give

[gɪv]

gave, given

1.

v.t.

1) дава́ць, аддава́ць

He gave me his watch — Ён даў мне свой гадзі́ньнік

to give one’s word — даць сло́ва

2) дары́ць, ахвяро́ўваць

He gave freely to the hospital — Ён шмат ахвяро́ўваў на шпіта́ль

3) уруча́ць; перадава́ць

give regards — перадава́ць прывіта́ньні

4)

to give a lecture — прачыта́ць ле́кцыю

to give trouble — рабі́ць кло́пат

2.

v.i.

1) дава́ць

2) паддава́цца (на́ціску, напо́ру)

3) датарно́ўвацца да чаго́, прызвыча́йвацца

•

- give away

- give in

- give out

- give up

- give back

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ОРГАНЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ.

Падпарадкоўваюцца Мін-ву па надзвычайных сітуацыях (МНС), якое кіруе дзейнасцю па прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэнні пажарнай, прамысл. і радыяцыйнай бяспекі, а таксама грамадзянскай абароны. Мін-ва створана ў 1998 на аснове ваенізаванай пажарнай службы, выдзеленай са складу МУС. Яно ажыццяўляе дзярж. нагляд і кантроль у галіне абароны насельніцтва і тэр. ад надзвычайных сітуацый, дзярж. тэхнічны і пажарны нагляд. Асн. задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях: рэалізацыя дзярж. палітыкі ў галіне прадухілення і ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый, выкліканых аварыямі, катастрофамі, стыхійнымі бедствамі; забеспячэнне пажарнай бяспекі; дзярж. нагляд за пажарнай бяспекай, бяспечным вядзеннем работ у прамысл. і ядз. энергетыцы, аховай і выкарыстаннем радыеактыўна забруджаных тэрыторый, ажыццяўленне мерапрыемстваў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый; забеспячэнне функцыянавання дзярж. сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, дзярж. сістэмы пажарнай бяспекі і інш.

У МНС функцыянуе 17 спец. службаў, у т. л. пажаратушэння і аварыйна-выратавальных работ, хім. і радыяцыйнай бяспекі, інж. работ, вадалазная, мед., выбуховатэхнічная, авіяц., пошукава-выратавальная, парашутная, пантонная, кіналагічная. У краіне сфарміравана Дзярж. сістэма прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (ДСНС), якая ўключае 21 галіновую і 7 тэр. падсістэм з каардынуючымі органамі і органамі паўсядзённага кіравання сіламі і сродкамі. Існуе заканадаўчая база забеспячэння абароны ад надзвычайных сітуацый грамадзян і дзяржавы, якая рэгламентуе дзейнасць МНС (прынята 13 законаў, 22 указы Прэзідэнта, 102 пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь). Міністэрства рэалізуе навук. забеспячэнне абароны насельніцтва і тэр., укараняе сістэмы дыспетчарызацыі, кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый (ДКМНС), здольныя аператыўна і ў аўтаномным рэжыме перадаваць інфармацыю ад лакальных сістэм аўтаматычных сродкаў выяўлення і падаўлення пажару або аварыі экстранным службам. Распрацоўваецца сістэма касмічнага маніторынгу і дыстанцыйнага зандзіравання, якія дазваляюць выявіць лясныя і тарфяныя пажары, спрагназаваць узровень магчымых затапленняў і памеры эканам. страт.

У 2000 засн. НДІ пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь, які вядзе прыкладныя даследаванні і эксперым. распрацоўкі ў галіне пажарнай бяспекі і прадухілення надзвычайных сітуацый. З удзелам работнікаў навук. падраздзяленняў МНС створаны і выкарыстоўваюцца аўтамабіль хуткага рэагавання, базавы элемент тэхналогіі хуткага тушэння пажараў у лакальных аб’ёмах, мабільны пункт кіравання аўтамабіля МАЗ на шасі, устаноўкі, прылады і прыстасаванні, а таксама экіпіроўка выратавальнікаў.

Кадры для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рыхтуюць Камандна-інж. ін-т і Гомельскі інж. ін-т. Дзейнічае Ін-т перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС (у пас.

Светлы Гай Барысаўскага р-на). У склад гэтага ін-та ўваходзіць палігон аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі, які дазваляе мадэліраваць больш за 1500 надзвычайных сітуацый. На яго базе з 2003 дзейнічае Міжнар. цэнтр падрыхтоўкі выратавальнікаў, у т. л. для платнага навучання замежных выратавальнікаў-пажарных, а таксама цэнтр агнявых выпрабаванняў, буд. канструкцый і сродкаў пажаратушэння.

