coast2 [kəʊst] v.

1. спуска́цца з гары́ свабо́дным ко́лам

2. е́хаць нака́там

3. (through) лёгка дабіва́цца по́спеху

4. (along) рабі́ць (што-н.) без вы́сілкаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fend [fend] v. : fend for oneself само́му клапаці́цца пра сябе́, абыхо́дзіцца без чыёй-н. дапамо́гі

fend off [ˌfendˈɒf] phr. v. адбіва́ць (удар, атаку і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hearth [hɑ:θ] n.

1. каме́нная пліта́ або́ цэ́гла пе́рад камі́нам

2. lit. ха́тні агме́нь; ро́дная ха́та;

long for hearth and home сумава́ць без ро́днага кута́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

plop1 [plɒp] n. гук падзе́ння ў ваду́ без усплёску;

The soap fell into the bath with a loud plop. Мыла гучна шлёпнулася ў ванну.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rave2 [reɪv] v.

1. тры́зніць; гавары́ць без су́вязі, няскла́дна

2. крыча́ць раз’ю́шана

3. (about) захапля́цца;

rave about smb.’s beauty захапля́цца чыёй-н. прыгажо́сцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

recompense1 [ˈrekəmpens] n. fml (for) кампенса́цыя, адпла́та; узнагаро́да (за працу);

work without recompense працава́ць без узнагаро́ды;

in recompense for help ва ўзнагаро́ду за дапамо́гу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

undressed [ʌnˈdrest] adj.

1. раздзе́ты, распра́нены, распра́нуты

2. неперавя́заны, незабінтава́ны;

an undressed wound незабінтава́ная ра́на;

get undressed раздзява́цца, распрана́цца

3. : undressed meat мя́са без гарні́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЗЕЛІ́НАВАЕ МА́СЛА,

дыстыляванае высокаачышчанае нафтавае масла. Масляністая празрыстая вадкасць без паху і смаку, раствараецца ў эфіры і хлараформе. Выкарыстоўваюць у медыцыне (слабіцельнае, растваральнік камфары), парфумернай прам-сці (аснова касметычных крэмаў, губной памады), вытв-сці антыфрыкцыйных пластычных змазак, устойлівых да моцных акісляльнікаў.

т. 3, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАВЫ́ ДАХО́Д,

сукупны даход, створаны жывой працай. У межах прадпрыемства (фірмы) гэта розніца паміж выручкай за рэалізаваную прадукцыю і матэрыяльнымі затратамі на яе вытв-сць. У маштабе краіны валавы даход — нацыянальны даход. Валавы даход без уліку заработнай платы — чысты даход.

т. 3, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІНАТРАНСФЕРА́ЗЫ, трансаміназы,

ферменты, якія зваротна каталізуюць перанос амінагрупы (-NH2) ад амінакіслот на кетакіслоты без прамежкавага ўтварэння аміяку. Рэакцыі з удзелам амінатрансферазаў забяспечваюць сувязь бялковага і вугляводнага абменаў ў жывых арганізмах. Вызначэннем актыўнасці асобных амінатрансферазаў карыстаюцца ў дыягностыцы хвароб нырак, сэрца.

т. 1, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)