РЭ́ХА,
акустычная ці эл.-магн. хваля, што адбіваецца ад якой-н. перашкоды і рэгіструецца прыёмнікам ці назіральнікам Гукавое Р. (пошчак) распазнаецца на слых, калі інтэрвал паміж пасланым і прынятым сігналамі 50—60 мс і больш. Для некаторых жывёл (напр., кажаны, дэльфіны, кіты) Р. — сродак арыенціроўкі і пошуку здабычы. Эл.-магн. Р. выкарыстоўваецца, напр., у радыёлакацыі, далёкай радыёсувязі на кароткіх хвалях; акустычнае — у гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі.
т. 14, с. 34
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДРУ́ЖНАСЦІ МО́РА У Індыйскім ак. каля берагоў Усх. Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і Зах. шэльфавым ледавіком. Пл. каля 260 тыс. км². Глыб. да 500 м на Пд і больш за 3000 м на Пн. Б.ч. года ўкрыта дрэйфуючымі льдамі. Шмат айсбергаў. На беразе С.м. — аўстрал. навук. станцыі Моўсан і Дэйвіс. Названа ў 1962 удзельнікамі сав. антарктычнай экспедыцыі у азнаменаванне сумесных доследных работ экспедыцый розных дзяржаў у Антарктыцы.
т. 14, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЬЦЗЯ́Н, Сунгарыйская раўніна,
нізіна на ПнУ Кітая, паміж р. Амур і ніжнім цячэннем р. Усуры. На С. знаходзяцца таксама нізоўі р. Сунгары. Размешчана ў тэктанічным прагіне, які запоўнены алювіем. Даўж. каля 400 км, шыр. 120—160 км, выш. каля 100 м, астраўныя горы, выш. да 627 м. У час летніх паводак значная тэр. заліваецца вадой. Балоты, хвойныя і шыракалістыя лясы, т.зв. усурыйская тайга, участкі лугавых стэпаў.
т. 14, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лаг2
(англ. lag = запазненне)
разрыў у часе паміж дзвюма з’явамі або працэсамі, якія знаходзяцца ў прычынна-выніковай сувязі (напр. у эканоміцы час ад моманту ўкладання сродкаў да атрымання аддачы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дуапо́лія
(ад лац. duo = два + гр. poleo = прадаю)
эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пастаўшчыкі пэўнага тавару, не звязаныя паміж сабой манапалістычным пагадненнем аб цэнах, рынках збыту, квотах і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метамеры́я
(ад мета- + -мерыя)
1) тып будовы цела жывёлы, пры якім яно раздзелена на падобныя паміж сабой часткі (метамеры), напр. у кольчатых чарвей;
2) хім назва аднаго з відаў ізамерыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ампліту́да
(лац. amplitudo = велічыня)
1) размах ваганняў, найбольшае адхіленне цела пры ваганні ад стану раўнавагі;
2) мат. розніца меж, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня;
3) перан. размах, шырыня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пацыфі́зм
(ад лац. pacificus = прымірэнчы)
антываенны рух, прыхільнікі якога выступаюць супраць усякіх войнаў незалежна ад іх характару і мэты і настойваюць на неабходнасці мірнага вырашэння канфліктаў паміж краінамі і народамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёпе́ленг
(ад радыё- + пеленг)
1) вызначэнне курсу карабля або самалёта пры дапамозе радыёхваляў, якія паступаюць ад радыёстанцыі з вядомым месцазнаходжаннем;
2) вугал паміж геаграфічным мерыдыянам і напрамкам на крыніцу радыёхваляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ча́ртэр
(англ. charter)
1) тое, што і хартыя;
2) дагавор паміж уладальнікам судна і тым, хто яго фрахтуе, на арэнду ўсяго судна або яго часткі на пэўны рэйс або тэрмін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)