ДУ́ДЗІН (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1953, г. Спаск-Дальні, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук.працы па стахастычных працэсах абслугоўвання ў сістэмах са зменнымі рэжымамі функцыянавання і даследаванні тэлекамунікацыйных сетак.
Тв.:
Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994 (разам з Г.А.Мядзведзевым, Ю.В.Мелянцом);
Расчет характеристик однолинейной системы обслуживания, функционирующей в марковской синхронной случайной среде (разам з В.І.Клімянок) // Автоматика и телемеханика. 1997. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЦКІ МУЗЕ́Й МАТЭРЫЯ́ЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Заснаваны выдавецкай фірмай «Паліфакт». Адкрыты ў 1994 на тэр.б. маёнтка Ельскіх каля в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Складаецца з комплексу стылізаваных пабудоў 19 — пач. 20 ст.; дзеючага цэха рамёстваў
(хлебапякарня, масласыраварня, кузня, ганчарная і дрэваапр. майстэрні),
сял. хутара, ветрака, карчмы з заезным домам, экспазіц. залы з прадметамі гасп. абсталявання і прылад працы 18—19 ст., выстаўкі стараж.аўтамаб. тэхнікі, механізмаў па перапрацоўцы збожжа, лёну, прадуктаў жывёлагадоўлі, трансп. сродкаў.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Сярэднеазіяцкі дзярж.ун-т (1959). З 1971 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі. Навук.працы па нейтронна-актывацыйным аналізе, радыяцыйна-стымуляваных працэсах у паўправадніках. Распрацаваў метады гетэрыравання дамешкавых элементаў у паўправадніковых структурах, спосабы павелічэння радыяцыйнай устойлівасці мікрасхем і інш.
Тв.:
Активационный анализ в науке и технике. Мн., 1984 (разам з Г.В.Леушкінай, В.А.Комарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Леанід Рыгоравіч) (н. 18.11.1937, в. Верціхова Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1990). Скончыў БСГА (1961). З 1990 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па фізіялогіі ўстойлівасці раслін (збожжавыя злакі) да водна-цеплавых неспрыяльных уздзеянняў, механізмах рэгуляцыі іх воднага гамеастазу.
Тв.:
Растения и вода. Мн., 1977;
Влагообеспечение растений на торфяной почве: (Физиол. аспекты). Мн., 1980;
Водообмен и стресс-устойчивость растений. Мн., 1992 (разам з С.А.Анкуд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎСЯГНЕ́ЕЎ (Раман Аляксандравіч) (н. 25.6.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1980 працаваў у ім, з 1995 у Бел.дзярж. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук.працы па вывучэнні біял. механізмаў афектыўных расстройстваў, магчымасцей іх індывід. прагнозу і тэрапіі. З 1994 старшыня праўлення Бел. псіхіятрычнай асацыяцыі.
Тв.:
Практическое пособие по психиатрии. Мн., 1991 (разам з Ф.М.Гайдуком, Т.Ц.Сарокінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАНО́ЦКАЯ СПРА́ВА»,
часопіс у Заходняй Беларусі. Орган Аб’яднання бел. жанчын імя А.Пашкевіч (Цёткі). Выдаваўся ў сак.—ліст. 1931 у Вільні на бел. мове. Узнімаў актуальныя пытанні жыцця, побыту, грамадскага становішча жанчын Зах. Беларусі, інфармаваў пра паліт. і грамадскія падзеі, жаночы рух у розных краінах свету, змяшчаў літ. матэрыялы. Садзейнічаў пашырэнню нац. свядомасці бел. жанчын, яднаў іх на грунце грамадскай працы і агульнаасв. задач. Меў рубрыкі «Парады маці», «Пытанні і адказы», «Наша пошта» і інш.
бел. вучоны ў галіне ляснога машынабудавання. Д-ртэхн. к. (1980), праф. (1981). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па распрацоўцы тэарэт. асноў праектавання лесатрансп. машын, лесапрамысл. абсталявання, стварэнні аўтапаяздоў і серыі лясных машын на мінскіх аўтамаб. і трактарным з-дах.
Тв.:
Лесные машины. Мн., 1989;
Заготовка сортиментов на лесосеке. М., 1993 (разам з А.С.Федарэнчыкам, Ю.І.Праваторавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Прохар Іванавіч) (н. 17.1 1915, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Усесаюзны зоатэхн. ін-т пушнасыравіннай гаспадаркі (1937). У 1967—77 дырэктар Бел.НДІ рыбнай гаспадаркі. Навук.працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.
Тв.:
Рыбы Белоруссии. Мн., 1965;
Рыбные ресурсы Белоруссии. Мн., 1983;
Справочник по экологии пресноводных рыб. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯНЬКО́Ў (Ігар Іванавіч) (н. 10.7.1940, г.п. Бягомль Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Канд.тэхн.н. (1979), праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1964 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па тэорыі нелінейных інерцыйных радыёланцугоў, эл.-магн. сумяшчальнасці, лічбавых радыёпрыёмных прыладах, рухомай радыёсувязі.
Тв.:
Расчет нелинейной передаточной характеристики усилителя с обратной связью // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1980. Вып. 3;
Инфрадинный прием (у сааўт.) // Радиотехника. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Барыс Андрэевіч) (н. 6.7.1953, г. Кяхта, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1979). З 1982 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі, адначасова ў БДУ. У 1994—96 ва ун-це г. Білефельда (Германія). Навук.працы па статыстыцы шматмерных размеркаванняў, лімітавых тэарэмах тэорыі імавернасцей.
Тв.:
Точность гауссовской аппроксимации в банаховых пространствах // Теория вероятностей и ее применение. 1989. Т. 34, вып. 4.