Зборная каманда з работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з’яўляецца пераможцам 1-га чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце (2002, Масква), адзначана сярэбраным медалём 1-га чэмпіянату Еўропы (2003, С.-Пецярбург).

А.​В.​Голубеў.

т. 18, кн. 2, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ábtreten*

1. vt

1) сто́птваць, зно́шваць

2) перадава́ць

3):

sich (D) die Füße ~ выціра́ць но́гі

4) уступа́ць (месца, тэрыторыю і г.д.)

2. vi (s) пакіда́ць слу́жбу; сыхо́дзіць са сцэ́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zérren vt ту́заць, цягну́ць, рваць;

◊

j-n durch den Schmutz [Kot] ~, j-n in den Staub ~ га́ньбіць, знеслаўля́ць каго́-н.;

die Tátsachen an die Öffentlichkeit ~ перадава́ць гало́снасці які́я-н. фа́кты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

construe

[kənˈstru:]

1.

esp. Brit.

v.t.

1) тлума́чыць сэнс, інтэрпрэтава́ць; растлума́чваць

His statement can be construed in many ways — Яго́ную зая́ву мо́жна інтэрпрэтава́ць па-ро́знаму

2) перадава́ць, пераклада́ць

2.

n.

1) будо́ва f. (ска́заў)

2) інтэрпрэта́цыя f., пераклада́ньне n., перакла́д -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

remit

[rɪˈmɪt]

v.t. -tt -

1) вызваля́ць ад сплаты до́ўгу або́ ад пакара́ньня

2) аслабля́ць, зьмянша́ць (намага́ньні)

3) пасыла́ць гро́шы

Enclosed is our bill. Please remit — Далуча́ем наш раху́нак, калі́ ла́ска заплаце́це

4) перадава́ць на разгля́д; адсыла́ць (спра́ву) наза́д у ніжэ́йшы суд

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sneak

[sni:k]

1.

v.i.

1) падкрада́цца, пракрада́цца

2) дзе́яць упо́тай, цішко́м

2.

v.t.

1) бра́ць, перадава́ць крадко́м

2) informal кра́сьці

3.

n.

1) падкрада́ньне n.

to take a sneak — незаўва́жна вы́йсьці або́ ўцячы́, змы́цца

2) няго́днік, дано́счык -а m.

•

- sneak out of

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шапта́ць, шапчу, шэпчаш, шэпча; незак., што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць вельмі ціха, шэптам. Шаптаць на вуха. Шаптаць малітвы. □ Губы .. [Людмілы] шапталі гнеўныя пракляцці тым, хто ўчыніў такую лютую бойню. Якімовіч. — Саша... Саша... Ты ж сама прыгажосць... — шаптаў Малашкін, гладзячы руц Сашы, — з табою жыць і паміраць. Пестрак. // перан. Утвараць якія‑н. ціхія гукі (слабы шум, шолах і пад.). Шэпча жыта, нібы стогне Здушанай тугою. Колас. Зноў так радасна шэпчуць дубровы. Кляшторны.

2. Перадаваць якія‑н. чуткі па сакрэту, тайна. І не толькі яны [Сцёпка з Борам] — уся вуліца шаптала пра Міхалку. Баранавых. — Каму ж, хлопцы, пачаць, як не нам? Можа, напалохаюць тыя, што будуць шаптаць з-за вугла ды чакаць паратунку з-за мора. Брыль.

3. Шэптам замаўляць, чараваць. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

code

[koʊd]

1.

n.

1) ко́дэкс -у m.

code of laws — збор зако́наў

civil code — цыві́льны ко́дэкс

criminal code — крыміна́льны ко́дэкс

2) код -у m., сыгналізацы́йная сыстэ́ма

the Morse code — код Мо́рзэ

3) шыфр -у m.; умо́ўныя знакі́

2.

v.t.

шыфрава́ць, перадава́ць ко́дам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

verschréiben*

1. vt

1) прапі́сваць (лекі)

2) перадава́ць у вало́данне (маёмасць)

3) выпі́сваць (кнігу і г.д.)

2. ~, sich

1) памылі́цца пры пісьме́, дапусці́ць апі́ску

2) даць пісьмо́вае абавяза́цельства; прада́цца (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)