МАЦЮ́ХІН Уладзімір Аляксандравіч (н. 11.6.1931, с. Петрапаўлаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1995), д-рмед.н. (1965), праф. (1977). Акад.АМНСССР (1986, Расійскай АМН 1992). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1953). З 1978 дырэктар Ін-та фізіялогіі Сібірскага аддз.АМНСССР. З 1988 у Бел.НДІ радыяцыйнай медыцыны (да 1993 дырэктар), з 1994 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па экалогіі, біёніцы, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыне. Сфармуляваў асн. палажэнні канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай геагр. нормы фізіял. паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геагр. перамяшчэнняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сац.-вытв. умоў. Даследуе эколага-фізіял. і эколага-радыяцыйныя праблемы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сістэмы жыццезабеспячэння пасля радыяцыйных катастроф.
Тв.:
Биоклиматология человека в условиях муссонов. Л., 1971;
Физиология перемещений человека и вахтовый труд. Новосибирск, 1986 (разам з С.Г.Крывашчокавым, Дз.В.Дзёміным);
Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. Новосибирск, 1988 (разам з Т.В.Няшумавай, У.А.Чарапанавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАЛО́ГІЯ (ад грэч. nosos хвароба + ...логія),
навука, якая вывучае медыка-біял. асновы, этыялогію і патагенез хвароб чалавека і жывёл з мэтай іх універсальнай класіфікацыі. Вылучае назалагічныя адзінкі, або назалагічныя формы (у медыцыне іх больш за 20 тыс.), з пэўнымі прычынай (гал. крытэрый), тыповымі вонкавымі праявамі (сімптамакомплексам), спецыфічнымі структурна-функцыян. парушэннямі ў органах і тканках і механізмам развіцця (могуць выкарыстоўвацца і інш. крытэрыі). Звязана з паталогіяй, мікрабіялогіяй, цыталогіяй, біяхіміяй, генетыкай, малекулярнай біялогіяй і інш. Вызначае падыходы ў дыягностыцы, лячэнні, прафілактыцы.
Зараджэнне Н. як навукі звязана з працамі італьян. вучонага Дж.Марганьі (1-я навук. класіфікацыя хвароб, 1761) і франц. вучонага М.Біша. У 2-й пал. 19 ст., з развіццём паталаг. анатоміі і бактэрыялогіі, клінічны крытэрый групавання хвароб (сімптомы або сіндромы) дапоўнены марфалагічным і этыялагічным. У канцы 19 ст. вылучаны асн. назалагічныя формы. Уклад у развіццё Н. зрабілі К.Бернар, Р.Вірхаў, Л.Пастэр, І.П.Паўлаў, Л.Полінг, А.Дз.Спяранскі, І.В.Давыдоўскі, кан.вучоны Г.Селье і інш.
Літ.:
Царегородцев Г.И., Кротков Е.А., Боголюбов В.М. О понятии нозологической формы заболевания // Терапевтич. архив. 1976. Т. 48, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРЭ́НКА Васіль Барысавіч (н. 2.12.1934, г.п. Красны Кут Луганскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне ядз. энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Чл.-кар.Нац.АН (1972), д-ртэхн.н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1958). З 1963 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену, у 1965—90 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1965 нам. дырэктара, з 1977 дырэктар, з 1987 заг. лабараторыі), адначасова ў 1971—87 гал. канструктар перасовачных АЭС. З 1990 дырэктар Ін-та радыяцыйнай бяспекі «Белрад». Навук. працы па вывучэнні цеплаабмену і газадынамікі ў ядз. рэактарах з дысацыіруючым цепланосьбітам, даследаванні новых хімічна рэагавальных цепланосьбітаў, вызначэнні тэхніка-эканам. характарыстык АЭС з рэактарамі на хуткіх нейтронах. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Физико-технические основы применения диссоциирующих газов как теплоносителей и рабочих тел атомных электростанций. Мн., 1971;
Теплообмен в ядерных реакторах с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1980 (разам з Б.Я.Твяркоўкіным);
Масштабы и последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС для Беларуси, Украины и России. Мн.. 1996;
Чернобыльская катастрофа: радиационная защита населения. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́НКА Пётр Георгіевіч (н. 2.1.1943, в. Жыгалава Віцебскага р-на),
бел.вучоны-эканаміст. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. з 1994). Д-рэканам.н., праф. (1991). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1969). З 1967 на камсам. і парт. рабоце. З 1978 старшыня Маскоўскага райвыканкома г.
Мінск. З 1983 у БДУ. У 1990—95 1-ы нам. старшыні Мінгарвыканкома, адначасова праф., заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 дырэктар Мінскага міжнар.адукац. цэнтра. З 1998 дырэктар Ін-та эканомікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне дзярж. кіравання і буд-ва, навук.-тэхн. інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення і інтэнсіфікацыі грамадскай вытв-сці. Распрацаваў эканоміка-матэм. макрамадэль устойлівага развіцця наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Тв.:
Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн., 1981;
Эффективность накопления: системный императив и метод предпринимательства. Мн., 1992;
Жить своим умом, или Куда идет Беларусь? Мн.. 1995;
Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения: В 2 кн. Кн. 1. Естественно-биологические предпосылки цивилизационного процесса. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКУ́ЛІК Міхаіл Міхайлавіч (н. 19.4.1948, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рбіял.н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Бел.пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асн. палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.
