расійскі вучоны ў галіне суднабудавання. Акад. Расійскай АН (1981). Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Мікалаеўскі караблебудаўнічы ін-т (1943). З 1953 нам.гал. канструктара, з 1955 гал. канструктар Санкт-Пецярбургскага Цэнтр.КБ «Рубін». Навук. даследаванні і канструктарскія распрацоўкі па стварэнні новых караблёў, сістэм кіравання складанымі дынамічнымі працэсамі. Даследаваў праблемы ходкасці, кіроўнасці, буд. механікі караблёў, зніжэння шумнасці, забеспячэння макс. аўтаматызацыі асн. аперацый суднаваджэння. Ленінская прэмія, Дзярж. прэмія СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́НЧЫК (Сяргей Мікалаевіч) (12.9.1906, в. Майсеевічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскія аб’яднаныя курсы падрыхтоўкі камандзіраў РСЧА (1932). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім франтах. Вызначыўся ў вер. 1943 пры вызваленні Новарасійска: полк пад камандаваннем падпалкоўніка К. штурмам авалодаў умацаваннямі праціўніка і зрабіў пралом у яго абароне. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖЫ́НСКІ (Сяргей Іванавіч) (7.9.1861, г. Астрахань, Расія — 1.12.1900),
рускі батанік, аўтар тэорыі наступлення лесу на стэп. Акад. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў Казанскі ун-т (1885). У 1888—92 праф. Томскага ун-та, з 1892 гал. батанік Пецярбургскага бат. саду, з 1893 дырэктар бат. музея АН. Адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі. Апісаў расліннасць Сярэдняй Азіі, прапанаваў агульнае бат.-геагр. раяна-1 ванне Расіі. Пачаў выданне «Гербарыя рускай флоры» (1898). Незалежна ад Дэ Фрыза абгрунтаваў мутацыйную тэорыю («тэорыя гетэрагенезу», 1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІСяргей, бел. этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некат. рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытв. дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейна-побытавыя адносіны, каляндарна-агр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.
Тв.:
Народные белорусские свадьбы в Ошмянском уезде Виленской губернии. Вильна, 1888.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦКІ (Сяргей Дзям’янавіч) (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага р-на — 20.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. ін-т (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзір кав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛІН (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.5.1952, г. Гомель),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.
Тв.:
Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎЧУР (Сяргей Рыгоравіч) (н. 7.7.1934, в. Прыдзіркі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1970 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў і прамысл. экалогіі. Адзін з аўтараў «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (1986).
Тв.:
Основы технологии химического фрезерования. Мн., 1979 (разам з С.С.Кузьмінавым, А.М.Лапіным);
Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКІ́ (Сяргей Іванавіч) (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПІКАЎ (Сяргей Агафонавіч) (26.10.1923, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.3.1995),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Пам. камандзіра разведвальнага ўзвода сяржант Л. вызначыўся на тэр. Польшчы ў 1944 у баях за крэпасць Асавец, у 1945 узвод на чале з Л. за 3 дні баёў нанёс значныя страты ворагу ў жывой сіле і разведаў пераправу цераз р. Ісача, чым садзейнічаў уступленню сав. войск у Гдыню. Пасля вайны да 1982 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́КА (Сяргей Хрыстафоравіч) (17.3.1909, г. Краснадар, Расія — 7.3.1988),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1959), праф. (1960). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Паволжскі лесатэхн. ін-т (Йашкар-Ала, 1934). Працаваў у Бел. лесатэхн. ін-це, у Ін-це лесу АН Беларусі. У 1959—63 прарэктар Бел.тэхнал. ін-та. Навук. працы па гідратэхн. меліярацыі Палесся, інж. гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу.