засмуці́цца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак., пакім і без дап.
Засумаваць, замаркоціцца. Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора.// Выразіць смутак, заклапочанасць (аб твары, вачах і пад.). Прыгожы круглы твар Галіны Садоўскай паружавеў, светла-зялёныя вочы засмуціліся, галава яе з роўненькім праборам цяжка панікла.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малавыра́зны, ‑ая, ‑ае.
Які недастаткова яскрава адлюстроўвае ўнутраны стан, якасць чалавека (пра вочы, выраз твару і пад.). Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі.Колас.// Які недастаткова ярка перадае што‑н. Малавыразная мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́гла, ‑ы, ж., зб.
Штучны будаўнічы матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны. Налева ад дарогі стаяў прыгожы домік з чырвонай цэглы.Чарнышэвіч.Гляджу — імчыцца па асфальце, Спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал.Смагаровіч.
[Ням. Ziegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў.Майхровіч.
2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЁК, валошка (Centaurea),
род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 550 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 8 дзікарослых (мясцовых і занесеных) відаў: васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), лугавы (Centaurea jacea), раскідзісты (Centaurea diffusa), рэйнскі (Centaurea rhenana), сіні (Centaurea cyanus), сонечны (Centaurea solstitialis), фрыгійскі (Centaurea phrygia), шурпаты (Centaurea scaniosa), растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог; 10 інтрадукаваных: васілёк мяккі (Centaurea mollis), падбелены (Centaurea dealbata), прыгожы (Centaurea bella), рускі (Centaurea ruthenica), сібірскі (Centaurea sibirica), усходні (Centaurea orientalis), Фішэра (Centaurea fischeri) і інш.
Шматгадовыя, радзей двух- і аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках (сярэдзінныя трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя). Кошыкі гетэрагамныя, мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі на канцах парасткаў. Плод — сямянка з чубком. Дэкар., лек., тэхн. і меданосныя расліны, некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯЙЗО́ЎСКІ (Касьян Яраслававіч) (5.3.1892, Масква — 4.5.1970),
артыст балета і балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1940), засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1909). З 1909 артыст балета Марыінскага, у 1910—18 — Вялікага т-раў. У 1919—25 кіраваў студыяй (з 1922 «Камерны балет») у Маскве. Сцвярджаючы свой стыль, шмат працаваў над харэаграфічнымі мініяцюрамі і аднаактовымі балетамі на музыку А.Скрабіна, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, Ф.Шапэна, К.Дэбюсі ў пошуках эквіваленту эмацыянальна-пластычнай выразнасці музыкі. Музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэаграфічных формаў, выкарыстанне ў класічным танцы сучаснай пластыкі, характарнасці і гратэску вызначалі самабытнасць яго творчасці. Сярод лепшых пастановак: «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева на сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета БССР (1939), «Іосіф Прыгожы» С.Васіленкі і «Тэалінда» на муз. Ф.Шуберта (1925), «Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна (1964), «Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944 і 1953) у Вял. т-ры, «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (1935, Харкаў). Аўтар кн. «Вобразы рускай народнай харэаграфіі» (1964).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Маляві́дла ’фарба’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), ’прыгожы твар пустой жанчыны’ (Нас.). Запазычана з польск. мовы, пасля атрымала на бел. тэрыторыі самастойнае семантычнае развіццё, параўн. польск.malowidło ’намаляваная рэч, жывапісны твор’, ’жывапіс’, ’касметыка для твару’. Аб суфіксе гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 35–36.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dainty
[ˈdeɪnti]1.
adj.
1) даліка́тна прыго́жы
2) з вы́танчаным гу́стам або́ сма́кам; патрабава́льны
2.
n., pl. -ies
ласу́нак -ку m.; прысма́кі pl. only
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)