. 6,4 км, найб. шырыня 3,6 км, найб.глыб. 6,6 м. Аб’ём вады 31,9 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБІНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. За 27 км на З ад г.п. Акцябрскі. Створана ў 1976 для жыўлення канала ў летні перыяд і рэгулявання водна-паветранага рэжыму меліяраваных глебаў. Пл. 0,63 км². Даўж. 1,15 км, найб.шыр. 0,7 км, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,4 млн.м³. Напаўняецца вадой помпамі з Слаўкавіцка-Ямінскага канала ў перыяд веснавога разводдзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА ЗАКО́Н,
адзін з асноўных законаў малекулярнай фізікі, паводле якога ў роўных аб’ёмах ідэальных газаў пры аднолькавых т-ры і ціску змяшчаецца аднолькавая колькасць малекул. Адкрыты А.Авагадра ў 1811. З Авагадра закона вынікае, што пры аднолькавых т-ры і ціску 1 моль кожнага ідэальнага газу займае аднолькавы аб’ём. роўны пры нармальных умовах 22,4∙10−3м³, ці 22,4 л, а шчыльнасці газаў прама прапарцыянальныя іх малекулярным масам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫДЗІ́ННЕ,
вадасховішча ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 3 км на З ад в. Тышкавічы. Створана ў 1983 на месцы аднайм. возера. Пл. 2,5 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,7 м, аб’ём вады 7 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Ясельда ў час веснавой паводкі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі пад лесам. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рэкрэацыі.