Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огулом ’агулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. kolo ’кола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агул ’круг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляцьіграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ля ж., в разн. знач. роль;

гало́ўная р. — гла́вная роль;

вы́вучыць ро́лю — вы́учить роль;

р. асо́бы ў гісто́рыі — роль ли́чности в исто́рии;

выхадна́я р. — выходна́я роль;

загало́ўная р. — загла́вная роль;

ады́грываць не апо́шнюю ро́лю — игра́ть не после́днюю роль;

ігра́ць ро́лю — игра́ть роль;

увайсці́ ў ро́лю — войти́ в роль;

у ро́лі — (каго, чаго) в ро́ли (кого, чего);

вы́йсці з ро́лі — вы́йти из ро́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гульня́, ‑і; мн. гульні, ‑льняў; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб паганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую‑н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.

4. Разм. Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны.

5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка.

6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой‑н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка.

•••

Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гульня прыроды — выключная, рэдкая з’ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.

Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні гл. рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stake1 [steɪk] n.

1. кол, слуп, ты́чка, сто́йка;

set/drive stakes AmE сялі́цца на (пастая́ннае) ме́сца жыха́рства;

move/pull up stakes AmE перасяля́цца, здыма́цца з ме́сца;

be burnt at the stake быць спа́леным жывы́м (як па каранне)

2. pl. stakes ста́ўка, закла́д, ры́зыка;

play cards for stakes ігра́ць у ка́рты на гро́шы;

play for high stakes рызыкава́ць усі́м

be at stake быць паста́ўленым на ка́рту; знахо́дзіцца пад пагро́заю;

lay down/set smth. at (the) stakes ста́віць што-н. на ка́рту, рызыкава́ць чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Regster n -s, -

1) рэгі́стр, паказа́льнік; рэе́стр, спіс;

etw. ins ~ intragen* зано́сіць у спіс [у рэе́стр], рэгістрава́ць;;

j-n ins Schwrze ~ brngen* разм. ачарні́ць, абнясла́віць, абгавары́ць каго́-н.

2) муз. рэгі́стр;

lle ~ zehen* пусці́ць у ход усе́ сро́дкі;;

das sentimentle ~ zehen* ігра́ць на пачу́ццях;;

ein ltes ~ жарт. стара́я карга́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

act2 [ækt] v.

1. дзе́йнічаць;

The doctors acted promptly. Дактары дзейнічалі неадкладна.

2. трыма́цца; паво́дзіць сябе́

3. прытвара́цца, прыкі́двацца, рабі́ць вы́гляд;

I decided to act dumb. Я вырашыў прытварыцца нямы

4. выко́нваць, (і)гра́ць ро́лю; (і)гра́ць на сцэ́не;

act Hamlet ігра́ць ро́лю Га́млета

5. (on) уздзе́йнічаць;

Alcohol acts quickly on the brain. Алкаголь хутка ўздзейнічае на мозг.

act for smb./on behalf of smb./on smb.’s behalf дзе́йнічаць ад імя́ каго́-н./выко́нваць фу́нкцыі каго́-н.

act out [ˌæktˈaʊt] phr. v. разы́грываць; рабі́ць вы́гляд

act up [ˌæktˈʌp] phr. v. infml дурэ́ць, забаўля́цца, сваво́ліць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уця́ць 1, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., каго-што.

1. Абл. Ударыць, стукнуць. Уцяць папружкай. □ Іван.. узяўся абмацваць капцы, каб знайсці месца, адкуль бралі бульбу, і раптам наткнуўся на амаль поўны мяшок. — Хто б гэта мог?.. Іван ад злосці ўцяў мяшок нагой. Дуброўскі.

2. Абл. Укусіць, уджаліць (пра насякомых). На беразе раззыкаліся авадні.. Яны так і наровяць, каб уцяць. Якімовіч. А вось плоскі шэры сляпень, — той спадцішка мог падкрасціся і ўцяць балюча нават праз кашулю. Грамовіч. / у перан. ужыв. Гэты напамінак уцяў Прахора ў самае балючае месца. Зарэцкі.

3. і без дап. Разм. Пачаць іграць на якім‑н. музычным інструменце. У хаце ўцялі музыкі, ігралі кракавяк. Гурскі.

•••

Ні ўцяць ні ўзяць — а) не падступіцца; б) пуста, нічога няма.

уця́ць 2, утну, утнеш, утне; утнём, утняце; зак., што.

Разм.

1. Укараціць, адсякаючы, адразаючы частку чаго‑н. Уцяць канец вяроўкі.

2. Уцягнуць, увабраць унутр (пра галаву, шыю і пад.). Сведка палахліва азірнуўся і, нібы чакаючы ўдару, уцяў галаву ў плечы. Лынькоў. Гаркуну і языком павярнуць не было як. Ён уцяў галаву ў плечы і, згорбіўшыся, сядзеў на лаўцы. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лістII м.

1. Bgen m -s, - і Bögen (паперы); Blech n -(e)s, -e, Platte f -, -n (металу);

2. (дакумент) Lste f -, -n; Schein m -(e)s, -e;

бальні́чны ліст ärztliches Attst, Krnkenschreibung f -, -en;

падпісны́ ліст nterschriftenliste f;

анке́тны ліст Frgebogen m -s, - і -bögen;

выкана́ўчы ліст Vollstrckungsbefehl m -s, -e; Pfändungsbefehl m;

абхадны́ ліст Lufzettel m -s, -;

пахва́льны ліст (schrftliche) Belbigung;

а́ўтарскі ліст Autrenbogen m;

ты́тульны ліст Ttelblatt n -(e)s, -blätter;

ігра́ць з ліста́ муз. vom Blatt spelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

render

[ˈrendər]

v.

1) рабі́ць (-ца)

а) An accident has rendered him helpless — Нешчасьлі́вы вы́падак зрабі́ў яго́ бездапамо́жным

б) She rendered us a great service — Яна́ зрабі́ла нам вялі́кую паслу́гу

2) дава́ць для разгля́ду ці зацьве́рджаньня; здава́ць

The treasurer rendered an account of all the money spent — Ска́рбнік здаў справазда́чу з усіх вы́даткаваных гро́шай

3) выка́зваць

to render thanks — выка́зваць падзя́ку, дзя́каваць

4) выко́нваць

to render the part of Hamlet — ігра́ць ро́лю Га́млета

5) пераклада́ць (з аднае́ мо́вы на другу́ю)

6) перато́пліваць

Fat from pigs is rendered into lard — Сьвіно́е са́ла перато́пліваюць на шма́лец

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

square2 [skweə] adj.

1. квадра́тны;

The room is 6 metres square. Пакой на 6 квадратных метраў.

2. ро́ўны, пра́мы;

The shelf isn’t square. Паліца вісіць крыва.

3. справядлі́вы, сумле́нны (пра ўчынкі);

play a square ігра́ць у адкры́тую;

give a square deal справядлі́ва дзе́йнічаць

4. ро́ўны (пра лік);

all square з ро́ўным лі́кам (у гульні)

5. infml мяшча́нскі, кансерваты́ўны, дапато́пны; адста́лы;

square audience кансерваты́ўныя гледачы́;

square music традыцы́йная му́зыка

6. сы́тны, шчо́дры, бага́ты

a square meal шчо́драя яда́;

be square with all the world быць на ро́ўных права́х з усі́мі;

be square with smb. расквіта́цца з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)