РАДЗІВІ́Л (Магдалена Іванаўна) (дзявочае Завіша, у 1-м шлюбе Красінская; 8.7.1861, Варшава — 6.1.1945),
дзеяч бел.культ. руху, мецэнатка. Дачка Яна (Івана) Казіміра Завішы. Пасля смерці бацькі спадчынніца яго маёнткаў на Беларусі і ў Вял. Польшчы. Была выхавана ў духу бел. культуры, сімпатызавала хрысціянскім дэмакратам. Фінансавала выд-ва«Загляне сонца і ў наша аконца», «Беларускае выдавецкае таварыства, газ.«Беларус», т-вы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла бел. школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск у Уздзенскім р-не) наведалі І. і А.Луцкевічы, Р.Скірмунт, А.Уласаў і інш. дзеячы бел.нац.-культ. руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг М.Багдановіча, К.Буйло і інш.; у знак удзячнасці І.Луцкевіч змясціў герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным лісце зб. вершаў Багдановіча «Вянок». Пасля 1917 у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі, з 1932 у Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́МЦАЎ (Аляксандр Ільіч) (8.3.1905, в. Шарлык Арэнбургскай вобл., Расія — 13.4.1977),
савецкі военачальнік. Ген.-палкоўнік (1961). Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1945). Скончыў Ваен. школу ВЦВК (1932), Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1927. У 1936—37 удзельнік нац.-вызв. вайны ісп. народа 1936—39. З мая 1939 пам. камандзіра дывізіі, удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў брыгадай, дывізіяй, якая вызначылася ў Сталінградскай бітве 1942—43, з мая 1943 камандзір гвардз. корпуса. Ваяваў на Паўд.Зах., Данскім, Сталінградскім, Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Пасля вайны камандаваў армейскімі злучэннямі, працаваў на розных адказных пасадах у Сав. Арміі.
Тв.:
На последнем рубеже: Зап.командира дивизии. Волгоград, 1964;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАН ((Riemann) Гуга) (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919),
нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы д-р музыкі Эдынбургскага ун-та (1899) і інш. З 1878 выкладаў ва ун-тах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага ун-та, з 1908 дырэктар Ін-та музыказнаўства, з 1914 — заснаванага ім Дзярж. ін-та муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных элементаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12-е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
нацыянальна-вызваленчы рух італьянскага народа за ліквідацыю аўстр. прыгнёту і аб’яднанне краіны; перыяд, калі гэты рух адбываўся: канец 18 ст. — 1861, канчаткова завяршыўся ў 1870 далучэннем да італьян. каралеўства Рыма. Найважнейшыя падзеі Р. — Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі і Рэвалюцыя 1859—60 у Італіі. За кіраўніцтва Р. змагаліся 2 плыні: рэсп.-дэмакр. (лідэры Дж. Гарыбальдзі, Дж.Мадзіні і інш., якія імкнуліся аб’яднаць краіну ў форме дэмакр. рэспублікі) і ліберальная (лідэры К.Б.Кавур і інш., якія патрабавалі аб’яднання краіны пад уладай Савойскай дынастыі або папы рымскага). Пасля перамогі ліберальнай плыні ў 1861 створана Італьян. дзяржава ў форме канстытуцыйнай манархіі. Другім Р. наз.вызв. барацьбу італьян. народа ў 1943—45 супраць ням.-фаш. акупантаў і італьян. фашыстаў у час 2-й сусв. вайны. У антыфаш, фронце аб’ядналіся розныя сац. і паліт, сілы, якія змагаліся за нац. вызваленне і дэмакр. пераўтварэнні ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙХСВЕР (Reichswehr ад Reich дзяржава, імперыя + Wehr зброя, абарона),
узброеныя сілы Германіі ў 1919—35. Пасля паражэння Германіі ў 1-ю сусв. вайну 1914—18 Веймарскі нац. сход 6.3.1919 прыняў закон аб стварэнні часовага Р. колькасцю 400 тыс.чал. Аднак паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 і распрацаванага на яго аснове закону ад 23.3.1921 колькасць войск скарачалася да 115 тыс.чал. (100 тыс. у сухап. войсках і 15 тыс.чал. у ВМС), рэзка абмяжоўвалася і ўзбраенне. Рэзервам Р. з’яўляліся часці пагран. аховы (каля 100 тыс.чал.) і паліцэйскія фарміраванні (200 тыс.чал.). Але кіраўніцтва дзяржавы і ўзбр. сіл патаемна вяло падрыхтоўку кадраў для арміі (напр., лётчыкаў рыхтавалі ў грамадз. авіяцыі). Значная колькасць афіцэраў і інш.ваен. спецыялістаў рыхтавалася за мяжой, у т. л. ў СССР. 16.3.1935 Германія ў аднабаковым парадку анулявала ваен. артыкулы Версальскага дагавора і ўвяла ўсеагульную воінскую павіннасць. На базе Р. пачалося фарміраванне вермахта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ КАЛЯНДА́Р, рэвалюцыйны каляндар,
