ЯНУ́ШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-лесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытв-сці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельнік распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ва лесаводаў.
Тв.:
Экономика лесного хозяйства. Мн., 1977;
Организация, планирование и управление предприятиями лесного хозяйства. М., 1983 (разам з І.В.Вароніным, М.І.Кожухавым);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов. Мн., 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай);
Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.А.Дашкевіч);
Лесное хозяйство Беларуси. (История, экономика, проблемы и перспективы развития). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Алег Іванавіч (н. 30.8.1928, Мінск),
бел.вучоны ў галіне фізікі ядз. рэактараў. Канд.тэхн.н. (1962), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў БПІ (1956). З 1959 у Энергет. ін-це (гал. інжынер рэактара), з 1962 у Ін-це цепла- і масаабмену (заг. лабараторыі), з 1965 заг. лабараторыі Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1991 у Ін-це праблем энергетыкі, з 2002 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» (заг. лабараторыі) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па эксперым. фізіцы ядз. рэактараў, выкарыстанні іанізавальных выпрамяненняў, радыеэкалогіі. Даследаваў нейтронна-фіз. характарыстыкі больш як 30 крытычных сістэм на рэактарах фіз. магутнасцей. Зрабіў эксперым. абгрунтаванне фіз. працэсаў для перасовачнай атамнай электрастанцыі «Памір-630Д». Распрацаваў метады вызначэння колькасці доўгажывучых радыенуклідаў плутонію і амерыцыю-241 у розных аб’ектах навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Критические массы и материальные параметры обогащенных уран-водных систем (разам з В.А.Левадным) // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1970. № 2;
Радиоэкологические исследования постчернобыльского радиоактивного загрязнения биосферы Республики Беларусь трансурановыми элементами (у сааўт.) // Атомная техника за рубежом. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч (н. 30.6.1915, г. Людзінава Калужскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.Нац.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Арджанікідзеградскі маш.-буд.ін-т (1941). З 1952 дырэктар 11-га Дзярж. падшыпнікавага з-да (Мінск), з 1962 рэктар, адначасова заг. кафедры БПІ. З 1977 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. З 1987 саветнік прэзідыума, з 2002 гал.навук. супрацоўнік Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэхналогіі машынабудавання, пытаннях уплыву тэхнал. спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталей машын, удасканалення фінішных аперацый мех. апрацоўкі дэталей, шліфаванні і даўгавечнасці шліфавальных дэталей, тэхналогіі вытв-сці падшыпнікаў качэння, надзейнасці трансп. прыстасаванняў аўтам. ліній. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. Мн., 1974;
Технологическая наследственность в машиностроении. Мн., 1977 (разам з Э.В.Рыжовым, У.І.Аверчанкавым);
Скоростное внутреннее шлифование. Мн., 1980 (разам з І.П.Караімам);
Чистовая обработка деталей в машиностроении. Мн., 1983 (разам з А.Н.Мартынавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН Оскар Мікалаевіч (Оскар Ёган Віктар; 2.8.1887, Мінск — 12.2.1960),
вучоны ў галіне матэм. і эканам. статыстыкі. Чл.міжнар. Эканаметрычнага т-ва (1933), Амер. стат. асацыяцыі (1952) і інш.навук. т-ваў. Скончыў С.-Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). З 1912 выкладаў у камерцыйнай школе ў С.-Пецярбургу, дзе адначасова атрымаў юрыд. адукацыю. З 1917 у Кіеўскім камерцыйным ін-це і Дэмаграфічным ін-це Укр.АН. У 1920 эмігрыраваў. З 1929 праф. Камерцыйнага ін-та ў г. Варна (Балгарыя), з 1935 першы дырэктар Стат. ін-та эканам. даследавання Сафійскага ун-та. З 1942 праф. Кільскага ун-та, з 1947 заг. кафедры Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па выкарыстанні метадаў матэм. статыстыкі ў эканоміцы, тэорыі імавернасцей, непараметрычных метадах статыстыкі, колькаснай тэорыі грошай. Незалежна ад У.С.Госета (гл. Дадатак) распрацаваў варыяцыйна-рознасны метад аналізу часавых шэрагаў (1912). Апублікаваў даклад аб агульным стане эканомікі Балгарыі (1938).
