Лі́біла, ліпела ’прынада для лоўлі ракаў’ (Нас.), ’прыстасаванне для прынаджвання ракаў’ (бых., Рам. 8) маг.лібінне ’тс’ (Дэмб.), лібіць ’лавіць ракаў на прынаду, прынаджваць’ (Нас., Гарэц., Інстр. 2). Укр.лібёць ’палка з прыманкай на ракаў’. Да любівы (гл.), якое пад уплывам народнай этымалогіі ўзиікла з *лібівы ’нятлусты’ (аб мясе). Іменна такім мясам прынаджвалі ракаў (Трубачоў-Фасмер, 2, 493). Утворана ад lib‑ і суф. ‑dlo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нум ’ну, давайце’: нум‑те‑тка, братцы, думати (гом., Рам. 1), нумо: нумо думати, гадати, де нам, сестра, мати узяти (там жа), укр.нум, нумо ’тс’. З ну (гл.), узмоцненага часціцай ‑м(о), таго ж паходжання, што і ў быццам (параўн. бытта), гл. ESSJ SG, 2, 507; 1, 321. Будзіловіч (Грам. особенности малорус, говора в Гродн. губ., рук.) супастаўляў нумо з дзеяслоўным канчаткам у диймо (пабуджальная форма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус.пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням.Paneel або нідэрл.paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням.panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам.*pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус.дыял.прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр.прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супру́г: супруг валоў ’пара запрэжаных валоў’ (свянц., Яшк. Мясц.), ст.-бел.супругъ ’пара разам запрэжаных валоў’ (Сл. Скар.), параўн. балг.дыял.съпру́зи ’пара запрэжаных коней або валоў’, ст.-слав.сѫпрѫгъ ’запрэжка’; сюды ж супру́га ’жонка’ (Рам. 6), супру́жница ’тс’ (Нас.), магчыма, яшчэ да стараж.-рус.супругъ, съпрѧжьница ’жонка’, або новае запазычанне з рус.супру́га, супру́жница ’тс’. Усё да прасл.*pręgti ’злучаць, звязваць’, гл. спрагаць, супрага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́ЛЬСКІЯ,
дзярж. і культ. дзеячы ВКЛ, Рэчы Паспалітай герба «Пелеш». Вядомы з канца 16 ст., асн. маёнткі мелі на Піншчыне і Міншчыне. Найб. вядомыя:
Францішак (1738—23.3.1821), скарбнік, падстолі гродзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780). На сеймах 1778 і 1780 выбіраўся скарбовым камісарам ВКЛ. Маршалак Трыбунала ВКЛ (1783). Пасол на Чатырохгадовы сейм 1788—92. У час паўстання 1794чл.Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага. Чл.Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага 1812. Станіслаў (?—3.1.1829), камісар скарбовы ВКЛ (1784—92) і Рэчы Паспалітай (1792—93), маршалак Ігуменскага пав. (1795—1812). Канстанцін (?—21.10.1799), шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сейм 1788—92. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, прызначаны Т.Касцюшкам ген.-м. Гродзенскага пав. Пасля задушэння паўстання ў падполлі. Людвік (1785—8.8.1843). У званні маёра ўдзельнічаў у Маскоўскай кампаніі 1812 Напалеона. З 1823 у Варшаве, прэзідэнт Польск. банка (1828). У час паўстання 1830—31нам. міністра скарбу. Кароль (?—1824), скульптар. Бацька Казіміра Ельскага. Пачынаў як лепшчык у 1778—82 з арх. К.Спампані, працаваў пераважна ў Вільні. Упрыгожыў маёнтак Д.Пшаздзецкага ў Заслаўі, аўтар помнікаў Спампані ў Цаперскім манастыры пад Клецкам і М.Завішы ў капліцы ў Кухцічах (Уздзенскі р-н), скульптур Алены, Казіміра і Станіслава для Віленскага кафедральнага сабора. Для касцёла бернардзінцаў у Троках (Літва) зрабіў фігуры 4 евангелістаў, анёлаў і абраз св. Тройцы. Ян (1780—?), скульптар. Сын Караля. Выканаў фігуры прарокаў Іераміі і Ісаі (1804) для гал. алтара касцёла Пятра і Паўла ў Вільні. Па прыватных заказах Дамініка Радзівіла зрабіў 10 разных рам для партрэтаў у Нясвіжскім замку і інш.Гл. таксама Ельскі М.К., Ельскі А.К., Ельскі К., Ельскі К.М.
Да арт.Ельскія. Казімір Ельскі. Бюст Захарыя Нямчэўскага. Паміж 1810 і 1820.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ба́глы ’губы’ (бел. арго; Рам., IX). Як і большасць аргатычных слоў, цёмнага паходжання. Можна параўноўваць з укр. арго: багла́йка губа’ (Гнацюк, Лірн., 9), бала́йка ’тс’ (Баржкоўскі, Лирн., 704). Паколькі сустракаецца семантычнае хістанне ’губы ∼ грыбы’ (параўн. значэнне прасл.gǫba, gribъ, vr̥g(a) у паасобных слав. мовах), то можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца слова са значэннем ’грыбы’ (ва ўкр. арго ёсць баглаї ’грыбы’, але пра яго паходжанне сказаць штосьці пэўнае вельмі цяжка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.). Да тын (гл.), харв.prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен.tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да *tynъ ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < *tyti ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск.przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр.перетинок папярочны пляцень1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́шчы (пущи, пущій) ’горшы’ (Нас.; дзісн., Рам. 8; Дэмб., Растарг.), ’горш’ (Нас.), пушчэй ’мацней’ (Нас.), пу́шчэ ’мацней, больш’ (Кос., Растарг.), пушчэйшы ’горшы’ (Сл. рэг. лекс.), puščejšy ’трохі горшы’ (Варл.), пішчыць ’рабіцца горшым’ (Нас.), пушчаць ’мацнець, узмацняцца’ (Нас.), ’худзець’ (віл., Сл. ПЗБ); сюды ж ст.-бел.пущий ’жвавы, руплівы’ (Ст.-бел. лексікон). Вышэйшая ступень параўнання ад пусты (гл.), супрацьлеглыя значэнні звязаны з градацыйнай функцыяй і дээтымалагізацыяй, параўн. рус.пуще ’лепш, больш’.