уведзены ў перыяд Французскай рэвалюцыі /789—99 дэкрэтам Нац. канвента ад 5.10.1793. Р.к. адмяніў хрысц. летазлічэнне і ўстанавіў новую эру (першы дзень — дзень абвяшчэння рэспублікі — 22.9.1792). Год падзяляўся на 12 месяцаў, па 30 дзён кожны, месяц — на 3 дэкады. Пасля 360 дзён уводзіліся 5 (у высакосныя гады 6) «дадатковых» дзён («санкюлатыды»). Дзесяты дзень і ўсе дадатковыя лічыліся днямі адпачынку і рэв. свят. Месяцы атрымалі новыя назвы, у якіх улічваліся асаблівасці пары года: асеннія (вандэм’ер, брумер, фрымер), зімовыя (нівоз, плювіёз, вантоз), веснавыя (жэрміналь, фларэаль, прэрыяль), летнія (месідор, тэрмідор, фруктыдор); зменены таксама назвы дзён тыдня. Р.к. дзейнічаў да 1.1.1806, калі ў перыяд напалеонаўскай Першай імперыі зноў быў заменены грыгарыянскім календаром (гл.Новы стыль). Р.к. быў узноўлены ў час Парыжскай камуны 1871 і дзейнічаў з 18 сак. па 28 мая 1871, пасля чаго адноўлены грыгарыянскі каляндар. Гл. таксама Каляндар і літ. пры ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДАВЯ́НУ ((Sadoveanu) Міхаіл) (5.11.1880, г. Пашкані, Румынія — 19.10.1961),
румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Чл.Рум. акадэміі (з 1921). Скончыў Нацыянальны ліцэй у Ясах (1900). Друкаваўся з 1897. Аўтар сац. раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г» (1921), «Плыў млын па Сірэце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік рум.гіст. рамана, у т. л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (1935—42) пра барацьбу рум. народа за нац. незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гіст. рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гіст. шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зб-каў апавяданняў і публіцыстыкі. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Салавей. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1960.
Тв.:
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1954;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1957;
Избранное. М., 1980.
Літ.:
Кожевников Ю.А. Михаил Садовяну. М., 1960;
Ройзман П.И. Михаил Садовяну: Биобиблиогр. указ. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВА́Т ЮЛА́ЕЎ (16.6.1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкага р-на, Башкортастан —8.10.1800),
башкірскі нац. герой, паплечнік Е.І.Пугачова ў час сялянскай вайны 1773—75, паэт-імправізатар. У кастр. 1773 мабілізаваны на барацьбу з Пугачовым, але каля г. Арэнбург перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс.чал.). Сабраў атрад у 10 тыс.чал., змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5.12.1774 С.Ю. узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастр. 1775 адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім м. (цяпер г. Пальдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы С.Ю. (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар С.Ю. названы г. Салават у Башкортастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах л-ры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКАЯ (Кацярына Аляксандраўна) (23.11.1816, Масква —28.8.1878),
руская артыстка балета. Першая танцоўшчыца маскоўскай сцэны, якая засвоіла прарамант. і лірыка-рамант. стылі зах.-еўрап. балета і надала ім нац. афарбоўку. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1836, кл. Ф.Гюлень-Сор), вучылася драм. мастацтву ў М.Шчэпкіна. З 1826 у балетных і драм. спектаклях у Малым т-ры ў Маскве. З 1835 у трупе Вял.т-ра (у 1836 стажыравалася ў Парыжы). У 1846 гастраліравала за мяжой. З 1854 выкладала бальныя танцы ў гімназіі, давала прыватныя ўрокі, у т. л. ў сям’і К.Станіслаўскага. Творчасці С. уласцівы рамант. накіраванасць, маст. дасканаласць формы, незвычайная лёгкасць і натуральная грацыёзнасць выканання. Сярод лепшых партый: Сільфіда («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Флёр дэ Шан, Жызэль («Дзева Дуная», «Жызэль» А.Адана), Катарына, Эсмеральда («Катарына, дачка рабаўніка», «Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш. Паставіла балеты «Наравістая жонка» («Сумбуршчыца») Адана (1846), «Мара мастака» Пуні (1849).
адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26, нац. герой Аргенціны. Атрымаў ваен. адукацыю ў Іспаніі. У 1808—12 удзельнік вайны іспанцаў супраць франц. акупацыі. Пасля вяртання на радзіму (1812) далучыўся да барацьбы правінцый Ла-Платы супраць ісп. панавання, чл. масонскай ложы Лаўтара. З 1814 камандуючы Паўн. арміяй. Пасля абвяшчэння незалежных Аб’яднаных Правінцый Ла-Платы (1816) камандуючы Андскай арміяй. На чале яе перайшоў цераз Анды і ў бітвах пры Чакабука (лют. 1817) і Майпу (крас. 1818) разбіў ісп. войскі, у выніку чаго Чылі атрымала незалежнасць. У 1820—21 узначаліў паход у Перу, вызваліў ад іспанцаў ч. краіны; першы кіраўнік (пратэктар) урада Перу (1821—22). З-за рознагалоссяў з С.Баліварам у вер. 1822 падаў у адстаўку і выехаў у Еўропу.
Літ.:
Штрахов А.И. Сан-Мартин — герой аргентинского народа // Латин. Америка. 1970. № 4.