УША́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — ліп. 1942 у г.п. Ушачы і Ушацкім р-не. Аб’ядноўвала 9 груп (каля 100 чал.): ва Ушачах (кіраўнік С.Я.Барадаўкін), вёсках Апанаскавічы і Янова (С.Б.Боркар), Арэхаўка (І.А.Клопаў, Ц.П.Гірсёнак), Астраўляны (М.А.Цябут), Вял. Дольцы і Весніцк (С.В.Маркевіч), Глыбачка (У.Ф.Талочка), Жары (Ф.Ф.Дуброўскі), Усвіца (У.Я.Васілеўскі). Падпольшчыкі здабывалі разведданыя для Чырв. Арміі, распаўсюджвалі сярод насельніцтва звесткі Саўінфармбюро, лістоўкі, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, сабралі і перадалі партызанам больш за 100 адзінак стралк. зброі, 2 гарматы. Летам 1942 групы перайшлі ў партызаны. За час дзейнасці загінула 13 падпольшчыкаў. Ва Ушачах помнік у гонар падпольшчыкаў і сав. воінаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
В.С.Лазебнікаў.
т. 16, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
міжво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не залежыць ад волі, свядомасці. Толькі яшчэ аднаго не мог пераадолець у сабе каваль — гэта пачуцця нейкай міжвольнай гідлівасці да нямецкіх вінтовак і пісталетаў, хоць імі ўжо карысталіся партызаны. Паслядовіч.
2. Выпадковы, ненаўмысны. Асабліва помніцца мне адзін дзень, у які нам давялося быць міжвольнымі памочнікамі дзядзькі Сымона. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
1. Прымушаць адступіць, адцясняць. Партызаны цяснілі карнікаў.
2. Абмяжоўваць каго‑н. у прасторы, плошчы. [Дзям’ян Данілавіч:] — Не буду я вас цясніць, ды і мне там вальготней будзе. Новікаў.
3. Спіраць, сціскаць (грудзі, дыханне). Ева спынілася. Яна адчувала, як расло ў грудзях сэрца, як цясніла ёй дыханне. Маеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарнізо́н, ‑а, м.
Воінскія часці, размешчаныя ў якім‑н. населеным пункце, крэпасці. Рашучыя дзеянні брэсцкага гарнізона зрабілі настолькі моцнае ўражанне на фашысцкіх ваяк, што яны ўсю ноч чакалі наступлення з боку гарнізона крэпасці. «Беларусь». // Умацаваны населены пункт, крэпасць, дзе размяшчаюцца гэтыя воінскія часці. Партызаны дзень і ноч вялі баі, выкурваючы гітлераўцаў з гарнізону. Шахавец.
[Фр. garnison.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́ндаванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі. Шчарбатаў.
2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здра́днік, ‑а, м.
Той, хто здрадзіў каму‑, чаму‑н., прадаў каго‑, што‑н. У кабінеце начальніка ўправы.. [Маруся] пазнавала здраднікаў і наймітаў, якія прыходзілі сюды з даносам на патрыётаў. Брыль. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што настаўнік Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёю навісла небяспека. Шчарбатаў. // Той, хто парушыў вернасць каму‑н., у чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напака́з, прысл.
1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.
2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІЯ БАІ́ 1943,
баі партызан па разгроме буйнога ням.-фаш. гарнізона ў Давыд-Гарадку Столінскага р-на Брэсцкай вобл. ў ліп. і кастр. 1943 у Вял. Айч. вайну. У першым баі ўдзельнічалі 5 груп (400 чал.) з партызан атрада «Савецкая Беларусь» (камандзір П.П.Тамілаў) Пінскай і злучэння А.М.Сабурава Жытомірскай абл. Дзве групы блакіравалі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да горада, 3 групы ў ноч на 25 ліп. ўварваліся ў Давыд-Гарадок і поўнасцю авалодалі ім, знішчылі будынкі з установамі і прадпрыемствамі акупантаў, склады, спалілі мост цераз р. Гарынь, ням. маёнтак, умацаванні, захапілі зброю, свойскую жывёлу, што была ў маёнтку, і пакінулі горад. Пры 2-м налёце партызан у ноч на 14 кастр. праціўнік без бою пакінуў умацаваныя пазіцыі. Партызаны знішчылі ўсе будынкі і прадпрыемствы акупантаў, узарвалі масты цераз р. Гарынь, катэр, захапілі склады з харчаваннем і амуніцыяй і без страт адышлі.
т. 5, с. 568
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГА́МБУРГ»
(«Hamburg»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну супраць партызан і мясц. насельніцтва ў трохвугольніку Ліда—Баранавічы—Ваўкавыск. Адбылася 7—17.12.1942. Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць партызан і мясц. жыхароў, што адыходзілі з імі, да загараджальнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман і знішчыць. Аперацыю праводзілі паліцэйскі полк, 5 паліцэйскіх і ахоўных батальёнаў, 2 батальёны вермахта, больш за 15 спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, артыл. рот і дывізіёнаў пад камандаваннем брыгадэнфюрэра СС К. фон Готберга. Ім процістаялі 4 партыз. атрады (800 чал.) і Ленінская партыз. брыгада, якая прыняла асн. ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снеж. партызаны, пазбегнуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны. У выніку аперацыі карнікамі было загублена 6172 чал., з іх 4498 чал. мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл акупанты працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона».
т. 5, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗІ́ТАЎСКАЯ АБАРО́НА 1944,
баі партыз. брыгад імя Дзяржынскага, «Савецкая Беларусь» і 345-га атрада супраць ням.-фаш. захопнікаў 3—11.4.1944 каля в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У пач. крас. 1944, сканцэнтраваўшы атрады СС, 10 артыл. і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі вакол раёна базіравання партыз. фарміраванняў, штаба Брэсцкага партыз. злучэння і Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, гітлераўцы акружылі партызан і 10 тыс. мірных жыхароў. На 3-і дзень наступлення вораг уклініўся ў абарону партызан, але пасля бою вымушаны быў адступіць з вял. стратамі і перамясціць наступленне ў раён р. Дарагабуж, дзе знаходзіліся асн. партыз. базы. Пасля некалькіх дзён баёў партызаны адышлі на 2-ю лінію абароны паміж в. Здзітава і Спорава. Толькі на 7-ы дзень карнікі падышлі да гэтай лініі, але штурмаваць не адважыліся. На месцы баёў у в. Здзітава створаны мемар. комплекс.
т. 7, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)