◎ Ніце́ць ’рабіцца тонкім і кволым (пра расліны)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вырастаць тонкай і доўгай (пра націну агародных культур’ (полац., Нар. лекс.), ’расці у парасткі’ (Сцяшк. Сл.). Ад ніць (гл. нітка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паво́дле ’ў адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыкметамі’ (ТСБМ, Гарэц.), паво́для ’тс’ (КЭС, лаг.), павэ́дле ’ў параўнанні’ (Гарэц., Сцяшк. Сл., З нар. сл., гродз., шчуч.). Гл. водле, вэдле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыры́ўкамі, прыръ́ўкамі, прыры́ўкам, пріры́ўкым, пры́ръўкъм ’прыхваткамі, час ад часу’ (Жд.; гарад., Нар. лекс.; ЛА, 5; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да п(е)рарыва́ць (гл. рваць) з пераафармленнем згодна з дыялектнай фанетыкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысляпі́ць (прысьляпі́ць) ’прываражыць, прычараваць’ (пух., З нар. сл.), прысляпі́цца ’прыстаць, прычапіцца’ (Жд., Мат. Гом.; люб., Жыв. НС). Да ляпіцца, ліпнуць (гл.) пад уплывам фразеалагізма сляпіцаю лезці (у вочы) ’нахабна, назойліва лезці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піло́ ’пойла’ (Сл. Брэс.), піло ’пойла для свіней’ (драг., Нар. лекс.). З пішо ’пойла’, да піць (гл.). Параўн., аднак, серб.-харв. пило ’напой, пітво’, што можа сведчыць пра непасрэднае аддзеяслоўнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разо́нцы ’бульба, разрэзаная напалам і звараная ў мундзірах’ (пін., Нар. лекс.). Утворана ад рэ́заць (гл.) з дапамогай суфікса ‑он(е)ц‑, як ляжа́нец ’абложная зямля’, перабіра́нец ’від посцілкі’. Гл. таксама рэзанец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сквась ’слота, хлюпота’ (Нар. Гом.), ’разводдзе’ (маст., Сл. ПЗБ). Да прасл. *orz‑kvasiti, якое з *orz‑ і *kvasъ з далейшай менай суф. ‑ъ у ‑ь (з адцягненым значэннем). Гл. расквасіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рубяжы́, рубыжі́ ’тое, што і граблі́ — трава, што застаецца паміж пракосамі’, ’знакі на скуры няроўна абстрыжанай авечкі’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, архаізм, параўн. ст.-рус. рубежь ’засечка; знак мяжы’ (гл. рубеж).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́далі ’калёсы з высокімі драбінамі, на якіх возяць сена’ (ЖНС, Касп., Крыў., Са сл. Дзіс., Сцяшк. Сл., Нар. лекс.), рэдаль ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ, Хрэст. дыял.), ра́дыли ’тс’ (смал.). Гл. арэдалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)