1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (якога‑н. плода, бульбы і пад.); скурка. [Хлопчык] дастаў адну [бульбіну] і пачаў абдзіраць шалупіну...П. Ткачоў.
2.толькімн. (шалупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы. Збіраць шалупіны на корм свінням.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́рханне, ‑я, н.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шархаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася моцнае шарханне венікам па бруку.Бядуля.Язэп неяк адразу пачуў гэтае нямоглае шарханне; вось толькі што не было яго і раптам паявілася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм. Афіцэр штаба; штабны работнік. Хто прывык уяўляць савецкага афіцэра толькі воінам, камандзірам, штабістам, — той быў бы тут прыемна ўражаны.Брыль.[Міша Несцяровіч:] — Чуў, Сцяпан Міхайлавіч. У штабісты перавяліся. — Перайшоў, брат. Папрасілі ў абкоме.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́,
1.ліч.гл. адзін.
2.часціцаабмежавальная. Разм.Толькі, выключна; больш нічога. [Андрэй] адно хмурыць твар і злосна страсае на лоб кучму бязладных сваіх валасоў.Зарэцкі.[Стары:] — Гаварыць можна адно тады, калі добра ведаеш чалавека.Бажко.Шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць.Колас./ У спалучэнні з словам «што». Зянон Ляпіч.. адно што дапытваў — катаваў сябе: чаму правароніў момант, калі немцы набліжаліся да вёскі?М. Ткачоў.
3.часціцаўзмацняльная(частаўспалучэннізчасціцай «ж»). Разм. Узмацняе момант нечаканасці, раптоўнасці наступлення дзеяння. Бачу — адно ж зноў паваліў снег. Гляджу — адно ж едуць госці.
4.злучніксупраціўны. Разм. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (звычайнаўспалучэннісасловамі «што», «толькі»). Па свайму значэнню адпавядае злучнікам «толькі», «аднак». [Андрэй] жыў там некалькі дзён, а цяпер перабраўся на кватэру, вельмі добрую, адно што цесную.Чорны.Наталя не перамянілася, адно толькі, што папаўнела.Скрыган./ У спалучэнні з часціцай «ж». [Цёця Каця:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка.Крапіва.
5.злучнікдалучальны. Разм. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі. Навакол былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе.Чорны.У вайну.. [Полацк] быў дашчэнту разбуран нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адно ляжалі горы руін, тырчалі абломкі сцен.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́ванка, ‑і. ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Месца, дзе можна знайсці прыстанішча, прытулак, схавацца ад каго‑, чаго‑н. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык і шукаючы лепшай схованкі ад мух.Колас.[Максім] дакажа гэтаму Луцкевічу, што не ўсе, як ён, палохаюцца арышту і шукаюць схованкі за чужой спінай.Машара.[Мікола:] — Трэба выручыць адных хлопцаў. Зараз яны ў лесе хаваюцца. Але якая там цяпер схованка.Новікаў.
2. Якое‑н. таемнае месца, збудаванне і пад. для ўкрыцця каго‑, чаго‑н. Добрую схованку зрабіў тут Бязвухі, — яма абкладзена дзёрнам, з усіх бакоў закрыта высокай травой.Жычка.Змрокам з дзённай схованкі вылазіў Віктар і пры газоўцы з бацькам сядзеў да поўначы.Лобан.Мы зрабілі патайную схованку ў гумне і схавалі там трохі збожжа і бульбы на вясну.Якімовіч.//Разм. Пра ўмоўленае месца для хавання чаго‑н., якое вядома толькі некаторым. Каб не заплакаць, хутка ўзяла [Люда] ў .. [бацькі] грошы, замкнула сені, палажыла ў схованку ключ і сказала, дарэмна хочучы ўсміхнуцца: — Ну, я пайшла.Брыль.
3.толькімн. (схо́ванкі, ‑нак); перан. Тое, што недаступна іншым; запаветны бок чаго‑н.; сховы. Гэта толькі чалавечая памяць заўжды знойдзе ў патаёмных схованках самыя далёкія ўспаміны, ажывіць іх, прымусіць сэрца хвалявацца, стукаць узбуджана.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bráuchen
1.vt
1) ужыва́ць
2) мець патрэ́бу (у чым-н.);
ich bráuche мне трэ́ба, патрэ́бна
2. (zu + inf – з мадальным значэннем);
Sie ~ es bloß zu ságen Вам трэ́ба то́лькі сказа́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nun
1.adv цяпе́р;
von ~ an з гэ́тага ча́су;
~ erstто́лькі цяпе́р;
~ erst recht тым больш, і пагато́ў
2.prtc ну, так, дык;
~ éndlich! нарэ́шце!;
~ wird's bald? ну, ху́тка?;
~, ~! ну-ну!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
vórdera (ужываецца толькі ў поўных формах)
1) пярэ́дні, які́ знахо́дзіцца спе́раду; перадавы́ (напр., пра акоп);
die ~en Zähne пярэ́днія зу́бы;
er steht in ~er Líni¦e ён стаі́ць у пе́ршых рада́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бало́та, ‑а, М ‑лоце, н.
1. Нізкае багністае месца, звычайна з стаячай вадой і вільгацелюбнай расліннасцю. Тарфяное балота. Багністае балота. Асушэнне балот. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота.Лынькоў.Прастор, зарослы асакой, пераходзіць у куп’істае балота.Чорны.
2.толькіадз.Разм. Вялікая гразь на вуліцы, у двары. Балота скрозь на ўсім двары, Куды ні кінеш вокам — смецця горы.Корбан.
3.толькіадз.; перан. Усё, што характарызуецца застоем, адсутнасцю жывой дзейнасці, маральным падзеннем. Мяшчанскае балота. □ — Я да цябе параіцца прыйшоў, Андрэй, — сказаў Сымон. — Папаўся я ў такое балота, што не ведаю, як вылезці.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудла́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы. Мельнік задумліва глядзіць на касцёр, ківае кудлатай галавой.Асіпенка.// Ускалмачаны, разлахмачаны (пра валасы). Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі.Маўр.//перан.Разм. З доўгімі і густымі галінамі (пра дрэвы). Толькі гайданецца часам галіна і пасыпецца з кудлатае хвоі срэбны пух.Лынькоў.//перан.Разм. Які распаўзаецца ў розныя бакі клубамі (пра дым, хмары і пад.). Толькі вецер гнаў услед кудлатыя хмары і свістаў ля вушэй.Пестрак.
2. З доўгай густой поўсцю; касматы. Кудлаты сабака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)