Тв.:
Ausgewihlte Schriften. Bd. 1—2. Tübingen, 1963.
Літ.:
Sheynin O.B. O.J.V. Anderson // Dictionary of scientific biography. New York, 1970. Vol. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДУ́ЛЯ Валянцін Аляксеевіч (н. 10.10.1937, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000). Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1989). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995), Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Скончыў БПІ (1959). З 1959 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі (у 1974—89 нам. дырэктара, з 1989 заг. лабараторыі). Адначасова з 2000 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па перспектыўных энергет. тэхналогіях і энергарэсурсазберажэнні. Распрацаваў навук. асновы тэхналогіі экалагічна бяспечнага спальвання і тэрмічнай апрацоўкі нізкакаларыйных і інш.мясц. відаў паліва. Прапанаваў шэраг канструкцый высокаэфектыўных вадагрэйных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Высокотемпературные процессы в электротермическом кипящем слое. Мн., 1973;
Математические модели химических реакторов в кипящем слое. Мн., 1976 (разам з Ю.П.Гупалам);
Сжигание твердого топлива в псевдоожиженном слое. Мн., 1980 (разам з Л.М.Вінаградавым);
Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое под давлением. Мн., 1982 (разам з В.Л.Ганжой, В.І.Кавенскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАНО́ВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (2.7.1929, в. Бранавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1992),
бел.вучоны ў галіне энергетыкі; стваральнік навук. школы па энергет.інфарм.-вымяральных сістэмах. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Акад.Бел.інж.-тэхнал. акадэміі (1991). Засл. вынаходнік Беларусі (1970). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1964 заг. лабараторыі Бел. філіяла Энергет. ін-та імя Кржыжаноўскага. З 1981 заг. кафедры БПА, нам.гал. рэдактара час. «Известия вузов. Энергетика». Навук. працы па распрацоўцы і ўкараненні аўтаматызаваных інфарм.-вымяральных сістэм уліку і кантролю эл. і цеплавой энергіі на базе адзіных інтэгральных масіваў інфармацыі і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Прапанаваў шэраг метадаў вызначэння ўсярэдненай магутнасці патокаў энергіі на зменным прамежку часу, аператыўнага кантролю праходжання пікаў нагрузкі на электрастанцыях.
Тв.:
Измерение расхода вещества и тепла при переменных параметрах. М., 1970;
Учет и контроль расхода энергоносителей и тепловой энергии: (Методы и приборы). М., 1980;
Измерение и учет электрической энергии. М., 1982 (разам з Ф.А.Зыкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЕ́НКА Валерый Адамавіч (н. 19.5.1960, зернесаўгас імя Ушакова Акломінскай вобл., Казахстан),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялаг. н. (1998), канд.эканам.н. (1991). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1984). З 1984 у Бел. філіяле Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы Дзяржбуда СССР. З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі (у 1990—93 вучоны сакратар, з 2002 заг. сектара сац. стратыфікацыі). У 1999—2000 нач. упраўлення па рабоце з дыпламат. корпусам і замежнымі ўстановамі Гал. ўпраўлення «Дыпсервіс» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сацыялогіі адукацыі, праблемах сац. стратыфікацыі і сац. мабільнасці ў пераходным грамадстве, каштоўнасных арыентацый моладзі.
