штат на Пн ЗША, каля граніцы з Канадай. Пл. 183 тыс.км². Нас. 638,2 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г. Бісмарк. Паверхня раўнінная, павышаецца ад 350 м на ПнУ да 1000 м і больш на ПдЗ, глыбока парэзана рачнымі далінамі. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-растудз.каля -13 °C, ліп.каля 20 °C. За год выпадае 400—500 мм ападкаў. Штат перасякае р. Місуры. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Гал. культура — яравая пшаніца. Штогадовы збор ад 6 да 10 млн.т. Вырошчваюць таксама авёс, ячмень, жыта, кукурузу, лён-кудраш, сою, цукр. буракі, сланечнік, бульбу, сеяныя травы, гародніну. Садоўніцтва. Жывёлагадоўля найб. развіта на З. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. раг. жывёлы — 1900, авечак — 134, свіней — 205. Птушкагадоўля — 270 тыс. курэй (без бройлераў, 1999). Гал. галіны прам-сці: харч. (асабліва мукамольная, мясная), маш.-буд. (выраб абсталявання для ферм, для перапрацоўкі с.-г. прадуктаў), энергетычная, электронная. Здабыча нафты, газу, бурага вугалю, буд. матэрыялаў. Турызм у 1996 прынёс даход у 1,1 млрд.дол. Транспарт чыг., аўтамаб., авіяцыйны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАБЕ́ЛЬСКІЯ «ВАРО́ТЫ»,
разрыў у лініі ням. фронту групы армій «Цэнтр» шырынёй каля 10 км паміж Азарычамі і Парычамі з канца ліст. да канца снеж. 1943 у Вял.Айч. вайну. Утварыліся ў выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 і баявых дзеянняў 123-й Акцябрскай партыз. брыгады. Подступы ўтрымлівалі 37-я (ген.-маёр Я.Р.Ушакоў) і 60-я (палк. А.В.Богаяўленскі) стралк. дывізіі 65-й арміі Бел. фронту, партызаны Палескага і Мінскага злучэнняў. Праз Р.«в.» ў тыл ворага накіроўваліся разведгрупы і сувязныя, дастаўляліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, л-ра. З акупіраванай тэрыторыі партызаны перадавалі камандаванню Чырв. Арміі разведданыя, забяспечвалі армейскія часці праваднікамі, перапраўлялі ў сав. тыл параненых і хворых, вывелі некалькі дзесяткаў тысяч мірных жыхароў, добраахвотнікаў, якія папоўнілі рады 65-й арміі, абозы з хлебам, жывёлу. Калі гітлераўцы прарвалі абарону і закрылі Р.«в.», падраздзяленні Чырв. Арміі, што засталіся ў тыле ворага, сфарміраваліся ў зводны полк, які каля 2 месяцаў разам з партызанамі вёў актыўныя баявыя дзеянні і 16.2.1944 прарваўся праз лінію фронту. У гонар Р.«в» каляв. Мікуль-Гарадок Акцябрскага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧА́Х, ачэ, ачынцы,
народ у Інданезіі, на Пн в-ва Суматра. Каля 2,63 млн.чал. Жывуць таксама ў Малайзіі. Агульная колькасць 2,64 млн.чал. (1987). Мова інданезійскай галіны. Вернікі — мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЁМА (Boyoma),
Стэнлі, вадаспады (парогі) на р. Конга, у Заіры. 7 вял. парогаў агульным падзеннем больш за 40 м на працягу каля 150 км. Перашкаджаюць суднаходству; у абход парогаў пракладзена чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЕАНЭ́ (Orléanais),
гістарычная правінцыя ў Францыі. Уключае дэпартамент Луара, часткова Луар і Шэр, Эр і Луар, Йёна, Эсон. Пл. 17,7 тыс.км². Нас.каля 1,1 млн.чал. (1982). Гал. горад Арлеан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАНКА́ГУА (Aconcagua),
найбольшая вяршыня ў Андах і Паўд. Амерыцы, у Аргенціне, каля граніцы з Чылі. Выш. 6960 м. Складзена з андэзітаў, укрыта вечнымі снягамі, 7 ледавікоў. Агульная пл. абледзянення 80 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАНІ́ТЫ,
воданапоўненыя пластычныя выбуховыя рэчывы на аснове аміячнай салетры і тратылу. Цеплата выбуху каля 4,6 МДж/кг. Малаадчувальныя да мех. ўздзеяння. Выкарыстоўваюць у шахтах і рудніках, бяспечных па газе і пыле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРЫ́ЙЦЫ,
нацыя, асн. насельніцтва Аўстрыі (каля 7 млн.чал.). Жывуць таксама ў ЗША, Італіі і інш. краінах. Агульная колькасць 8,53 млн.чал. (1987). Гавораць на нямецкай мове. Сярод вернікаў пераважаюць католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМ,
долевая адзінка масы, роўная 0,001 кг. Пазначаецца г. 1 г з дакладнасцю да 0,2% роўны масе 1 см³хім. чыстай вады пры т-ры яе найб. шчыльнасці (каля 4 °C).