разво́ддзе, ‑я, н.
Веснавая вада, вясенні разліў. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілай і кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягаць на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў. Колас. — Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых мясцінах. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раствары́цца, ‑творыцца; зак.
Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь. Цукар растварыўся ў вадзе. // Спец. Утварыць раствор, змяшаўшыся з якім‑н. рэчывам. // перан. Згубіцца сярод каго‑, чаго‑н. Дарога даўно растварылася ў густым травастоі. Беразняк. Як лёгка патануць у натоўпе, растварыцца ў стракатым мільганні капелюшоў, каўняроў, .. паліто! Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.
2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі. Вітка.
3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфле́ктар, ‑а, м.
1. Увагнутае люстра для адбіцця светлавых або цеплавых праменяў. Кінааператары здымалі вячэрнюю Маскву. Яркае святло рэфлектараў сляпіла. Савіцкі. «Магчыма, грэлкі давалі мала цеплыні, — крыху збянтэжана думаў я, — электрычная печка з рэфлектарам пройме да самых касцей». Паслядовіч.
2. Тэлескоп, у якім адлюстраванне атрымліваецца пры дапамозе ўвагнутага люстра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаахвя́рнасць, ‑і, ж.
Тое, што і самаахвяраванне. — А ці не будуць помніцца, а ці забудуцца іх подзвігі і самаахвярнасць у барацьбе за такі калгас, у якім бы шчасліва і добра жылося людзям? Дуброўскі. — Што вы робіце, ірады! — закрычала высокая жанчына і з самаахвярнасцю птушкі кінулася да сваіх дзетак. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарачэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скарачаць — скараціць і скарачацца — скараціцца; стан паводле дзеясл. скарачацца — скараціцца (у 3 знач.).
2. Скарочанае абазначэнне, назва каго‑, чаго‑н. Умоўныя скарачэнні.
3. Пропуск у якім‑н. тэксце; купюра 1. Пераклад артыкула са скарачэннямі.
4. Разм. Звальненне з работы. Скарачэнне супрацоўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвале́бны, ‑ая, ‑ае.
У якім ёсць пахвала. Хвалебны водзыў. □ У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Сабаленка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́нтравы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтравы пункт. // Які знаходзіцца ў цэнтры, у сярэдзіне. Цэнтравая лінія. Цэнтравыя адтуліны. Цэнтравы ігрок. // у знач. наз. цэ́нтравы, ‑ага, м. Адзін з ігракоў нападзення ў гульнях (у футбол, хакей і пад.).
2. Забяспечаны якім‑н. цэнтральным прыстасаваннем. Цэнтравы свердзел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае, утварае цень (пра расліны). Спакойна гамоняць Цяністыя вербы. Хведаровіч.
2. Такі, у якім шмат ценю, багаты ценем. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. // Які знаходзіцца ў цяні, заценены. У парку ёсць адна асабліва прыгожая цяністая дарожка. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалавеказна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да чалавеказнаўства, грунтуецца на чалавеказнаўстве. Аўтары лепшых твораў канца 20‑х — пачатку 30‑х гадоў, у тым ліку і Баранавых, умелі ў шматгалоссі рэчаіснасці адшукаць галоўнае, адшукаць чалавеказнаўчы пласт — той, на якім толькі і можа вырастаць сапраўдная, эстэтычна даўгавечная літаратура. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)