КО́ДЭКС АБ ШЛЮ́БЕ І СЯМ’І́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ (КаШС),

адзіны сістэматызаваны заканад. акт Рэспублікі Беларусь, які змяшчае нормы, што рэгулююць шлюбныя і сямейныя адносіны. Прыняты Вярх. Саветам БССР 13.6.1969 і дзейнічае з 1.11.1969 з наступнымі зменамі і дапаўненнямі. Складаецца з прэамбулы і 5 раздзелаў: агульныя палажэнні; шлюб; сям’я; акты цывільнага стану; прымяненне нац. заканадаўства аб шлюбе і сям’і да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прымяненне законаў аб шлюбе і сям’і замежных дзяржаў і міжнар. дагавораў і пагадненняў. Нормы КаШС устанаўліваюць парадак і ўмовы ўзяцця шлюбу, падставы яго спынення і прызнання несапраўдным, рэгулююць асабістыя і маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, інш. родзічамі, рэгламентуюць пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з усынаўленнем, апекай, папячыцельствам, запісам актаў цывільнага стану.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 8, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Glichmut m -(e)s раўнаду́шнасць, абыя́кавасць;

~ bewhren застава́цца раўнаду́шным;

aus dem ~ wrfen* вы́весці са ста́ну раўнаду́шнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

камісава́ць

(рус. комиссовать, ад лац. commissio = камісія)

вызваляць на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы па стану здароўя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяфанаскапі́я

(ад гр. diaphanes = празрысты + -скапія)

прасвечванне прыдаткавых пазух носа, а таксама вочных яблыкаў для вызначэння іх стану.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паштэ́т

(польск. pasztet, ад ням. Pastete)

страва з мясных, рыбных прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану (напр. пячоначны п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субліма́цыя

(лац. sublimatio = падніманне)

пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі (проціл. дэсублімацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэмперату́ра

(лац. temperatura = нармальны стан)

1) ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва;

2) паказчык цеплавога стану жывога арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пітомы1 ’тоўсты, празмерны, насычаны’ (Булг.). Дзеепрыметнік залежнага стану цяп. часу ад піта́ць (гл.), ст.-бел. питомъ < *pitati ’карміць, гадаваць, выхоўваць’. Да нітавацца (гл.).

Пітомы2, у словазлучэнні пітома горла ’стрававод’ (Сл. ПЗБ) — ’горла, праз якое падаецца страва, корм’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАЛЫНЕ́Ц (Лявон Іванавіч) (18.6.1858, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1896),

бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1887). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1882). Працаваў ваен. урачом у Магілёве. Навук. працы па даследаванні сан. стану, натуральнага руху (нараджальнасці, смяротнасці, прыросту) насельніцтва ў Магілёве.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРО́ХКАСЦЬ матэрыялаў,

здольнасць цвёрдых матэрыялаў разбурацца ад мех. уздзеянняў без прыкметнай пластычнай дэфармацыі. Уласцівасць, процілеглая пластычнасці. Залежыць ад структурнага стану матэрыялу, узрастае з павелічэннем скорасці ўздзеяння, паніжэннем т-ры, павышэннем канцэнтрацыі напружанняў. К., якая назіраецца толькі пры ўдарных нагрузках, наз. ўдарнай, пры нізкіх т-рах — халадналомкасцю.

т. 8, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)