Тв.:
Земноводные Белоруссии. Мн., 1985;
Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В.А.Бахаравым, С.У.Косавым);
Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з Л.М.Сушчэнем);
Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПО́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 5.1.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1977). Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1954). З 1967 у Ін-це фізікі, з 1971 заг. Лабараторыі электронікі, з 1973 у Ін-це электронікі Нац.АН Беларусі (да 1998 дырэктар). Адначасова ў 1983—87 гал.вучоны сакратар Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаваннях цвердацельных аптычных квантавых генератараў, імпульсных мадулятараў дыхтоўнасці рэзанатараў, узаемадзеянні магутнага выпрамянення з кандэнсаванымі асяроддзямі. Прапанаваў метады вызначэння страт выпрамянення ў працэсе генерацыі, устанавіў сувязь параметраў вымушанага выпрамянення з уласцівасцямі малекул фотатропных асяроддзяў. Распрацаваў галаграфічнае запамінальнае прыстасаванне і інш.Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптические квантовые генераторы с просветляющимися фильтрами. Мн., 1975 (разам з А.А.Кавалёвым);
Фотоэлектрические преобразователи в системах оптической обработки информации. Мн., 1990 (разам з А.К.Есманам, А.А.Візнерам);
Многоэлементные фотоприемники в преобразователях перемещений. Мн., 1991 (разам з А.К.Есманам, В.С.Паседзькам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЧЭ́ЎСКІ Юрый Міхайлавіч (н. 22.10.1943, с. Садовае Атбасарскага р-на Акмолінскай вобл., Казахстан),
бел.вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-ртэхн.н. (1984), праф. (1997). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1965). З 1966 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нац.АН Беларусі (з 1991 дырэктар). Навук. працы па механіцы і тэхналогіі металапалімерных сістэм, тэорыі трываласці гетэрафазных матэрыялаў, інжынерыі паверхняў і дэталяў машын. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння металаў з расплавамі палімераў, фіксацыі напружанняў у малекулярных ланцугах міжмалекулярным сшываннем. Развіў прынцыпы фарміравання адаптыўных матэрыялаў, стварыў навук. асновы радыяцыйна-тэрмічнай апрацоўкі металапалімерных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1973.
Тв.:
Введение в радиационное материаловедение полимерных композитов. Мн., 1991 (разам з В.В.Смірновым, У.М.Макаранкам);
Трибология: Исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.);
Триботехнические покрытия на основе порошковых меднографитовых систем. Гомель, 1998 (разам з У.А.Каўтуном);
Электрофизическая активация полимерных материалов. Гомель, 1999 (разам з У.С.Міронавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАВО́Й Павел Пракопавіч (16.6.1895, в. Навілаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1985),
бел.вучоны ў галіне глебазнаўства. Акад.АН Беларусі (1953, чл.-кар. 1947), д-рс.-г.н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1923). З 1923 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі, з 1925 у БСГА. З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). У 1958—62 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (дырэктар), у 1964—73 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні глеб Беларусі, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыве на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістай зоны і поймавых глеб. Адзін са складальнікаў глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Почвы БССР. Мн., 1952 (у сааўт.);
Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование. Мн., 1957 (разам з І.П.Яновічам);
Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии. Мн., 1972.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР П.П.Рогового. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́ЛАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 9.10.1948, в. Кручполле Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
рускі пісьменнік, вучоны. Акад.Рас. акадэміі славеснасці (1998). Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1972).
З 1978 працаваў у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1981 у Бабушкінскім райкоме КПСС Масквы, з 1986 у Ін-це марксізму-ленінізму, з 1988 у ЦККПСС, Вярх. Савеце СССР, ва ўрадзе Расіі, у 1993—98 нам. старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Расіі, адначасова з 1992 заг. кафедры Маскоўскай юрыд. акадэміі. У раманах «Выканаўца» (1994), «Цяжкае раздарожжа» (1996), «Жнівеньскі зарапад» (1998), «На зямлі белых рос» (1999), «Сімвал маці» (2000) асэнсаванне некат. аспектаў гіст. развіцця сучаснай Расіі, падрабязнасці распаду СССР. Аўтар зб-каў прозы, паэзіі, драматургіі «Не забі» (1993), «Вершы і апавяданні» (1995), «Дрэва дабра і зла» (1996), «Мне прыснілася канюшына» (1997), «Граф Александрэ» (1999) і інш. Ініцыятар многіх гуманітарных акцый, у т. л. па адкрыцці карціннай галерэі ў г. Рагачоў, уклаў асабістыя сродкі ў буд-ва царквы ў в. Ціхінічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАУ́ХІН Рэм Іванавіч (19.11.1930, г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобл., Расія — 6.1.1988),
расійскі і беларускі вучоны ў галіне эксперым. фізікі, механікі і газадынамікі. Чл.-кар.АНСССР (1968). Акад.АН Беларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1953). З 1959 у Сібірскім аддз.АНСССР (у 1971—76 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі). У 1976—87 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы гарэння і выбуху, лазераў і нізкатэмпературнай плазмы, высокатэмпературнай газадынаміцы. Выявіў заканамернасці фізікі ўдарных хваль і кінетыкі рэлаксацыйных працэсаў, ускладненых іанізацыйнымі з’явамі, хім. рэакцыямі і фазавымі пераўтварэннямі. Распрацаваў асновы інтэнсіфікацыі і аптымізацыі цеплаэнергаабменных працэсаў у праточных лазерных сістэмах. Даследаваў лазерныя сістэмы з селектыўным цеплавым узбуджэннем. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Ударные волны и детонация в газах. М., 1963;
Макроскопические и молекулярные процессы в газовых лазерах. М., 1981 (разам з У.М.Карнюшыным);
Газодинамические лазеры на смешении. Мн., 1984 (разам з М.А.Фаміным).