Капіта́н ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая мае гэта званне’, ’камандзір судна’, ’кіраўнік спартыўнай каманды’, ст.-бел. капитанъ (пач. XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. kapitan (Булыка, Запаз., 138), якое з с.-дац. capitāneus ’галоўны’ < caput ’галава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́ч ‘месяц’ (Сцяшк. Сл.), ‘бадзяга’ (Я. Купала). У выніку семантычнага пераносу ‘бадзяга’ > ‘месяц, які ў хмарах блукае па небе’; варыянтнае да тула́ч (гл.), параўн. ст.-бел. тулаючий і туляючийся ‘які не мае сталага месца’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

генера́л, ‑а, м.

Воінскае званне або чын вышэйшага каманднага і начальніцкага саставу ў арміі. // Асоба, якая мае гэта званне.

•••

Генерал ад інфантэрыі — самы высокі генеральскі чын у пяхотных войсках царскай арміі; асоба, якая мела гэта званне.

Генерал арміі — самае высокае званне генералаў; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-лейтэнант — другое па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-маёр — першае (малодшае) генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

Генерал-палкоўнік — трэцяе па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.

[Ад лац. generalis — агульны, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біфака́льны

(англ. bifocal, ад лац. bi = двух + focus = ачаг)

які мае два фокусы, дазваляе бачыць і далёкія, і блізкія прадметы (напр. б-ыя акуляры, б-ыя лінзы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кра́навы ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крана ​1. Кранавая адтуліна.

кра́навы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крана ​2. Кранавая ўстаноўка. Кранавы механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бло́чны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да блока ​1. Блочны канат.

бло́чны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да блока ​3 (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверабо́йны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палявання на марскога звера. Зверабойнае судна. Зверабойны промысел.

зверабо́йны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зверабою ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)