Тв.:
Современная белорусская молодежь: социальные ориентации, положение, тенденции и перспективы развития. Мн., 1993 (у сааўт.);
Кваліфікацыя працаўніка ва ўмовах рынку // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. №3;
Образование в трансформируемом обществе. Мн., 1996;
Применение социологических методов в учебно-воспитательном процессе. Мн., 2000 (у сааўт.);
Система образования Беларуси на пороге XXI века // Социология. 2000. №1—2;
Динамика ценностных ориентаций молодежи в трансформируемом обществе. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗЕ́ЛЬСКІ Анатоль Віктаравіч (н. 16.9.1934, с. Маласафіеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996). Д-р геолага-мінералаг. н. (1978), праф. (1987). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1958). З 1968 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1993 заг. лабараторыі), адначасова ў 1992—93 нам. дырэктара ў Бел.н.-д. цэнтры «Экалогія». Асн. кірункі даследаванняў — тэорыя гідрагеалогіі і нафтагазаўтварэння, гідрагеалогія зямной кары і нафтагазаносных басейнаў, гідрагеахімія, прамысл. расолы і мінер. воды. Навук. працы па геахіміі мінер. і прамысл. ёдзістых раствораў, гідрагеахіміі асобных элементаў, паходжанні нафты і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Гидрогеология, гидрогеохимия йода. Мн., 1976;
Газовый режим Припятского прогиба. Мн., 1982 (разам з В.М.Бураком);
Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А.А.Махначом, У.М.Шымановічам);
Минеральные воды Беларуси. Мн., 1994 (разам з М.Г.Ясавеевым);
Геофлюидодинамика и нефтегазообразование. Мн., 1997 (разам з Р.Я.Айзбергам, Р.Г.Гарэцкім);
Подземные воды Беларуси. Мн., 1998 (разам з В.І.Пашкевічам, М.Г.Ясавеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЯШЭ́ЎСКІ Іван Міхайлавіч (н. 25.9.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970) і Мінскі пед.ін-т замежных моў (1986). З 1975 у Бел.эканам. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1992 дэкан ф-та). З 1994 кіраўнік групы саветнікаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 1999 выканаўчы дырэктар «Белбізнесбанка». З 2001 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па фундаментальнай эканам. тэорыі, гісторыі эканам. вучэнняў, тэорыі нац. эканомікі Беларусі, яе фінансах і банкаўскай сістэме. Даследуе актуальныя праблемы трансфармацыі сучасных эканам.сістэм.Гал. рэдактар навук.-практычнага час. «Плюсминус» (1992—96). Пад рэдакцыяй і ў перакладзе Л. апублікавана кн. «Сацыяльная рыначная гаспадарка: Ідэя і развіццё эканамічнага ладу ФРГ» (1994).
Тв.:
История экономических учений. Мн., 1984 (у сааўт.);
Социалистическая предприимчивость. Мн., 1986;
Экономическое самоуправление. Мн., 1992;
Микроэкономика: Теория национальной экономики. Мн., 1994;
Экономическая теория. Ч. 1. Мн., 2002;
Микроэкономика (Экономическая теория). Ч. 2. 2 изд. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАВА Антаніна Пятроўна (н. 27.7.1950, с. Грачанае Валгаградскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст, дзярж. дзеяч. Д-рэканам.н. (2003). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1971), Ін-т павышэння кваліфікацыі інфарм. работнікаў (1982), філіял Нью-Йоркскага ін-та развіцця эканомікі Сусв. банка ў Мінску (1993). У 1974—80 і ў 1984—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1989 заг. сектара, з 1992 заг. аддзела), у 1980—84 у Бел.НДІнавук.-тэхн. інфармацыі Дзяржплана Беларусі (з 1981 заг. сектара). З 1994 у апараце Кабінета Міністраў, з 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1997 нач.эканам. ўпраўлення). З 2001 міністр працы і сац. абароны Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, працоўных адносін, рынку працы, эканам. заканамернасцей, макраэканамічным аналізе.
Тв.:
Характер, структура и факторы формирования экономических отношений. Мн., 1992 (у сааўт.);
Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн., 2000;
Политикоэкономические проблемы становления социально-ориентированной экономики Беларуси. Мн., 2001 (у сааўт.);
Организация заработной платы: Опыт, проблемы, рекомендации. Мн., 2002 (у сааўт.).