рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прытокр. Чорная Натапа (бас.р. Дняпро). Даўж. 24,5 км. Пл. вадазбору 106 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Забалацце Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на З ад в. Маляцічы Крычаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ШЧАРДА,
рака ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прытокр. Дрыса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 346 км². Выцякае з воз.Нешчарда за 1 км на ПнУ ад в. Парэчча, вусце за 800 м на У ад в. Прыбыткі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСАЧА́НКА,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокр. Серакаратнянка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Калантаёва, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РК’ЮПАЙН (Porcupine),
рака ў Канадзе і ЗША (на Алясцы), правы прытокр. Юкан. Даўж. 953 км, пл. басейна 78 тыс.км². Вытокі ў гарах Нахані (сістэма Макензі). Сярэдні расход вады 320 м³/с, летняе разводдзе. Ледастаў ад кастр. да крас.—мая. У межах Аляскі суднаходная для дробных суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПТЫ,
рака ў Непале і Індыі, левы прытокр. Гхагхра (бас.р. Ганг). Даўж. больш за 600 км, пл. басейна каля 30 тыс.км². Пачынаецца ў Гімалаях, перасякае ў вузкай цясніне горы Сівалік, ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ніжэй г. Гаракхпур (Індыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛОЎСТ, Слоўсць,
рака ў Мінскім і Чэрвеньскім р-нах, правы прытокр.Волма (бас. р Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 162 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны Чэрвеньскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНО́ЎКА,
рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., левы прытокр. Уша (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пачынаецца каля в. Малаеды, упадае ва Ушу за 900 м на У ад в. Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа (на рацэ) і Тарэйкі (на пойме) створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ ГА́НЧА,
рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прытокр. Нёман. Даўж. 145 км, пл. вадазбору 1916 км² (у межах Беларусі даўж. 35 км і пл. вадазбору 178 км²). Пачынаецца ў Польшчы на паўд. схіле Балтыйскай грады, цячэ праз азёры Ганча і Вігры, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі. Злучана праз Аўгустоўскі канал з р. Нёман. У Беларусі цячэ па паўн. схілах Гродзенскага ўзв. і зах. частцы Сярэднянёманскай нізіны. Асн.прыток — р. Марыха (злева). Пад лясамі 84% тэр. вадазбору. Даліна шыр. 0,7—3,5 км, глыбока ўрэзаная. Пойма шыр. 0,2—1 км, двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком; ёсць участкі надпоймавых тэрас выш. да 10 м. Рэчышча (шыр. да 10 м) звілістае, з буйнымі меандрамі. Выш. берагоў ад 0,5 да 3 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярод рыб харыус, стронга ручаёвая (у Чырв. кнізе Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НКА,
рака ў Беларусі, у Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., правы прытокЗах. Дзвіны. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 78 км². Пачынаецца ў лясным масіве Астраўская дача, за 6 км на ПнУ ад в. Нізкія Гарадоцкага р-на. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Пруднікі Віцебскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́Й,
рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл.бас. 23 тыс.км². Цячэ ў паўд.ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак.