ТАДАРО́ЎСКІ Пётр Яфімавіч (н. 25.8.1925, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна),
расійскі аператар і рэжысёр кіно. Нар. арт. Расіі (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1954). Творчасці Т. ўласцівы сац. і псіхал. дакладнасць, уменне паэтычна перадаваць паўсядзённасць. Сярод аператарскіх работ маст. фільм «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (з Р.Васілеўскім, 1956) і інш. Рэжысёр кінафільмаў «Вернасць» (1965, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1966), «Фокуснік» (1968), «Гарадскі раманс» (1971), «Апошняя ахвяра» (1976), «Любімая жанчына механіка Гаўрылава» (1982), «Ваенна-палявы раман» (1984), «Інтэрдзяўчынка» (1989), «Анкор, яшчэ анкор» (1993), «Якая цудоўная ігра» (1995), «Рэтра ўтраіх» (1998) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
т. 15, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)