ЛУ́ЗІН (Мікалай Мікалаевіч) (9.12.1883, г. Томск, Расія — 28.2.1950),

расійскі матэматык. Акад. АН СССР (1929, чл.кар. 1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908), дзе і працаваў. У 1929—36 і 1941—50 у Матэм. ін-це, з 1936 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР. Навук. працы па метрычнай і дэскрыптыўнай тэорыі функцый сапраўднай пераменнай, матэм. аналізе, дыферэнцыяльнай геаметрыі і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1953—59.

Літ.:

Н.Н.Лузин. М.; Л., 1948;

Памяти Н.Н.Лузина // Успехи мат. наук. 1950. Т. 5, вып. 4.

М.М.Лузін.

т. 9, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)